Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
— Не ўцякай, дзедзя-лябедзя, Пашыю футра з мядзведзя...
Мядзведзь, Не злець, Цярпець... (Ледзь-ледзь!)
Палічыць бы па лычах (У карчы — культуру!) Дзеляць на тваіх плячах, На мядзведжых, шкуру! Не звязаў — не валачы, Сам свае лычы лічы!
А з цябе, 3 тваёй каргі, Хцівы чалавечак, Ані чорту качаргі, Ані богу свечак!
Ад Цярэшкі арэшкі Хай хавае Цярэшка. А ў лесе сцежкі! Арол ці рэшка? — Воўк варожыць на поўню, Пазірае на пуню, Уварваў — еш напоўню, Лапу ссі, як сапуня...
Дзе буры лёг, Там і бярлог. Спі, пакуль пярун не падыме. А тут чакай дубеючы, Калі гаспадыня Чаго прынясе. Верабеечка — У страсе, Качан капусты — на лясе.
Абрыдла яму — Ад хаты да хаты, Ісці б па ламу Да мядзведзіцы ў сваты!
У Смаргонь Ці ў агонь — Гэта ўсё адналькова. 3 сілы выб'ецца конь, Не памогуць падковы.
Што Таптыгу старому Толку з гэтай вучобы? Хай пану — харомы, Цэхмайстру — хваробы, Медзвядзю — глушчоба!
Каб сабака разяваты Падавіўся брохам! Скамарох падаўся ў сваты — Ты за скамарохам.
Як да Ганулі Сваты шуганулі. За кроснамі дзеўка У адной кашулі.
— Чаму без спадніцы, Дзе сватаў бохан?
— Спяць аканіцы, Двор не абброхан.
— Галубка, дзе бацька, Да кубка ласы? — Паехаў для мяса закрасы. — Дзе ж маці? Ні квасу кварты, Ні соладу... — 3 учарашніх жартаў Хварэе сёлета... Як быў квас, Не было вас, А як засталіся адны квасіны, Дык вас чэрці нананасілі!
(Дома не ўсе — Відно ж. Да красенцаў ні на панож, А замуж як на нож...)
XII.
Цягні руку ў прыскрынак, Ашчаднасці — Капцы. Адно саслоўе рынак: На рынку — ўсе купцы!
Мяшчане, Местачкоўцы, Скрозь Кожны нос суе. Тут нават выпадкоўцы, Заезджыя — Свае!
Гаршкам не біцца — Збыцца б! Зіхцяць Тузы-тазы. Купца забрала, Быццам Казла за матузы. Забрала, ўзяло. Нутро загуло: — Купіў бы сяло, Ды грошай гало! Дзядок далей закраўся Ад бабчыных вачэй, Скароміну-закрасу Збыць наравіць Хутчэй:
— Было трошачкі грашышкаў, I тыя дзеўкам расшышкаў. Кабета-працаўніца (3-пад цёплых кажухоў) Умее прыцаніцца Да цёплых жаніхоў: — I купіць бы купіла, Ды згубіла купіла! Скароміна не тая. Ад загавін пашчу, Як хлопца забрытаю — Не скора адпушчу! Не было мяса, I хвост — не закраса. Усім хапае часу Пад'есці ў думках Ласа. — А па мне хоць сабачына, Абы вочы не бачылі!
Заб'юць тут гакі-бакі. Ах, вёска Старына! Адтуль хітрэц сабаку Прадаў за барана. На сала не багаты — Смяяўся стол за двух. Кот Пёр наўцёкі з хаты, Сабачы ўчуўшы дух. Прадаў аброць і колы — I, сам сабе суддзя, Спадар ужо вясёлы Прыстаў да медзвядзя. Заняты ён размовай — Фатыгай разумовай.
— Ты выйшаў з пячоры Учора. Я сёння з бярлога,— Нябога. Ты гнеш перад панам Свой карак з праклёнам, Я з капелюхом абшарпаным Перад табою з паклонам. Не спяшайся ў абдоймы, Ды звысака не глядзі: Па-свойму 3 табою Абое Мы — медзвядзі. Мы, чалавеча, Падобны нечым. Не смейся, рабе, Будзе і табе!
XIII.
У Смаргоні дагаджай. Называецца Смаргонню А таму так, Што ўраджай Родзіць На адзін сморг з гоні. Медзвядзю вярста ці гоня, Дужа розніцы тае. Навучэнцы не ціхоні 3 Акадэміі яе. Трапіш з лесу да Смаргоні, Ясна, не для адпачынку. Калі дзядзьку тут 3 морг гоні, Неба медзвядзю — 3 аўчынку. Хітра выдуманы роў Для цэхмайстра — дрэсіроўня, Медзвядзю раўсці ўсё роўна, Так бы сам «прафесар» роў! Навучэнцы не ціхоні. I таму на ўзроўным фоне Ва ўлюбёнцы выйшаў хутка Ціхі медзвядзёк Мірутка.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)