Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 40
Перейти на страницу:
II.
За службу й падзяка. Спрадвеку Сабака Друг чалавеку! Сабакі іклатыя — Надзейныя памагатыя Пзхмайстру твайму, Мядзведзь,— Таму Прывыкай цярпець!
Вядома, 3 кальцом у храпе Да іх на вяселле не трапіць, Хвост н'е трымай дудой — Такога няма. Ды каб радзей Сутыкацца з бядой, Лепш да часу трываць I сабак не цвяліць дарма. 3 сабакі спыт невялікі, Заслужонаму — Лаўры ў будцы. Сабаку ў ліповыя чаравікі Не шчасціла ані разу абуцца. Не вучаць сабак 3 амбону Правілам ветлага тону. На ілбе Зачашы Сабе, Лыска, Брашы, Калі чужы Блізка!
Такое тваё быццё: Прачнуўся — і за выццё. Дзе барышы, Для прыліку брашы; Ашчаслівяць надбаўкай — Ласкава пагаўкай; Возьмуцца за кій — Загадзя вый!
Не сунься з сабачым хвастом У ваўчыны табар, Перад вялікім пастом I муха — хабар.
Даўно вядомая ісціна — Калі нарадзіўся сабака з лысінкай... Але маецца Істотная розніца, I яна ў Акадэміі Не скараняецца: Адзін Ад сабак бароніцца, Другі — На сабаках абараняецца.
Кожны пень на сваім грудзе. I ў каго болей спрыту, Дакладна ведае, Дзе Сабака зарыты...
Сам сабе глебу Рыхлуе пень. Тэму ўхапіў — Валачы, Каб сабака ніводзін не абазваўся. Вядома, Цэхмайстру не пашкодзіць ступснь Бакалаўра сабаказнаўства!
Выкладзе фактаў зубатых — пуры, Амаль што з думкай, Амаль што з яснай: Праверыў жа ўсё на скуры, Няхай не на ўласнап...
Сэрца, Авечым хвастом не біся! Дзюбу сцісні, Дапытлівасці варона! Раняецца слоў бісер — Ідзе абарона! Як рогі ў цельпукаватага мужа, Радаслоўнае дрэва Князёў Радзівілаў Галінілася — I часта, і дужа Плёнам сваім дзівіла.
Галыя на пачосткі, Лістам сцеляцца лёсткі. Паспалітага абмінаюць прасмішкі. Не чарговую катоўню-карню,— Ад цемры лякарню Казімір Рыбанька, Ардынат Нясвіжскі, Заснаваў друкарню. Папера не марна гіне — Жонка ягоная
Драматургіня. Музы прыгонныя Не толькі душой прачулі Таленавітасць твораў I ўладны нораў Францішкі Уршулі. I для Акадэміі гатавала Уршуля свае сцэнарты, Імі загружаліся да адвалу Дыліжансы, Калёсы, Нарты.
Скамарохі не мелі У штодзённым клопаце жалю, Самі ад смеху праз слёзы нямелі, Ды Еўропу ўсю пацяшалі!
Перш-наперш сцэнарый 3 дном гарачым бляшаным — На выхілясы не будзеш скнарай, Вывучышся пашанам!
Скачы За харчы, Покуль жар не пагас. Адзін медзвядзю наказ I ягонаму прапаведніку — Павадыру-мядзведніку: Барукацца і кланяцца, Як увечары, Так і ўраніцы!
ІІІ.
Жылі дужа доўга мы, Нібыта даўгамі, догмамі. Ды, калі ты не поп, не ўбірайся ў рызу; Зайцу няма чаго касавурыцца на жаробку. I ў сабаказнаўстве мы павінны, Нарэшце, падвесці рысу, Паставіць, вобразна кажучы, кропку.
Богу — богава, Бульдогу — бульдогава!
Адклаўшы з тэзісамі паперчыны, Сцвярджаю, рэплік не баючыся злых, Трэба чуць, трэба ведаць сабаку сабаку, Таму, па-першае, Мець сабака павінен слых;
Слушна заўважыў Вучоны Савет, Момант важны такі абыходзім, Як наяўнасць нюху, бо, каб браць і ўпоцемку след, Сабаку нюх неабходзен;
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)