Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 106
Перейти на страницу:

Пасля вяселля дачка часова пераехала да маладога, і ў трохпакаёўцы зусім апусцела. Мікола Пятровіч толькі радаваўся гэтаму. Пра размен — кватэру збіраліся разменьваць — ён адразу сказаў: мяне не чапайце. Яго і не чапалі. Зяць, наадварот, яшчэ дзякаваў яму за давер і хваліўся сваімі сувязямі з нейкімі разменнымі фірмамі.

Калі раніцаю, нашча, чысты, апрануўшы свежую кашулю ці белую тэніску, Мікола Пятровіч сядаў за пісьмовы стол, нібы нешта таксама светлае і чыстае сыходзіла на душу. Бадай, упершыню ў жыцці ён зведаў, што такое натхненне. Нарэшце скончыў рукапіс, набраў на камп’ютары, ізноў падзівіўся, да чаго ж разумная, прыемная тэхніка. Усё гэта было неяк нова, нязвыкла, лёгка і эстэтычна.

Дачка на працы раздрукавала тэкст. Перад тым, як несці яго ў рэдакцыю, Міколу Пятровічу раптам прыйшла ў галаву блазнаватая думка: узяць усе свае слоўнікі і выкасаваць у іх тры словы: чытач, крытык, ганарар. І да канца жыцця не карыстацца імі, забыць пра іх існаванне.

Але астыў, адхрысціўся. Пры чым тут словы. Калі на тое пайшло, дык вінаваты «стан рэчаў», ці як хочаш называй — «першародны грэх», ці той факт, што ніколі, ні пры якіх абставінах адзін чалавек не зразумее цалкам другога. Ты самотным прыходзіш у гэты свет — і самотным павінен яго пакінуць.

Частка ІІ

«Повесьць»

І. Рукапісны ліст

«Паважаная Рэдакцыя! Вось, пасля доўгіх пакутных ваганняў і бяссонных роздумаў наважылася…»

Шаноўныя. Дарагія. Лепш бы вы паважалі не рэдакцыю, а нас, рэдактараў, і дасылалі тэксты, набраныя на камп’ютары. Цяпер жа гэта не праблема — не цяжэй, чым некалі знайсці машыністку. Хіба ў нас вочы казённыя, або запасная пара іх ляжыць у футарале?

«…38 гадоў. Адна выхоўваю дваіх дзяцей: дарослы сын Юрый… Цяпер на руках пяцігадовая Галінка. Хочацца даказаць, што не толькі ў Амерыцы, але і ў нас у Беларусі маці-адзіночка можа рэалізаваць свае літаратурныя магчымасці. Працую дыспечарам пуці на невялікай станцыі-раз’ездзе, у вельмі маляўнічым месцы сярод сасновага бору… Праца — суткі праз двое… вольны час… многа чытаю — асабліва доўгімі зімовымі і нуднымі восеньскімі вечарамі. Вырашыла паспрабаваць і сваё пяро… Повесьць амаль біяграфічная, пра самае дарагое, што было, ёсць і будзе ў жыцці кожнага чалавека на Зямлі — першае і (як высветліцца пазней) апошняе сапраўднае каханне… Амаль няма выдумкі… адбывалася з маёй гераіняй Ганнай-Ганулькай… перажыта… прапушчана праз сэрца… З нецярпеннем… хваляваннем… прысуду…

З бясконцай… Людміла Аляксееўна.

Р. S. Назвы прыдумаць не змагла — сказваецца яшчэ літаратурная нявопытнасць. «Палёт белага матылька»? «Белага лета крыло»? Цягне на штосьці летняе, летуценнае. А ўвогуле цалкам давяраю густу Паважанай Рэдакцыі».

ІІ. Рэдактар

Дзякую. І — можна шчырасцю на шчырасць?

Пахвальна, што Вы нарадзілі і выхоўваеце дваіх дзяцей, што Вас не засмактала жыццёвая багна, у душы захавалася прага самарэалізацыі і ўсё такое. Але дазвольце спытаць: што перашкаджае Вам самарэалізоўвацца непасрэдна па сваёй дыспечарска-чыгуначнай лініі? У якой Вы напэўна разбіраецеся не горш, чым у літаратуры? Можна ж вучыцца завочна, тым больш часу хапае…

Зрэшты, чытанне маралі не мой абавязак. Мой — усяго толькі азнаёміцца з рукапісам і выказаць заўвагі. Далібог, не ментарства, Людміла Аляксееўна, ва мне гаворыць, а, калі хочаце, сімпатыя да Вас, жаданне падаслаць Вам саломкі, каб не надта балючым было падзенне. А ў падзенні асабіста я не сумняваюся, нават яшчэ і не пачаўшы чытаць Ваш твор. Не сумняваюся і ў тым, што літаратура для Вас (як і для любога дылетанта) — гэта розныя знешнія атрыбуцікі: «шматлікія» публікацыі, «удзячныя» чытачы, «шалёныя» ганарары, прэміі, тытулы, папулярнасць, урэшце — Слава!

Мушу Вас расчараваць, Людміла Аляксееўна. Не верце. Усё падман, міраж, флёр! Старая карга ў вобліку маладой дзяўчыны з арфаю — вось што такое літаратура! Усё прыбярэ да рук: будні і святы, успаміны і сон, здароўе і вольны час… усе сокі з цябе высмакча, а потым выплюне, як вінаградную скурку — і не паморшчыцца!

Паверце чалавеку, які са сваіх пяцідзесяці роўна палову (лепшую) ахвяраваў гэтай самай літаратуры, які некалі закахаўся ў яе, пайшоў за ёю, закалыханы яе салодка-фальшывай музыкай, аслеплены яе зіхотка-падманным бляскам, нырнуў у яе, як у вір, з галавою — і атрымаў лысіну, акуляры, жывот, букет хваробаў, беднасць, шчырасць, адсутнасць сям’і і нават уласнага жытла — так і туляюся па інтэрнатах і чужых кватэрах (калі Вам цікава гэта, Людміла Аляксееўна). Вось адваротны бок літаратуры, вось яе сапраўднае аблічча — мой партрэт.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)