Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
- Автор: Лепешаў Іван Якаўлевіч
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: «Беларуская Энцыклапедыя»
- ISBN: 985-11-0287-3
- Жанр: Лингвистика
Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:
Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма валодаць словам, мае прадметнае значэнне і іншыя ўласцівасці назоўнікавых выразаў.
Валтасараў баль. Паўкалька з царк. — слав. м. Вясёлае, легкадумнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну. Робіцца гэта ўсё ў дагоду і па камандзе тых сіл, якія сёння ладзяць валтасараў баль на Беларусі (М. Скобла. Палімпсесты Ларысы Геніюш).
Паходзіць з Бібліі. У кнізе Даніілы (5) расказваецца пра баль у халдзейскага цара Валтасара. Падчас балю таямнічая рука напісала на сцяне чатыры прарочыя словы пра непазбежную пагібель цара, той жа ноччу цар быў забіты, а яго царства дасталося Дарыю.
Ва (на) усе лапаткі. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘вельмі хутка (бегчы, імчацца і пад.)’ і ‘з вялікім напружаннем (рабіць што-н.)’. Абрыцкі прэ ва ўсе лапаткі, бяжыць, як можа, без аглядкі, але Пшавара даганяе, у ход дугу сваю пускае (Я. Колас. Новая зямля). Работы на ўсё лета во так во… I то трэба на ўсе лапаткі завіхацца, каб управіцца (І. Дуброўскі. Навіны Старога Свержаня).
Выраз у сваім 1-м значэнні сэнсава і граматычна спалучаецца толькі з дзеясловам бегчы ці яго сінонімамі, яго значэнне развілося ў выніку метафарызацыі: у каня, калі ён бяжыць вельмі хутка, рухаюцца і лапаткі. 2-е значэнне сфарміравалася ў фразеалагізме пры яго спалучэнні і іншымі дзеясловамі-суправаджальнікамі.
Варона загуменная. Уласна бел. Разявака, нерастаропны, нехлямяжны чалавек. Ш-ша! Замрыце, вароны загуменныя! — павысіў гаспадар голас (Л. Калодзежны. Дубовы крыж).
Выраз пры супастаўленні з адпаведным свабодным словазлучэннем не ўспрымаецца як метафарычны. Ён, хутчэй за ўсё, узнік у выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў слова варона (‘птушка’ і 'разявака’) і яго каламбурнага дапаўнення прыметнікам. Параўн. цікавы ў гэтых адносінах прыклад: «— Вароны мы, вароны загумснныя! — лаяў самога сябе і сваіх таварышаў адзін з трох» (Р. Хацксвіч).
Варона ў паўлінавых пёрах. Паўкалька з руск. м. (ворона в павлиньих перьях). Чалавек, які марна імкнецца паказаць сябе лепшым, больш значным, чым ён ёсць на самай справе. — Аднак з эсэрам Керанскім лічыцца ўвесь цывілізаваны свет… — Не вельмі. Керанскі — гэта варона ў паўлінавых пёрах, — наступаў Сяргей (І. Гурскі. Вецер веку).
Склаўся на аснове байкі І. А. Крылова «Варона» (1825). Уставіўшы сабе ў хвост паўлінавыя пёры, варона фанабэрыста пайшла гуляць з павамі, мяркуючы, што цяпер усе будуць глядзець на яе, як на дзіва. Атрымаўся, аднак, непрадбачаны канфуз (гл. ні пава ні варона).
Вароты пірагамі падпёрты ў каго. Уласна бел. Усяго ўволю, колькі хочаш (пра багатае жыццё). У Кунцэвічаў для Лазовіка заўсёды вароты пірагамі падпёрты. Алена Пятроўна, убачыўшы яго, замітусілася: —Ах, прагаладаліся, нябось… (В. Блакіт. Шануй імя сваё).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, узяты з народных казак.
Варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы <з кім, з чым>. Відаць, калька з ням. м. (vеrsеtzеn Вегде). Выконваць празмерна вялікую работу, справу. У прасторным клубе сядзелі адны мужчыны, здаравякі, як на падбор. 3 такімі людзьмі можна было варочаць горы (А. Асіпенка. Жыта).
У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз.
Варфаламееўская ноч. Відаць, паўкалька з ням. м. (Вагtholоmäusnacht). Масавае, нечаканае знішчэнне каго-н. Ляцяць! Нашы ляцяць! Родныя мае! Хутчэй! Хутчэй! Пачакай. Пачакай хвіліначку. Зараз будзе варфаламееўская ноч фашыстам. Ляцяць! (І. Шамякін. Шшобная ноч).
Паходзіць ад гістарычнай падзеі — масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. перад днём святога Варфаламея. Арганізаваная царквой разня перакінулася на іншыя гарады Францыі і працягвалася некалькі дзён.
Варыцца ў сваім (ва ўласным) саку. Калька з англ. м. (tо stеw іn опе’s оwn juiсе). Жыць ці працаваць без зносін з іншымі, не выкарыстоўваючы чужога вопыту. Мастакам трэба асяроддзе. Таму і ёсць правінцыялы, і проста самадзейнікі, таму што няма ў іх асяроддзя, у сваім саку варацца, падняцца не могуць (А. Жук. Белым снегам).