Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
Банкарты Гуляюць у карты, А бацькавы дзеці Ламаюць клеці. Не тужы — Паваражы!
Ад чаркі ў пяты Ці ад сваркі горача. — А дзе ж твая хата? — Проціў ліха на ўзгорачку!
А мядзведзь упрысядкі — Вось дык скокі! Ну-ткі, Лепш упрыся-ткі! Сам бярэцца ў бокі!
Не ўтрываў смяшок, Рогат горбіцца. — Ажаніўся мяшок, Узяў торбачку, Туды-сюды павярнуў, Цмок у мордачку.
Цыгана Таптыга — хваць Ды зароў, зароў: — Ты мяне па мордзе гладзь, Не лічы зубоў!
Як туп, дык і топ, Скокі ўсім да смаку.
— Ажаніўся залатар, Жонку ўзяў гуляку, Палажыўшы на лавачку...
— Даць медзвядзю маку!
Вось камедзь дык камедзь. (Дзе бярозна — Росна!) Заваліўся мядзведзь, I ўсе дуды — розна! Счубіліся цыганкі. (Ды не драмліце, цацаркі!) Пан Езус пахвалёны, Адкуль бяруцца кляцьбёны?
— Языком абмываеш і там і тут, Каб цябе абмылі на кут!
— Каб табе сонца было не міла! — Каб табе моль пяты пабіла!
— Каб ты хадзіла пад плотам Калючым дротам!
— Каб учарнела ты (каб!), як саган! — Каб спаў з табою стары цыган!
Праксэды, Аўдулі Паразяўлялі раты. (А ў клеці, а ў дулі Пайшлі не каты...) Гарэлкі ўволю: Пяі, застолле! Цыганка ў дарозе, Цыган на парозе. (Сюжэт не новы ў прозе...) З'ела б котка рыбы шмат, 3-за лускі марока. Не зашкодзіць сала шмат I Для скамароха.
X.
У кожнай эпохі Свае блохі, Свае сарокі, Свае скамарохі, Свае сурокі, Свае зарокі, Свае сенсацыі, Свае прарокі, Свае сен-сансы! Скора і мох, Скамарох 3 камара мог Прадаць сем шкур, Чур ! - Восьмую сабе на мех, Хай восенню сапе ў ім смех.
Узяў кусок 3 камароў насок, Хацеў размачыць, А ён у цэбар не лезе; Раз маўчыць Лясун, Скамарох-ласун
Кусок у лясок — Стала цёмна ў лесе. Скамарох! Каму Асака — мурог Яму! Куму Вязе на страказе. Сястра казе — Страказа. Схавала хвост рака За Гарою кустам у рукаў. А там сустракаў Мураша — А чаму, рашаў Скамарох,— Таксама рог I не адзін у маладзіка, Як і ў кума-дзівака, Што не дбаў пра жонку, Падабаў пражонку. Маладая кума Дбала пра сябе сама!
XI.
Як аб сценку гарох: Муж стары ніякі! Скамарох на парог — На патэльню яйкі!
Не скупыя жмінды На святыя нікды.
А ў скамароха прысмакі, Ёсць хлеб траякі: Чорны, белы й ніякі.
Нуда ў касцеле Свентэго Роха! Што за вяселле Без скамароха?!
Вестка з падстрэшку Мчыцца з падскокам. Жэняць Цярэшку Са скамарохам!
Цярэшка цярэжыла, На нечы не ўлежала.
— Цярэшка, чаху-чаху, Што ў цябе ў мяху-мяху? — А скажу ў смяху Я скамараху.
Даць скамароху Бочку гароху, А скамарыцы Торбу пшаніцы!
— Цяжка і дуду надзьмуць. Усе дзеўкі дрэнна йдуць, Адна дзеўка добра йдзець, Круціць задам, як мядзведзь.
Лёсткі-пялёсткі Не для Таптыгі. Не столькі пачосткі, Колькі фатыгі.
Любіш разынкі — Не лаві разінькі! Дзед бабу ловіць, Ляшчыннік ломіць, Ляшчыннік не ломіцца, Бабулька не ловіцца:
— А здайся, бабулька, здайся, На іншых не спадзявайся, I тыя ж не лепшыя, Ёсць за мяне й меншыя!
Дзед бабе чугай пашыў — На начы сем раз будзіў.
Падумала бабка, хітруха такая, Ці я не захутка ад дзеда ўцякаю?
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)