Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 89
Перейти на страницу:

— Сьцяпанка! Сьцяпулёк мой мілы!

З чырвані трызьненьня набліжаўся да Сьцяпана засмучоны позірк Кіры. Як добра, што яна побач.

Піць! Ён каўтнуў нейкай вадкасьці з кубачка, відавочна, паліпірыну, а яшчэ — соку зь лімону, растворанага...

— Кіра, — сказаў ён. — Пагладзь мяне...

"Жыцьцё, э, яго сутнасьць, ведаеце, э, — у непаразуменьнях, — крывіўся старшыня. — Мяне неспакоіць ваша, Сумленевіч, вера ў існаваньне, э, згоды, ведаеце. Яно, ну, аднадумства, так сказаць, зьнішчае думку, усыпляе, э, мазгі. Так, так, так... Людзі салідарызуюцца, э, у прэтэнзіях. Ого, за дармовы кавалак мыла гатовы яны, э, сьвет перакуліць дагары коламі, ведаеце. Чаму? Таму, што няма чалавека задаволенага сваім, э, лёсам, во! Дай яму доказ, э, крыўды, няхай сабе й сьмяхотны, дык ён табе замахнецца, э, пудовым кулаком, i ўжо не стрымаецца. Так i лясьне ім! Пакоціць ён, прыдушыць, затопча цябе — за нішто! А потым — пашкадуе i паспачувае, во, во... Любім набіць каго й заплакаць над ім, э, гм... "

— Сьцяпанка...

З заслонаў на вокнах абсыпалася цішыня, утвараючы грумакі ўтульнасці. То зноў вочы заплывала якімсьці кацячым колерам.

"...э, дырэктарам быць, ведаеце, трэба добра ўмець махляваць, пане Сумленевіч. Так, так, без пасьмешак кажу вам. Справа, зрэшты, i не ў вашуканстве, э, не, не... Калі ўсе навокал, ушыр ды ўверх, ведаюць аб гэтым, э, дык якое-ж тут ашукоўваньне? Кіраўніку неабходна выходзіць насустрач людзкім спадзяваньням, такім, во. Так, Сьцяпан, табе ня быць кіраўніком! Справядлівых, ведаеш, баяцца, э, гм... Ахвотна гавораць пра іх — заўваж кожны ў дачыненьні да сваіх ворагаў. Прыніжальнае, гэта праўда, стаць жывой справядлівасцю, пародзістым сабакам на зладзеяў, ага... "

— Пацееш? Мама, Сьцёпка пацее! Паглядзі...

— Ці-іха.

У куце, за фікусам, паляць вогнішча...

На ўскраіне бярэзьніку сабраліся паляўнічыя, з дубальтоўкамі за плячыма. Старшыня гучна кашляе й хтосьці з членаў управы адзываецца да яго: "У цябе запаленьне лёгкіх". А старшыня на тое: "Лекарка сказала, што яшчэ не". Сказалі: "З гарачкай табе да твару". А ён: "Каб так i пасьля сьмерці". У Сасновіцкім бары — галасы, ломат: пайшоў гон. На балацявіну, быццам маторная лодка на ўсёй хуткасьці, выбег зубазбройны адзінец, які, здратоўваючы кусьцікі, павярнуў прасьцютка на стойбішча старшыні ўправы каапэратыву, самага вялікага на Беласточчыне, i грозна рохкнуў: "Я табе не Сумленевіч, падла ты!" Шэф зваліўся перад зьвярыскам ды залямантаваў: "Даруй, братец-адзінец, што я цэліўся ў цябе! Зьлітуйся, калі не нада мною, дык хоць над жоначкай-тралялёначкай ды нашымі дзеткамі-кветкамі! Я цябе за гэта ў лыч пацалую, і куды хочаш..." Засьмяяўся дзік і ажно языком іклы аблізаў. Сеў ён на хвасьце ды прахрыпацеў: "Па-ага-ава-ары, а я па-аслу— у-уха-аю-ю-у-ууу, га-га-га-га-га..."

— Папі, Сьцяпанка, малачка.

— Што ты яму даеш, Кіра? Ад малака — падскочыць тэмпэратура!

— Піць, — вымавіў Сьцяпан.

У кухні забразгацела бляшаная пасудзіна. Няйначай, упаў гаршчок з пліты; ёмісты, у якім гатуюць капусту, квашаную, тлустую, са сьвіным мясам, смакавітай лычавінай.

— Асьцярожна! — цешча да Кіры. — Бяжыш, як на пажар... Бу-б-б-б-бу— бу...

— Мама, ты куды паклала лімоны?

— На падваконьнік, каб ня сохлі яны. Вунь, там... бу-бу...

— А тварог?

— Няма тварагу. Трэба купіць, бу-бу-бу-бу...

Сьцены — высокія, як справядлівасьць.

Панурыя, карычневыя, забруджаныя яны. На атаманцы — сакратарка, з пакалечанымі грудзьмі, раптам зварухнулася й прамовіла (не расплюшчыўшы вачэй):

"Я бачу вас, пане Сумленевіч. Непатрэбна дрыжыце вы. Ах, хварэеце й, пэўна, па вашай скуры прабягае марозік; гэта нармальнае ў час грыпозу. А мне, вось, усё роўна... Штосьці вам скажу, пане Сумленевіч. Ёсьць на тое нагода, дык паслухайце мяне. Гэта вы вінаватыя ў маёй сьмерці! Так. Ведаеце, калі капітан прывёў вас у тую кватэру, дык я яшчэ жыла, але не хацела адзывацца... Капітан не зразумеў-бы мяне й гэта зашкодзіла-б вам. Такія, як ён, здольныя думаць толькі па зададзенай тэме. Ураднік! Ад яго трэба быць здалёку..."

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)