Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 199
Перейти на страницу:

— Ведаеш што, геній шпіянажу, у наступны раз ты пакажаш, як гэта робіцца! — адгыркнулася яна.

Рон з Герміёнай спрачаліся ўсю дарогу, але каля магазіна хохмы двайнят ім прыйшлося замоўкнуць, каб неўзаметку прашмыгнуць міма місіс Уізлі і Хагрыда. Тыя былі вельмі ўстрывожаныя: відавочна, заўважылі іх адсутнасць. Прабраўшыся ўнутр, Геры неўзаметку сарваў Плашч, схаваў яго ў заплечнік і разам з Ронам і Герміёнай прыняўся запэўніваць місіс Уізлі, што яны ўвесь час былі ў задняй частцы крамы, проста іх дрэнна шукалі.

7. Клуб слізняў 

Апошні тыдзень вакацыяў Гары толькі і думаў, што пра Малфоя. Што ўсёткі ён рабіў на Дрэннавулку і чаму выйшаў з крамы з такім задаволеным выглядам? Гэта не магло не насцярожваць: тое, што радуе Малфоя, небяспечна па азначэнні. На жаль, да засмучэння Гары, Рон і Герміёна не падзялялі яго трывогі; ва ўсякім разе, праз некалькі дзён Гары стала падавацца, што гутаркі пра Малфоя ім надакучылі.

— Так, Гары, я згодна, гэта падазрона, — з лёгкім нецярпеннем сказала Герміёна. Хлопцы сядзелі ў пакоі двайнят; Герміёна прымасцілася на падваконніку, паставіўшы ногі на кардонную скрынку. Яна вельмі неахвотна адарвалася ад “Пашыранага курсу перакладу старажытных рун”. — Але мы жа дамовіліся, што тлумачэнняў можа быць тысяча.

— Можа, ён зламаў сваю Руку Славы?, — задуменна вымавіў Рон, які важдаўся з мятлой, спрабуючы расправіць пагнутыя лазіны. — Памятаеце, у яго была… такая маршчыністая?

— А як жа яго фразачка: “Не забудзьцеся, гэты трэба берагчы як зрэнку вока?” — спытаў Гары ў мільён першы раз?. — Такое ўражанне, што ў Борджына ёсць пара да сапсаванай рэчы, а Малфою патрэбныя абедзве.

— Думаеш? — раўнадушна прамармытаў Рон, саскрабаючы бруд з дзяржальні мятлы.

— Думаю, — пацвердзіў Гары. Ні Рон, ні Герміёна не адказалі, і тады ён дадаў: — Бацька Малфоя ў Азкабану. вам не здаецца, што Малфой жадае за яго адпомсціць?

Рон падняў галаву, здзіўлена лыпаючы.

— Малфой? Адпомсціць? Але як?

— Пра гэта я і кажу — не ведаю! — у адчаі выклікнуў Гары. — Але ён відавочна нешта задумаў, і па-мойму, да гэтага трэба паставіцца сур’ёзна. Яго бацька — Пажыральнік Смерці і…

Гары замоўк і з раскрытым ротам утаропіўся кудысьці ў акно, за спіну Герміёне. Яму толькі што прыйшла ў галаву жудасная думка.

— Гары? — заклапочана паклікала Герміёна. — Што з табой?

— Шнар захварэў? Ізноў? — устрывожыўся Рон.

— Ён сам Пажыральнік Смерці, — павольна вымавіў Гары. — ЁН заняў месца бацькі!

Павісла маўчанне, але потым Рон разрагатаўся.

— Малфой? Гары, яму ўсяго шаснаццаць! Думаеш, Сам-Ведаеш-Хто яго прыняў бы?

— Гэта вельмі малаверагодна, Гары, — адрэзала Герміёна. — Чаму ты думаеш…?

— Таму што мадам Малкін, калі жадала закатаць рукаў, нават не даткнулася да яго, а ён загарланіў і адшмаргнуў руку. Левую. У яго там Смяротная Пазнака.

Рон і Герміёна пераглянуліся.

— Ну-у… — працягнуў Рон. Па голасе было зразумела, што такога тлумачэння яму не досыць.

— Па-мойму, Гары, ён проста жадаў хутчэй сысці, — сказала Герміёна.

— Мы не бачылі, што ён паказаў Борджыну, — настойваў Гары. — Але Борджын сур’ёзна спалохаўся. Не, сапраўды, гэта была Смяротная Пазнака… Малфой жадаў, каб Борджын зразумеў, з кім мае справу, вы жа бачылі, як той пабялеў ад жаху!

Рон з Герміёнай зноў пераглянуліся.

— Я не ўпэўненая, Гары…

— Я таксама не думаю, што Сам-Ведаеш-Хто ўзяў бы…

Гары быў на сто адсоткаў упэўнены ў сваёй праваце, таму гнеўна схапіў брудную квідышную форму і імкліва выдаліўся; місіс Уізлі даўно паўтарала, каб яны не пакідалі мыццё і збор рэчаў на апошні момант. На лесвіцы ён сапхнуўся з Джыні; тая ішла да сабе з чаркай свежавыпрасаванай адзежай.

— На тваім месцы я бы пачакала захадзіць на кухню, — папярэдзіла яна. — Там зараз вельмі шмат Флегмы.

— Я асцярожна, паспрабую не наступіць, — усміхнуўся Гары.

Сапраўды, за сталом кухні сядзела Флёр і бесперапынна баўтала пра іх з Білам вяселле. Місіс Уізлі, падціснуўшы вусны, сачыла за брусельскай капустай, якая хутка і самастойна чысцілася.

— Мі з Б’ілам амаль выгашылі, што будзе толкі дзве сябгоўкі нявесты, Хабгыэль і Джыні разам будуць хлядзецца чагоўна. Я жадаю адзець іх у бледна-залатое…. Гужовы будзе жудасна глядзецца пгы колегу валос Джыні…

— А, Гары! — гучна выклікнула місіс Уізлі, перарываючы маналог Флёр. — Вельмі добра! Я жадала распавесці, як мы заўтра паедзем да цягніка. Нам ізноў дадуць машыны з міністэрства, а на вакзале паставяць Аўрораў…

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)