Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 106
Перейти на страницу:

Аднак не трэба мяне шкадаваць, Людміла Аляксееўна! Папярэджваю — я яшчэ цвёрды арэшак. У мяне апломб, упартасць, вопыт. І хоць фінал, канечне, на жаль, мне даўно вядомы, я яшчэ як мінімум паспрабую…

Вось так, Людміла Аляксееўна!

ІІІ. «Повесьць»

«— Ганулька! Ну дзе зноў запрапала гэта шкадлівае дзяўчо!

Густы бацькаў голас разносіцца па наваколлі.

Але 15-гадовая Ганулька нібыта і не чуе. Яна сядзіць у задуменні, падабраўшы ногі (як на карціне Васняцова), на стромкім беразе не надта вялікай, але хуткаплыннай лясной рачулкі Змейкі. Дзяўчынка не зводзіць вачэй са свайго адлюстравання ў чыстай, люстраной вадзе. Ейныя рукі заплятаюць доўгія, чорныя, смаляныя валасы ў касу. Чымсьці яна цяпер падобная на маладзенькую круглатварую русалку. У вадзе адбіваюцца ейныя пушыстыя павекі, румяныя шчокі, пунсовыя пульхныя вусны, кірпаты нос і сінія, нябеснага колеру вочы. Грудкі ейныя значна адскочылі з таго часу, калі яна апошні раз мацала іх, і ўжо запатрабавалі станіка. Удзень, калі Ганулька вырашыла пакупацца, яна, аглядаючы сябе, заўважыла і іншыя прыкметы свайго раптоўнага сталення (але аб тым пазней).

— Дачушка! — ужо голас маці. — Колькі цябе можна клікаць! Вячэра стыне!

Добра тут, каля рэчкі, летнім духмяным надвячоркам. Здаецца, так бы і сядзела! Неахвота адрываць сябе ад мяккай шаўкавістай траўкі, а пагляд — ад чароўнага рачнога люстэрка. Ды думкі пра сняданак усё ж мацней за прыгажосць роднай навакольнай прыроды. Сёння будзе: смажаная свойская кілбаса з яечняй, рыба, вараная маладая бульбачка з маласольнымі гурочкамі, аладкі, цёплы сырадой і халодная, густая, як бацькаў голас, смятана.

Уявіўшы гэта, дзяўчынка борздзенька ўскочыла на ногі і заспяшалася дамоў. Адсюль рукой падаць. Вузенькая сцежачка праз маляўнічы кляновы гай (чамусьці ён завецца Барбарысаў Гай) выведзе проста да ейнай сядзібы, ці, лепш сказаць, да старой казармы. Такія яшчэ пры царызме будавалі паўсюль пры самай чыгунцы. Пражывалі ў іх у асноўным сем’і чыгуначнікаў. А цяпер у такой казарме, удалечыні ад людзей і дабротаў цывілізацыі (да бліжэйшай вёскі, дзе крама, клуб і школа, у якую ходзіць дзевяцікласніца Ганна, ажно чатыры кіламетры) сам-насам з прыродай існуе невялікая, дружная семейка: яна — Ганулька, тата, мама і старэйшы брат Янка. Амаль як у вельмі цікавай кнізе Янкі Маўра «Міколка-паравоз». Тутэйшыя людзі называюць гэта іхняе месцажыхарства хто як: Хутар, Казарма, Дванаццаты Кіламетр або проста Раз’езд.

Ганульчыну сям’ю па праву можна лічыць патомнымі чыгуначнікамі. На пуцях у адной брыгадзе працуюць тата, мама, а год назад да іх далучыўся і Янка, які нядаўна скончыў школу.

…Маладыя спрытныя ногі шпарка нясуць Ганульку па сцежцы. Падабаецца ёй тут! Сябруе яна з прыродай, надта любіць свае краявіды. А трэба зазначыць, яны і праўда маляўнічыя. Ніколі не прамяняла б іх ні на якія іншыя! Яна нават не ўяўляе, што недзе людзі могуць жыць іначай, не так, як жыве ейная сям’я. Але ж свет вялікі! Мабыць, недзе жывуць і па-ейнаму. Аб тым нагадвае блізкасць чыгуначнага палатна ды зрэдку рытмічны перастук цягніковых колаў на стыках.

— Ганначка! Колькі цябе можна клікаць?

— Іду, мамачка! — адклікваецца дачка і дадае хады.

Сцежка выводзіць на агарод, а затым — на невялікі, ладны ў памерах, утульны дворык. У хляве стогне-рохкае сытая свіння Марта з 12-цю парасяткамі. Іім пакуль імёнаў яшчэ не прыдумал). На ланцугу каля будкі брэша і адначасова вартуе сядзібу сабака Валет, каля суседняй будкі — сучка Глаша, гладкая і ільсцістая. Яшчэ ў гаспадарцы бык Мікіта, каровы Стрэлка і Кветка, цялушка Зорачка, а таксама кот Мацвей у белых панчошках, вялікі аматар свежага малачка.

Пасярод двара брат Янка. Корпаецца ў сваім матацыкле. Матацыкл завецца «Мінск». Рукі выпэцканыя па локці, чорныя плямы на носе і на шчацэ. Ганулька не вытрымлівае і пырскае смехам. Аднак Янка на яе — нуль увагі. Вядома — дарослы, у армію хутка, вунь нават вусікі ўжо цёмнай нітачкай прабіліся на твары, якія зусім яму не да твару. А паспрабуй скажы — бяды не абярэшся! Задавака!

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)