Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
XVIII.
Скамарохі. Відовішча! Пакажы, Валакіта (А багдай бы ты сам умлеў!), Як кароў ксяндзовых Мікіта Заганяе ў свой хлеў. Ахвяраваў быў на свенты косцел Цялушку апошнюю й подсціл. Ксёндз раіў думаць аб раі I ўтаймоўваць хэньць. «Пан Бог за адну пасылае Двудзесьце пеньць!» Ад гізу ксяндзовы каровы Забеглі ў Мікітаў двор (Стрымаў Бог слова!), Мікіта ўсіх і запёр. Алілую Богу й падаўне Прыйдзецца дзесьці пець, Якраз жа і даў мне Двудзесьце пеньць!
Як рэзаліся ў карты Поп з ксяндзом не на жарты (?), Поп прысягаў, ачмурэўшы ад седні: «Не паможа Божа — Не служу абедні!» Без шэлега вяртаючыся пад зару, Падпіраючы ілбом; Тын, Званару
Здалёку зароў яшчэ. «А заўтра Мартын, Ані тром-балі-бом, Ані дзын-дзылі-дзын, Ані за вяровачку!..»
Пакажы, Недалужа, Заробіш сала, Як жонка мужа Ды зневажала. Павяла ў поле Дый прывязала Плячмі к бярозе, А ўсім — к дарозе. Марнее бядак. Хто ні едзе — пытае: — Чым гэта так Чалавеча баўтае?..
Як дзед бабу разуваў (?), Рот ад страху разяваў. (Ой, бабулька, што за звер, Я ж баюся, каб не з'еў...) Пакажы, як плыве Пан Хамуйла важліва, Хоць жыве ў хляве, А па-панску кашляе.
Пакажы, Як разважліва Пінчук развязвае Свой капшук, Як смаліць чортава зелле (?). Стаптаўся знізу паляшук, А зверху — Вошы з'елі.
Пакажы, Як прамудрыя палешукі Як не нацёрлі сабе плешакі, Гумны ўсе папалілі, А вавёрку злавілі (?). Як старцы Пабіліся за сухарцы (?). Забараняе поп Упамінаць імя госпада ў Суі, Бі ў Бачэйкаве лоб, Старац скрозь калясуе. Хлеб наш насушаны, Сам ссох і нас ссушыў...
Чорт баяўся сухой ігрушыны I медзвядзю бярлог сымшыў. А мядзведзь у журбе Боты сам сабе Шыў...
Мёду потых Чуе носам, Мішка ў ботах, А след — босы...
А ты, Механоша, Смеханоша, Маўчыш, як святы.
Раскажы, як у ліпені Пала пароша...
Як у сераду на масленіцу Певень узляцеў на прасніцу, Яечка знёс, На паліцу ў куточак занёс, А сляпы падглядваў, А глухі падслухваў, А бязрукі яечка ўкраў, А бязногі ўдагон паджгаў, А бязрукі ў бязногага Яечка адабраў, Галапузаму за пазуху паклаў...
— Ёсць з кім марыцца Ноччу, Ёсць з кім мірыцца
Днём! — Рагоча Скамарыца.— Калі ж перадыхнём?!.
Скамарыца не ўдава, Хай сабе дарогі: За пнём галава, За калодай ногі!
Лапаць — Каб без куракоў! Чосу дай абцасу! Наелася буракоў, Напілася квасу, Манілася з хлопцам спаць — Недабрала часу!
Нешта хмур Дзяцюк. Юр, Як цюк дык цюк. (Светла ў цёмную ночку.) Ой, пайду з тугі-гора ўтаплюся У салодкім мядочку. Ой, пайду з тугі-гора заб'юся Аб белыя падушкі. Ой, пайду з тугі-гора задаўлюся На шыі ў маладушкі. Пайшоў... — Таптыга, Табе спарышоў з барышоў, Як Жыцень у жыце Кабет пераймае (?)... Іржыце, панове, іржыце, Хоць жываты расперажыце. (Хто каго пераймае?)
XIX.
Па свеце ідуць скамарохі— Пасынкі сумнай эпохі.
Што за анафемы I пагоні Акадэмікам са Смаргоні?
Не шкодзіла б часам Неданоскам I недамеркам Сам-насам Пабыць з люстэркам Хоць трохі... Смяюцца Пасля Скамарохі...
Медзвядзю скакаць — Абы ранак. I смачны і хрупаткі, Хоць і з добрай рукі, Кальцо Нагадвае абаранак. Кальцо зламанае маладзіка Прыемней для выпускніка!
XX.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)