Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Сапраўды кажучы, Гары, я не ўпэўнены, — павольна прагаварыў містэр Уізлі. — Ці бачыш, калі Люцыўса Малфоя арыштавалі, мы дбайна абшукалі яго хату і забралі ўсё падазронае.
— Значыць, нешта прапусцілі, — упарта запярэчыў Гары.
— Магчыма, — пагадзіся містэр Уізлі, але, як здалося Гары, проста з нежадання спрачацца.
Раздаўся свісток; усе ўжо селі ў цягнік, дзверы зачыняліся.
— Час, — захваляваўся містэр Уізлі, а місіс Уізлі закрычала: — Гары, хутчэй!
Гары пабег; містэр і місіс Уізлі дапамаглі яму пагрузіць куфар.
— Ну, дарагі, на Каляды ты прыедзеш да нас, з Дамблдорам мы аб усім дамовіліся, так што даволі хутка ўбачымся, — сказала місіс Уізлі у акно, калі Гары ўжо зачыніў за сабой дзверы, а цягнік крануўся. — Калі ласка, будзь уважлівы і асцярожны…
Цягнік набіраў хуткасць.
— Паводзь сябе добра і…
Місіс Уізлі пабегла, імкнучыся не адставаць.
— Не пападай у дрэнныя гісторыі!
Гары махнуў рукой, пакуль цягнік не павярнуў за кут і місіс Уізлі не знікла з выгляду. Тады ён вырашыў паглядзець, дзе астатнія. Рон і Герміёна, мабыць, знаходзіліся ў сваёй рэзервацыі, затое Джыні стаяла наводдаль і размаўляла з сябрамі. Гары, валакучы за сабой куфар, накіраваўся да яе.
Усе бессаромна на яго ўзіраліся; некаторыя нават прыціскаліся тварамі да дзвярнога шкла. Гары, вядома, чакаў, што пасля публікацый у “Штодзённым Прароку” адкрытыя раты і вытарашчаныя вочы будуць суправаджаць яго ўсюды, але ўсё роўна пакутаваў ад празмернай увагі. Ён крануў Джыні за плячо.
— Пойдзем пашукаем купэ?
— Не магу, Гары, я абяцала знайсці Дына, — весела адказала Джыні. — Да сустрэчы!
— Зразумела, — сказаў Гары. Яму чамусьці было вельмі непрыемна глядзець, як яна сыходзіць, разгойдваючы на хаду доўгімі рудымі валасамі. За лета ён вельмі абвык да яе прысутнасці і амаль забыўся, што ў школе яны амаль не маюць зносім. Гары міргнуў і агледзеўся: са ўсіх бакоў яго атачалі захопленыя дзяўчынкі.
— Прывітанне, Гары! — крыкнуў ззаду знаёмы голас.
— Нэвіл! — з палягчэннем выдыхнуў Гары, павярнуўся і ўбачыў круглатварага хлопчыка, які старанна прабіраўся да яго. За ім ішла дзяўчынка з доўгімі валасамі і вялікімі затуманенымі вачамі.
— Дабрыдзень, Гары, — сказала яна.
— Луна, прывітанне, як ты?
— Вельмі добра, дзякуй, — адказала Луна. Яна прыціскала да грудзі часопіс; на вокладцы вялікім літарамі паведамлялася, што ўнутры знаходзіцца пара бясплатных спектракуляраў.
— Бачу, “Квіблер” квітнее? — спытаў Гары. Пасля свайго эксклюзіўнага інтэрв’ю ён выпрабоўваў да гэтага часопіса вядомую пяшчоту.
— Так, тыражы растуць! — захоплена абвясціла Луна.
— Давайце дзе-небудзь сядзем, — прапанаваў Гары, і яны пайшлі па цягніку пад пільнымі поглядамі маўклівага натоўпу. Нарэшце, знайшлося пустое купэ, і Гары з радасцю накіраваўся туды.
— Яны нават на нас тарашчацца, — Нэвіл паказаў на сябе і Луну, — Таму што мы з табой!
— Яны тарашчацца, таму што вы таксама былі ў Міністэрству, — сказаў Гары, запіхваючы куфар на багажную паліцу. — “Штодзённы Парок” раз сто пісала пра нашу маленькую прыгоду, вы напэўна чыталі.
— Так, прычым я думаў, што бабуля раззлуецца з-за шуміхі, — пашырыў вочы Нэвіл, — а яна, наадварот, узрадавалася. Кажа, я станаўлюся падобным на свайго ўласнага бацьку. Нават купіла мне новую палачку, вось!
Нэвіл дастаў чарадзейную палачку і паказаў Гары.
— Вішня і волас аднарога, — пахваліўся ён. — Мы думаем, што гэта адна з апошніх, што прадаў Алівандэр, ён знік на наступны дзень… Гэй, Трэвар, ну-ка назад!
І Нэвіл нырнуў пад сядзенне за сваёй жабай, якая ў чарговы раз здзейсніла спробу здабыць волю.
— Гары, а АД сёлета будзе? — пацікавілася Луна, вымаючы з часопісу псіхадэлічныя акуляры.
— Без Амбрыдж як-то і сэнсу няма. — Гары сеў.
Нэвіл стаў вылазіць з-пад сядзення і стукнуўся галавой. Выгляд у яго быў засмучаны.
— А мне падабаліся заняткі! Я ад цябе гэтулькі навучыўся!
— Мне таксама падабаліся, — ціхамірна сказала Луна. — Гэта было нават падобна на сяброўства.
Луна часта адпускала фразачкі, ад якіх усім станавілася ніякавата. Вось і зараз Гары збянтэжыўся і адначасова пашкадаваў яе, але не паспеў нічога адказаць: за дзвярамі купэ зашумелі; скрозь шкло было відаць, што там стаяць нейкія чацвёртакурсніцы. Яны шапталіся і хіхікалі.
— Ты спытай!
— Не, ты!
— Я спытаю!
Самаўпэўненая дзяўчына з вялікімі цёмнымі вачамі, даволі вялікім падбародкам і доўгімі чорнымі валасамі рашуча пхнула дзверы ўбок.