Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Хто гэта — прафесар Слагхорн? — Нэвіл здзіўлена глядзеў на сваё запрашэнне.
— Новы настаўнік, — растлумачыў Гары. — Я так разумею, трэба ісці?
— А я яму навошта патрэбен? — нервова спытаў Нэвіл. Ён нібы асцерагаўся пакарання.
— Паняцця не маю, — сказаў Гары, не суцэль дакладна: некаторыя меркаванні ў яго меліся, хоць і бяздоказныя. Раптам яго ахінула: — Слухай. давай пойдзем пад Плашчом-Нябачнікам, — прапанаваў ён. — Заадно паглядзім на Малфоя і паспрабуем высветліць, што ён задумаў.
На жаль, з гэтай задумы нічога не выйшла: па калідорах у чаканні каляскі з ежай сноўдаліся школьнікі і прайсці там пад плашчом было зусім немагчыма. Гары засмучана схаваў плашч у заплечнік і ўздыхнуў; шкада, што не атрымаецца пазбегнуць нясціплых поглядаш. На яго зараз тарашчыліся яшчэ больш чым у пачатку паездкі; шматлікія нават выбягалі з купэ. Адна Чоў Чанг, убачыўшы Гары, схаваліся. Праходзячы міма яе купэ, Гары праз шкло ўбачыў, што яна з дэманстратыўнай захопленасцю гутарыць з сяброўкай Марыэтай. Твар той пакрываў вельмі тоўсты пласт касметыкі, скрозь якую ўсё жа праступалі вельмі незвычайныя вугры. Гары ўсміхнуўся пра сабе і пайшоў далей.
Ужо перад дзвярамі купэ “Ц” ім з Нэвілам стала ясна, што яны не адзіныя запрошаныя; урэшце, судзячы па захапленні, з якім іх сустрэў Слагхорн, Гары быў самым важным госцем.
— Гары, мой хлопчык!
Слагхорн ускочыў з месца, і яго вялікі, абцягнуты аксамітам жывот запоўніў сабой амаль усю вольную прастору. Яго блішчалая лісіна, серабрыстыя вусы і залатыя гузікі на камізэлькі бліснулі на сонцы.
— Рады цябе бачыць, вельмі рады цябе бачыць! А гэта, павінна быць, містэр Даўгапупс?
Нэвіл спалохана кіўнуў. Слагхорн жэстам паказаў на два вольных месца каля дзвярэй; хлопчыкі селі тварамі сябар да сябра. Гары агледзеўся: яму было цікава ўбачыць іншых госцяў. Ён пазнаў слізэрынца сваіх гадоў, рослага чарнаскурага юнака з высокімі скуламі раскосымі вачамі. Яшчэ ў купэ сядзелі два незнаёмых сямікласніка і, у кутку побач з Слагхорнам, Джыні. Яна азіралася па баках з такім выглядам, нібы не разумела, як тут апынулася.
— Вы са ўсімі знаёмы? — спытаў Слізнар у Гары і Нэвіла. — Блэйз Забіні, дарэчы таксама шасцікурснік…
Забіні нават брывом не павёў, як, урэшты, і Гары з Нэвілам: грыфіндорцы і слізэрынцы не маглі цярпець адзін аднаго з прынцыпу.
— А гэта Кормак МакЛаген, магчыма, вы сустракаліся..? Не?
МакЛаген, здаровы хлопец з цвёрдымі валасамі, падняў руку, вітаючы Гары і Нэвіла; тыя ў адказ кіўнулі.
— Маркус Белбі. Не ведаю, знаёмыя лі вы...?
Белбі, худы і вельмі спалоханы, нацягнута ўсміхнуўся.
— …затое гэтая чароўная юная лэдзі сказала, што даўно вас ведае! — скончыў Слагхорн.
Джыні за яго спіной скурчыла грымасу.
— Цудоўненька, цудоўненька, — утульна завуркатаў Слагхорн. — Выдатны шанец пазнаёміцца з вамі бліжэй. Вось, трымайце сурвэткі. Я тут сабраў сёе-тое ў дарогу; у цягніку, па маіх успамінах, гандлююць аднымі лакрычнымі палачкамі. а такая ежа не для дзядоўскага стрававання.. Трохі фазана, Белбі?
Белбі здрыгануўся і ўзяў прыкладна палову фазана.
— Я зараз распавядаў юнаму Маркусу, што меў задавальненне навучаць яго дзядзьку Дамокла, — сказаў Слагхорн Гары і Нэвілу, перадаючы па крузе кошык з будачкамі. — Выдатны чараўнік, вельмі выдатны; Ордэн Мерліна заслужаны на ўсе сто адстоткаў… Вы з ім часта бачыцеся, Маркус?
Белбі як раз адкусіў вялікі кавалак; прыспешыўшыся з адказам, ён здушыўся і ўвесь пабарвовеў.
— Анапнео, — Слагхорн вельмі спакойна накіраваў на Белбі чарадзейную палачку, і той адазу перастаў затыхацца.
— Не… не, не вельмі, — прасіпеў Маркус. У яго слязіліся вочы.
— Вядома, ён, верагодна, вельмі заняты, — Слагхорн пытальна паглядзеў на Белбі. — Няўжо ён бы вынайшаў Воўчы напой, калі бы ён не працаваў, як катаржны!
— Так... — пралапатаў Белбі. Ён не вырашаўся есці далей, асцерагаючыся новых пытанняў. — Э-э.. ці бачыце, яны з маімі бацькамі не занадта добра ладзяць, таму мы, увогуле, толкам не знаёмыя…
Яго словы павіслі ў паветры. Слагхорн холадна ўсміхнуўся і пераключыўся на МакЛагена:
— Цяпер пра цябе, Кормак. Воляй выпадку мне вядома, што ты часа бачышся са сваім дзядзькам Тыберыўсам. У яго ёсць цудоўная фатаграфія: ты і ён палюеце на хвастарыкаў. Здаецца у Норфолке.
— Так, гэта было выдатна, вельмі, — адказаў МакЛаген. — З намі яшчэ ездзілі Берці Хігс і Руфус Скрымджар, ён, вядома, тады яшчэ не быў міністрам…
— Ах, так ты знаёмы з Берці і Руфусам? — праззяў Слагхорн і перадаў гасцям паднос з піражкамі; дзіўнай выявай, Белбі апынуўся абыдзены. — А зараз скажы-ка мне…