Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Дабрыдзень, Гары! Я — Рамільда. Рамільда Вейн, — гучна і ўпэўнена абвясціла яна. — Не жадаеш перайсці ў наша купэ? Табе не абавязкова сядзець з імі, — тэатральным шэптам дадала яна і паказала на тоўсты зад Нэвіла, які ўзвышаўся над сядзеннем (Трэвар зноў уцёк) і Луна, якая начапіла бясплатныя спектракуляры і стала падобная на рознакаляровую вар’яцкую саву.
— Гэта мае сябры, — холадна сказаў Гары.
— О! — Рамільда вельмі здзівілася. — А! Тады добра.
Яна выйшла і акуратна зачыніла дзверы.
— Усе ўпэўненыя, што ў цябе павінны быць крутыя сябры, не такія, як мы, — заўважыла Луна з шакавальнай шчырасцю.
— Вы для мяне — крутыя, — проста адказаў Гары. — Яны не былі ў Міністэрству. Не ваявалі побач са мной.
— Вельмі прыемна гэта чуць, — Луна праззяла, паправіла спектракуляры, падапхнуўшы іх вышэй, і прынялася чытаць “Квіблер”.
— Але не мы стаялі з ім твар да твару, а ты, — сказаў Нэвіл, паяўляючыся з-пад сядзення з смеццем у валасах. Трэвар пакорліва вісеў у яго ў руках. — Чуў бы ты, як кажа пра цябе мая бабуля. “У аднаго Гары Потэра больш адвагі, чым у цэлага Міністэрства Магіі!” Яна бы аддала ўсё на святле, абы ты быў яе ўнукам…
Гары ніякавата засмяяўся і хутчэй змяніў тэму, загаварыўшы пра вынікі іспытаў. Нэвіл стаў пералічваць свае адзнакі і ўслых разважаць пра тое, ці можна далей вучыць ператварэнні і здаваць на Ж.А.Б.А., калі атрымаў толькі “добра”, але Гары глядзеў на яго, не слухаючы.
Нэвіл папакутваў ад Валан дэ Морта не менш Гары, аднак і паняцця не меў, што лёгка мог падзяліць яго лёс. Прадказанне магло ставіцца да іх абоіх, але Валан дэ Морта па нейкай невядомай прычыне абраў Гары.
У адваротным выпадку шнар у выглядзе маланкі і груз прадказання дасталіся бы Нэвілу… або не? Змагла бы маці Нэвіла патупіць, як Лілі, і аддаць сваё жыццё за сына? Вядома… але калі бы ёй не атрымалася ўстаць паміж Нэвілам і Валан дэ Мортам? Наогул не было бы ніякага Абранага? Пустое месца замест Нэвіла і Гары без шнара, якога цалавала бы на развітанне ўласная маці, а не місіс Уізлі?
— Усё нармальна, Гары? Ты нейкі дзіўны, — сказаў Нэвіл.
Гары здрыгануўся.
— Прабач, я…
— Што, Думкасмок мучыць? — спагадліва спытала Луна, пільна гледзячы на Гары скрозь велізарныя каляровыя акуляры.
— Хто?
— Думкасмок… такая нябачная істота. Заскоквае ў вушы і каламуціць мазгі, — растлумачыла яна. — Па-мойму, я толькі што аднаго бачыла… кружыў тут…
Яна замахала рукамі ў паветры, нібы адганяючы вялікіх нябачных матылькоў. Нэвіл з Гары пераглянуліся і паспешна загаварылі пра квідыш.
Надвор’е сёння было няўстойлівае, як, зрэшты, і ўсё лета; астраўкі халоднай смугі за вокнамі прымяжоўваліся сонечнымі прасветамі. У адзін з такіх прасветаў, калі ў зеніце паказалася бледнае сонца, у купэ нарэшце ўвайшлі Рон і Геміёна.
— Калі жа пачнуць развозіць ежу? Паміраю з голаду, — праенчыў Рон, паціраючы жывот, і плюхнуўся побач з Гары. — Прывітанне, Нэвіл, добры дзень, Луна. Ведаеш што? — Ён звярнуўся да Гары. — Малфой напляваў на свае абавязкі і зусім спакойна сядзіць у купэ з сяброўкамі! Мы бачылі, калі ішлі міма.
Гары схамянуўся. Увесь мінулы год Малфой з зачараваннем марнатравіў становішчам старасты, а цяпер раптам адмаўляецца ад такой магчымасці? Дзіўна.
— А што ён рабіў, калі вы яго бачылі?
— Ды як звычайна, — Рон павёў бровамі і зрабіў непрыстойны жэст. — Гэта на яго непадобна. Гэта значыць… гэта, — ён яшчэ раз паказаў тое ж самае, — як раз падобна, але чаму ён не выйшаў папалохаць першакурснікаў?
— Не ведаю, — Гары ліхаманкава разважаў. Няўжо гэта не даказвае, што ў Малфоя ёсць справы больш сур’ёзныя?
— Можа, яму больш падабалася інспекцыйная брыгада? — выказала здагадку Герміёна. — А цяпер абавязкі старасты здаюцца занадта сумнымі?
— Ці наўрад, — сказаў Гары. — Па-мойму, Малфой….
Ён не паспеў развіць сваю думку: дзверы купэ зноў адчыніліся, і ўвайшла задыханая трэцякурсніца.
— Мне загадалі перадаць вось гэта Нэвілу Даўгапупсу і Гары П-Потэру. — Дзяўчынка сустрэлася вачамі з Гары, яе голас здрадліва завагаўся, і яна густа счырванела. У руках у яе былі два пергаментных скрутка, якія былі перавязаныя фіялетавымі стужкамі. Гары і Нэвіл здзіўлена ўзялі іх, і дзяўчынка, спатыкнуўшыся на парозе, выйшла. Гары разгарнуў скрутак.
— Што гэта? — патрабавальна спытаў Рон.
— Запрашэнне, — адказаў Гары.
Гары!
Буду вельмі шчаслівы, калі Вы наведаеце мяне ў купэ “Ц” і падзеліце са мной ланч.
Шчыра ваш, прафесар Г. Э. Ф. Слагхорн