Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
— А ты, сусед, Стаў Здароў, Як заяц вясной. На воўка памоўка, А мядзведзь спадналуску... Воўк гаўкнуць хацеў, ды зароў: — Хачу пяяць, Шэф раіў мой Не налягаць на закуску...
— Не жартуй з бядой! — УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ! — Зацягнуў На адзін лад (Даўжэй за даклад грунтоўны!) Пра ваўчыцу, пра лог... Эпілог быў раптоўны (Не паратоўны!), Як і пралог. Ні авечкі, ні воўны! Вырвешся з лап — Доўга ікаецца. Храпа была б, А кальцо адшукаецца!
VI.
Хадзіць прывабліва ў быках — Рагатых кавалерах. Як рэбраў абручы ў баках, Не страшны шэры з шэрых!
Як сілу чуеш у рагах — Не саступай з дарогі, Пакуль абух не гахне (ггахх!), Стой незалежна на таргах, Не забрыталі б рогі.
Усё варочай дагары, 3 разгону бі, 3 нахрапу, Пакуль яшчэ гаспадары Кальцо не ўдзелі ў храпу.
Што бысю Капыты мачыць, Куды рагамі цэліцца? 3 кальцом у пысе Бык маўчыць, Ні мычыць, Ні целіцца!
VII.
Тут не на раз маракаванне, Тут трэба мець якраз меркаванне, Ведаць, Разведаць, Што, як І дзе. Раз- мер- ка- ван- не Ідзе!
Перад выпускам — Не сягоння! — Трэба лаўчыцца, Можа ў зяцях ля Смаргоні Пакінуць ваўчыца... Кепскі дыплом, I без сувязей, Шэлег цана!
Не паможа апломб. Мур не праб'еш ілбом, Пойдзеш да цыгана!
Якія тут неслухі-дрыгуны Мурашнікі перарылі? Цікавяцца цыганы Як прадстаўнікі перыферыі...
VIII.
Забудзь на валацуг, Мець хочаш хоць павець — За медзь Скачы, Мядзведзь, Свой валачы ланцуг!
Лясная галава, Не пад нараў у носе Кальцо? Аж цэлых два Любая пані носіць! Завуцца завушніцы. Ваўку кальцо й не сніцца! Ды на цябе мядзведзіцы Глядзяць і не нагледзяцца!
Хадзіў па вудыры, Па шышкі да калод, Цяпер павадыры Сцыганілі прыход!
Б'е мядзяк па медзяку Розна пажаданы: На зязюльку — Бедаку, На крумкача — Пану!
Дай, цішыня, паслухаць, Ці не гром гручыць, Мядзведжая паслуга Цыгану ручыць! Не скрыпка грае — Цымбалы, Не сваты едуць — Цыганы!
3 цыганом — майсцер Да чужых кайсцер!
IX.
— Насякаем жаронцы! — Высцілаем под! (Цыганскае сонца... Цыганскі пот...)
Для цябе, дзеўка, 3-за пазухі прыпеўка: — Цыган бацька, цыган я, Улавілі салаўя. Бацька ў пуню, А я ў ток, Бацьку ўбілі, а я ўцёк!
Загадка-свацця I тут нос дзярэ: — Цыганка ў хаце, А цыцкі на дварэ (?).
А ў садзе яблыкі — Цыганы, Абтрасуць іх зяблікі, Ці гані, Ці не,— Абтрасуць I таму прынясуць У чырвоным жупане, Хто хутчэй засне...
Цыганё: — А мне? — Залез, паганё,— Не спі ў гумне! Малым пацеха! Ад смеху Не трэснуць ледзьве, Дражняць мядзведзя: — Мядзведзь, мядзведзь, Не ўмеў сядзець, Пакуль навучыўся, Хадзіць забыўся...
На гора й сядун — Дзіця. Абы мядзведзь цыгану, Шатун, Хаця!
— Мядзведзь дзяліўся камаром, Скупы падавіцца й вугром. Сумна без навару жыць — Ручку дай паваражыць! Сумна, баця, жывяце: Божкаеце, божкаеце. А ўдалося ж сіраце, З'ела курку ды з ножкамі — Трапечацца ў жываце!
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)