Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 51
Перейти на страницу:

Узнік з прыказкі Вольнаму воля, шалёнаму поле і існуе як яе скарочаны варыянт з тым жа значэннем. Эліпсаваны адпаведнік прыказкі — актыўная моўная адзінка, тады як сама прыказка цяпер ужо ўжываецца радзей: «— Як загадае ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе… — А як не загадае?.. Як тады?.. — Як хто захоча… Вольнаму воля… — А шалёнаму поле?..» (М. Зарэцкі). Прамы сэнс першай прыказкавай часткі звязваецца з правам вольнага, непрыгоннага чалавека мець свабоду дзеяння, пераходзіць, пераязджаць з месца на месца.

Вольная птушка. Відаць, сэнсава змененая калька з ням. м. (vодеlfrеі, літаральна «вольная птушка»). Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек (пра мужчыну ці жанчыну). — Ты ж у Шмерлінга ў канторы працуеш? — Шмерлінга я ўжо кінуў. Занудлівы вельмі. Над кожнай капейкай калоціцца. Я цяпер вольная птушка (Л. Дайнека. Людзі і маланкі).

У ням. м. vодеlfrеі мае значэнне ‘выгнаннік; той, хто не знаходзіцца пад аховай законаў’.

Вольны казак. Агульны для ўсходнесл. м. Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек. Я сваіх стрыжаных праз два тыдні распускаю — і да самага верасня вольны казак. Любата. Што хочаш рабі (І. Навуменка. Сасна пры дарозе).

Словазлучэнне вольны казак, на аснове якога ўтварыўся фразеалагізм, сэнсава таўталагічнае, калі мець на ўвазе першапачатковае значэнне другога кампанента: слова казак — запазычанне з цюркскіх моў, дзе яно абазначае ‘вольны чалавек’. Вольнымі казакамі ў XV–XVIII стст. называлі сялян і пасадскіх людзей, якія ўцяклі ад феадальнага прыгнёту і пасяліліся на ўскраінах Рускай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага. У казацкіх таварыствах не было прыгонніцтва, кожны меў фармальна роўнае права карыстацца зямлёй, органы ўлады выбіраліся на сходах. Сярод вольных казакоў, асабліва ў Запарожскай Сечы, было нямала выхадцаў з Беларусі.

Вольны птах. Агульны для бел. і ўкр. (вільний птах) м. Свабодны, ні ад каго не залежны чалавек (пра мужчыну). Ты адзін, Пабла. Малады, дужы. Вольны птах. А ў мяне сям ’я (ЛЛевановіч. Валанцёр свабоды).

Утвораны на аснове фразеалагізма вольная птушка (гл.) — відаць, калькі з ням. м.

Воля ваша (твая). Запазыч. з царк. — слав. м. Ужыв. як ветлівая форма выказвання згоды ці нязгоды з кім-н., абазначаючы ‘як хочаце, як лічыце патрэбным’. — Я вас арыштую. — Воля ваша, але я не вінаваты (К. Чорны. Трэцяе пакаленне).

З евангельскага тэксту: да будет воля твоя. Першапачаткова ўжываўся ў дачыненні да Бога, пасля пераасэнсаваўся, стаў дастасоўвацца да любога суразмоўніка.

Воляй-няволяй. Калька з лац. м. (vоlens nоlеns). Незалежна ад жадання ці нежадання. Унутрана ён адчувае: Швальбе спасаваў, таму воляй-няволяй схіліўся перад ім (І. Навуменка. Сасна пры дарозе).

Выраз антытэзнай пабудовы, спалучэнне супрацьлеглых слоў.

Вомегам вылазіць каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннем ‘адпомсціцца, не праходзіць бясследна’, калі кажуць пра расплату за які-н. кепскі ўчынак. Яна ж яму сёння хацела сказаць, што балаўство яго вомегам вылазіць (М. Лобан. На парозе будучыні).

Паходжанне гэтага фразеалагізма становіцца зразумелым, калі высветліць сэнс яго першага кампанента. Вомег — гэта другая назва балігалову, двухгадовай расліны з сям’і парасонавых. Пра страшэннай сілы яд, выціснуты з вомегу, ведалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі і карысталіся ім для знішчэння палітычных сапернікаў. Вядома, напрыклад, што славуты філосаф Сакрат быў атручаны вомегам. Лісты вомегу, падобныя на лісты пятрушкі або хрэну, а таксама плады, падобныя да анісавых, калі яны трапяць у ежу, выклікаюць хуткае атручэнне, знешнімі паказчыкамі якога з’яўляюцца ваніты, нястраўнасць жывата і інш. З такім станам хворага і звязана ўзнікненне спачатку свабоднага словазлучэння вомег вылазіць, а потым пераасэнсаванага, якое набыло пад уплывам фразеалагізма бокам вылазіць змененую форму першага кампанента. Выраз на пачатку свайго жыцця ўжываўся, відаць, толькі ў кленічах і быў зламоўным пажаданнем цяжкай хваробы і смерці ад атручэння вомегам.

Востры на язык. Запазыч. з руск. м. Знаходлівы ў размове, дасціпны. [Тадора] пасынка самога баіцца трохі чапаць Злосны і на язык востры — адсячэ зразу, аж абліжашся (К. Крапіва. Мядзведзічы).

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)