Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Лингвистика » Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Электронная книга - «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў». Краткое содержание книги:

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 51
Перейти на страницу:

Паходзіць са свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання. У час конных спаборніцтваў патрабуецца выбіць саперніка з сядла.

Выбіваць (выбіць) клін клінам. Агульны для ўсходнесл. м. Супрацьдзейнічаць тым жа спосабам, якім выкліканы пэўны стан ці дзеянне. Не знаходзячы месца ад рэўнасці, падазрэнняў, ён [Андрэй] не мог зрабіць, як робяць у такіх еыпадках некаторыя мужчыны: завесці на старане каханку, выбіваць, як гавораць, клін клінам (І. Навуменка. Старавіленскі тракт).

Узнік з прыказкі Клін клінам выбіваюць: на аснове канструкцыі, структурна арганізаванай як абагульнена-асабовы сказ, утварылася дзеяслоўнае словазлучэнне параўнальна шырокага дыяпазону спалучальнасці (выбіваю, выбіваеш і г. д.). У сваю чаргу ад дзеяслоўнага фразеалагізма ўзнікла суадноснае назоўнікавае ўтварэнне выбіванне клінам кліна: Мікалай за прыём браў залатымі рублямі і сваю методу лячэння называў «выбіваннем клінам кліна» (А. Карпюк. Вершалінскі рай).

Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘траціць працаздольнасць ці баяздольнасць’ і ‘пераставаць дзейнічаць, станавіцца непрыгодным, ламацца, псавацца’. [Дзед] сяктак ад хваробы выкачаўся. Толькі надоўга выбыў са строю, і Міколкавы прыгоды надалей доўга абыходзіліся без удзелу дзеда Астапа (М. Лынькоў. Міколка-паравоз). [Целеш: ] Аварыя ў цэху шасі, Павел Міхайлавіч. Адзін электраматор выйшаў са строю, а ў рэзерве няма (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).

Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.

Выбыццё са строю чыё, каго. Уласна бел. Страта магчымасці працаваць, дзейнічаць. [Нявідны] думае аб тым, у якой ступені выбыццё яго з строю работы адаб’ецца на самой рабоце (Я. Колас. Дрыгва).

Паходзіць з суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма выбыць са строю, адно са значэнняў якога — ‘страціць працаздольнасць ці баяздольнасць’ (гл.).

Вывесці на арбіту каго. Гл. выводзіць (вывесці) на арбіту каго.

Вывесці на чыстую ваду каго. Агульны для ўсходнесл. м. Выкрыць чые-н. цёмныя справы, нядобрыя ўчынкі. — Пакажу, зараз пакажу. Выведу я гэту кулацкую каросту на чыстую ваду! А гэта што?! — У руках у Гаварушкі такі было каліва жыта (М. Лобан. Гарадок Устронь).

Мяркуюць, што фразеалагізм паходзіць з мовы рыбакоў — са словазлучэння вывесці на чыстую ваду рыбу (калі яна, клюнуўшы, трапіла на вудачку). Узнікненне выразу звязваюць таксама са старажытным жорсткім звычаем выпрабавання «ведзьмакоў» вадой: падазронага кідалі ў раку, і калі ён усплываў, то лічыўся вінаватым, а калі тануў — несправядліва абвінавачаным. У «Песні пра зубра» М. Гусоўскага чытаем: «Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе: „Ён, бач, вядзьмар, і ціхцом ён з нячыстым вядзецца!“ Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі і кінуць з высокага берага ў вір галавою; бачаць, што топіцца, — што ж, вінавайца, а як не топіцца, лічаць, што вінны напэўна!»

Вывесці ў поле каго. Устар. Запазыч. з польск м. (wуwеść w роlе). Спрытна, хітра ашукаць, падмануць каго-н. Дык ты мяне думаеш вывесці ў поле? (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта).

Узнік, хутчэй за ўсё, у маўленні паляўнічых. Ім лягчэй (з дапамогай сабак) упаляваць зайца, скіраваўшы яго з лесу ў адкрытае поле. Супаставім ужыванне фразеалагізма з агаленнем яго ўнутранай формы праз параўнальны зварот, у выніку чаго вобраз, прыхаваны ў фразеалагізме, становіцца этымалагічна празрыстым: «Я чалавек бывалы, маю розум і патраплю яго вывесці ў поле, як зайчыка пад хартоў» (В. Дунін-Марцінкевіч). Ёсць і іншая этымалагічная гіпотэза. Б. А. Ларын у кнізе «История русского языка и общее языкознание» (М., 1977, с. 157) цытуе прыклад з украінскай народнай казкі: «Ты мене вывів у поле» (у значэнні «ты абдурыў мяне»). I далей: «А крыніцай гэтага фразеалагізма быў вельмі старадаўні выраз феадальнай эпохі, які абазначаў „ты выклікаў мяне на судовы паядынак (на суд Божы)“».

Вывесці ў расход каго. Гл. выводзіць (вывесці; спісваць, спісаць) у расход каго.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)