Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 106
Перейти на страницу:

Ганульчын бацька — дзядзька Ляксей, пры ўсім жаданні не змог бы нікога клікаць, бо яшчэ ці не ў вайну, зусім малым, на ўсё жыццё застудзіў горла.

Накладка і з маці — цёткай Тэрэзай — ганарыстай, пародзіста-прыгожай знешне і з паганенькім характарам полькаю. Хто-хто, а ўжо яна выдатна ведала, у якім перыядзе знаходзіцца дачка-падлетак, што з ёю можа тварыцца, якія «мары-летуценні» ў яе гасцююць… Таму таксама наўрад ці з Ганулькай сюсюкалася б.

Брат — Валодзя, перахрышчаны Вамі ў паэтычнага Янку, пачаў галіцца толькі ў арміі, і то на другім годзе. Адпаведна, на час дзеяння «повесьці» вусікаў мець не мог, тым больш чорненых: быў ён светла-кучаравы, з рабым тварам, скуласценькі, мардасценькі — копія Ульянава-Леніна з «акцябронскай» значкі.

І, нарэшце — апісанне гераіні.

Тут многа няпраўды!

Ніякай доўгай, «смаляной» касы Ганна заплятаць не магла. У яе была кароткая стрыжка, валасы — пшанічнага колеру. Твар не «русалкава-круглы», а наадварот, крыху выцягнуты, я б сказаў — балцкага тыпу, чысты, беленькі, без радзімачак, без прышчыкаў (уласцівых гэтаму ўзросту). Нос — не кірпаты, а роўны, вусны не шаблонна «пульхна-пунсовыя», а проста маленькі рот з сімпатычнымі, яшчэ не сапсаванымі памадаю губкамі. Вочы (адно з нямногіх месц, дзе Вы не схібілі) сапраўды сінія, мяккія, спакойныя; толькі вопытны знаўца, вялікі спецыяліст па такіх справах мог тады разгледзець на дне іх той самы вір, у якім…

Роўная, зграбная — у маці — постаць. Рослая. Некаторая замаруджанасць — у бацьку — рухаў. Частае пакусванне ніжняй губкі. Да недахопаў можна аднесці крыху шыракаватыя, як для дзяўчынкі, плечы і лёгкую шапялявасць (зрэшты, такую сэксуальна-мілую, што гэта плюс, а не мінус)…

Што да апісання двара і «адскочыўшых грудак», тут яшчэ нішто. Мірыцца можна.

Раздзел V. Рамэо з Джульетай і Дантэ з Беатрычэ

«…Стаў ён, Валянцін.

Каханне да яго ўспыхнула раптоўна і асвяціла сваім чароўным… Дасюль небагатае на падзеі… зайграла колерамі і фарбамі… Калі прырода абудзілася… і адцвіла сіняя махнатая сон-трава, а таксама чаромха, — затое ў лясных нізінах пад хвоямі з’явіліся белыя званочкі ландышаў, а пад вокнамі зашугалі ружовым і белым полымем кусты бэзу. Салаўі ў прырэчных вербалозах цёхкалі начамі, як ашалелыя, радасна і звонка, заглушаючы грукат цягніковых колаў.

Распукнутая нападобе ландышаў ці бэзу, адкрытая ўсяму свету, вясне і людзям Ганульчына душа прагнула-чакала — як кветка чакае сваёй пчалы, як княжна Мэры свайго Анегіна…

Аднойчы пасля працоўнага дня Янка з вечара, але яшчэ завідна, пачаў некуды збірацца. Перш вымыўся сам, тады ўзяўся мыць матацыкл.

— Куды гэта ты збіраешся? — падазрона запытала сястра.

— Табе яшчэ не хапала ведаць, — скасавурыўся ў яе бок Янка. — На вяселле запрошаны! — не вытрымаў і пахваліўся ён.

— Вазьмі мяне з сабой, Яначка, — умольна папрасіла Ганна.

— Рана табе яшчэ па вяселлях, — незадаволена кінуў Янка.

— А скажы хоць, хто жэніцца? — выявіла зацікаўленасць яна.

Аднак з гэтага Янкі слова і абцугамі не выцягнеш!

— Жэніцца старэйшы брат майго лепшага сябрука і аднакласніка Валянціна, — неахвотна адказаў юнак, заводзячы матацыкл. — Валянцін якраз дзеля гэтага выпадку і прыехаў з Мінска, дзе вучыцца на апошнім курсе універсітэта на факультэце…

Далей дзяўчынцы разабраць не ўдалося — словы брата заглушыў матор. Матацыкл узвыў і пачаў аддаляцца. Але і таго, што пачута, аказалася дастаткова. Вось гэта навіна-а-а! Ганулька крыху ведала Валянціна раней. Іх з Янкам было не разліць вадой. Даходзіла да таго, што сядзелі ў школе за адной партай… Але пасля васьмігодкі Валянцін ад’ехаў у сталіцу на філфак і сяброўства крыху разладзілася. Толькі пад час канікулаў пачынала ўспыхваць з новай сілай.

Акрамя рэдкага, прыгожага імені — Валянцін, гэты хлапец раней не зусім цікавіў Ганульку. Яшчэ б! На цэлых пяць гадоў старэйшы. У яго з Янкам заўсёды былі нейкія свае справы — футбол, хакей, рыбалка… Грыбное паляванне таксама. А ў іх, малых дзевак, свае — «класікі», скакалкі, даганялкі…»

Пачакайце.

На які філфак можна паступіць пасля васьмігодкі? І чаму, калі Валянцін сядзеў з Янкам за адной партаю, дык Янку 18, а Валянціну, на пяць гадоў за Ганну старэйшаму — 20? Павінна ж атрымацца 23.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)