Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 199
Перейти на страницу:

— Вось бы падслухаць, пра што яны кажуць! — уздыхнула Герміёна.

— Гэта можна! — усхвалявана адгукнуўся Рон. — Пачакайце… чорт…

Ён па-ранейшаму трымаў у руках нейкія скрынкі і, пачаўшы адкрываць самую вялікую, выпусціў некалькі іншых.

— Глядзіце: Падаўжальнікі Вушэй!

— Фантастыка! — узрадавалася Герміёна. Рон разгарнуў доўгія, колеру цела вяроўкі і стаў прасоўваць іх пад дзверы крамы. — Спадзяюся, тут не накладзены непранікальны заклён…

— Не! — радасна выклікнуў ён. — Слухайце!

Яны схілілі галовы да вяроўкі. Адтуль гучна і выразна, як з радыёпрымача, даносіўся голас Малфоя.

— … вы здолееце яго выправіць?

— Верагодна, — з поўнай адсутнасці запалу сказаў Борджын. — Трэба паглядзець. Зможаце прынесці яго ў краму?

— Не, — адрэзаў Малфой. — Яго нельга чапаць. Мне важна, каб вы сказалі, як гэта робіцца.

Борджын нервова аблізаў вусны.

— Але без агляду гэта вельмі няпроста, практычна невыканальна. Нічога нельга гарантаваць.

— Нават так? — па інтанацыі стала ясна, што Малфой нахабна хмыліцца. — Выпадкова, гэта не дадасць вам упэўненасці?

Ён прысунуўся да Борджына, цалкам схаваўшыся за вялікай шафай. Гары, Рон і Герміёна перамясціліся ўбок, спадзеючыся зразумець, што адбываецца ў краме, але бачылі толькі гаспадара. Той страшна напалохаўся.

— Скажаце каму-небудзь, пашкадуеце. Ведаеце Фенрыра Грэйбэка? Сябар нашай сям’і. Ён будзе наведвацца сюды час ад часу, сачыць, каб вы як след займаліся нашай справай.

— Гэта зусім лішняе…

— Вырашаць буду я, — заявіў Малфой. — А цяпер мне час ісці. І не забудзьцеся, гэта трэба берагчы як зрэнку вока, ён мне яшчэ спатрэбіцца.

— Не жадаеце забраць зараз?

— Вы што, з розуму сышлі, як я панясу яго па вуліцы? Галоўнае, не прадавайце.

— Зразумела, не… сэр.

Борджын пакланіўся Драка — вельмі нізка, як калісьці кланяўся Люцыўсу Малфою.

— І нікому ні слова, Борджын, у тым ліку маёй маці, ясна?

— Вядома, вядома, — замармытаў Борджын і яшчэ раз пакланіўся.

Гучна бразнуў дзвярны званок. Вельмі задаволены Малфой паявіўся на парозе крамы. Ён прайшоў так блізка ад Гары, Рона і Герміёны, што падол плашча закалыхаўся ад парыву паветра. Борджын нерухома, нібы скамянеўшы, стаяў за прылаўкам; ялейная ўсмешка на яго твару змянілася трывогай.

— Пра што гэта яны? — прашаптаў Рон, згортваючы Падаўжальнікі Вушэй.

— Паняцця не маю, — адказаў Гары і задумаўся. — Малфой жадаў нешта выправіць… і нешта пакінуць не захоўванне… Вы бачылі, на што ён паказваў, калі сказаў: “гэты”?

— Не, ён быў за шафай…

— Так, рабяты, стойце тут, — шапнула Герміёна.

— Што ты…?

Але Герміёна ўжо выслізнула з-пад Плашча, паправіла валасы перад вітрына і рашуча накіравалася ў краму. Тромкнуў званок. Рон паспешліва саўгануў Падаўжальнікі Вушэй пад дзверы і перадаў адзін канец Гары.

— Дабрыдзень! Жудаснае надвор’е, ці не праўда? — бадзёра звярнулася Герміёна да Борджына. Той адказаў падазроным поглядам. Герміёна, вясёла варкочучы сабе пад нос, стала хадзіць па краме.

— Гэтыя каралі прадаюцца? — пацікавілася яна, запавольваючы крок каля шкляной вітрыны.

— Калі ў вас ёсць паўтары тысячы галеонаў, — холадна адклікнуўся Борджын.

— О!... Э-э… не, столькі ў мяне няма, — Герміёна пайшла далей. — А… вось гэты міленькі… м-м-м… чарапок?

— Шаснаццаць галеонаў.

— Ён таксама прадаецца? Яго ніхто не… заказваў?

Борджын прыжмурыўся. Гары ўжо здагадаўся, што задумала Герміёна, і яму стала не па сабе. Тая, мабыць, таксама зразумела, што яе раскусілі, і раптам адкінула ўсялякае прытворства.

— Ці бачыце, справа ў тым, што… э-э… хлопчык, які ў вас зараз быў, Драка Малфой, ён… э-э… мой сябар… Я жадаю купіць яму падарунак на дзень нараджэння, але можа ён ужо нешта замовіў, навошта мне купляць тое ж самае, таму… кхм…

Па меркаванні Геры, гісторыя атрымалася непраўдападобная — і, здаецца, Борджын лічыў гэтак жа.

— Прэч, — сцісла кінуў ён. — Хутка прэч!

Яму не прыйшлося паўтараць. Герміёна пайшла да выхаду. Борджын крочыў за ёй. Бразнуў званок. Борджын з сілай зачыніў дзверы і тут жа вывесіў таблічку “Зачынена”.

— Так-так-так, — сказаў Рон, закрываючы Герміёну Плашчом. — Паспрабаваць, вядома, трэба было, але каб так у ілоб…

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)