Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]

Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
XIV.
Не нацешацца з Міруткі: Трэба — гнуткі, Трэба — пудкі, Скажуць слухаць брэх ля будкі — Будзе слухаць Дзень і суткі. Сам сабака гаўкнуў з будкі — Не мінуе хвастакруткі!
Думкі натаваць — Бяроста. Хочаш — Сцісні ў лапы проста, Грай, Як дзед той на дудзе. Хочаш злапаць лёс, бясхвосты, Драпай Лапай, Хто, Што, Дзе?!.
Хто ў гаросе, Хто ў аўсе: У яго на ўліку ўсе. Берастовае дасье Пухліцца ў Міруткі. Фактаў з лапы сам Дассе, Не пашкодзяць чуткі!
Дрэсіроўшчык Дрыхне дома: Хто чым дыхае,— Вядома!
На цэхмайстра войстрыць кіпаць Розгаў трэба ўволю ўсыпаць!
Марыць драпнуць з дрэсіроўні — Адбіваць паклоны поўні! Спрабавалі браць за грудкі — Не мінулі «вашапрудкі» (Тут халодную — Дарачай Называюць так, Іначай...)
Не нацешыцца з Міруткі |Таўстаскурай «прафесуры». Пастаяць за сябра —дудкі! — Прудкі, Выпрудзіцца з шкуры! Выпуск — хто куды. Мірутка — Шусь у будку, й нічагутка!
Дослед (Не на ўласнай шкуры!) Ставіць Пры кіпцюрантуры...
XV.
Ідуць па лесе выпускнікамі. Што ў голаў улезе, Уміг знікае: Мазгі свідруюць Шалёныя зыкі. Няйначай, сябруюць 3 д'яблам музыкі? I месяць, I месяць, Даўбешкамі ў бубны. А ў лесе месяц Той самы Шлюбны.
Цукерку ўгледзеўшы — Да торбы ў сваты. А недзе мядзведзішку Невуч касматы Вядзе пад адхоны — Ды ў абдымоніху. А ты, Вучоны, Скачы «Лявоніху»!
Заціхлі гукі На нейкі момант. I — цішы гулкі ударыў молат.
Лес за-шу-меў... За-пах-ла ка-рэ-нне... Прачнуўся гнеў. Ад-дзі-ка-рэн-не Па ўсёй навуцы Ды пяцярнёю. Ланцугі рвуцца — Усё парахнёю! Зглушылі вушы Вар'яцкія тушы, Павадыры, Злыя душы, чым не тушы?!.
Павадыр Ці правадыр, Правярай, ці глыбак вір! Ціха!
Зваж, па чым ён, ліха фунт? Бунт! Вылятай, як з бочкі шпунт! Бунт! Для касцей ці мяккі грунт? Бунт! O, psia krew! Сабака! Hung Бунт!
Норавазнаўцаў потым Быў вялікі табун там.
У Акадэміі бунт употай Называўся Мядзведжым бунтам. Даліся ў знакі I зноў жа — сабакі! Завадатаі Не мядзведзішак сваталі. Іх вянчалі ў дубцы ды ў вілы. Валачы гасцей Радзівіла У спёку ў санях — Не цярэжыць Цярэшку ў сянях. Сані не едуць самі, Хоць і дарога з солі. На збітыя лапы — Болю даволі!
XVI.
3 тых часоў кандуіт узнік, Каб Смаргонскае Акадэміі выпускнік Ні карэння, ні моху не нюхаў, Каб пошуму лесу не слухаў.
Выпускніку шкодзяць Одумныя ўспаміны! Яму супакаенне адзінае: Штогадзіны, Штодня Траскатня, Грукатня, Брахня, Толькі — не цішыня!
XVІІ.
Ахі! Скідайце хутчэй 3 плячэй Апранахі! Як іскры з вачэй — Не пішыся ў манахіі Охі! Здзірайце, як той падатак, 3 пятак Панчохі! Прэч паноў і панятак,— Хай скачуць, як блохі!
Усе, Усе, Хто ссе Піпку тугі пакрысе, Пакідайце сховішча!
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)