Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
(пазірае ў просьветы паміж хвояў — стуль
чуваць нямоцная Купальская песьня)
А я ўсё малюся і прашу
кажнае нябёснае сьвяціла
даць мне знак, каб зрэнкі заірдзеліся:
ісьціна мая Узвышным пацьвярджона.
А яго няма.
Астанкі першыя развалін на зямлі —
каменьні
ільсьняцца толькі расой ураньні.
(упэўнена)
… Уладны нада мной, ёсьць толк уладзе,
усё такі цьвярджу:
як матылёк між красак усялякіх
знайшоў любімы водар я.
(пацягваецца)
Я адпачыў ужо —
ізноў пайсьці мне час.
(выходзіць на мурожны луг. Там вясковыя
дзяўчаты, іх трое)
Сьцеразь Боскай любасьці,
дзявухі вам!
1-я Дзяўчына
Багаславі нас, ойча!
Зьбіраем краскі —
Купальле надыходзіць. Сьвята.
Пустэльнік
Пацяшайцеся! Краскамі сьвятое сьцеражэцца.
Краскі на зямлі — усьмехі Бога нашага.
А пасьвянчоных красак я вам дам,
яны сьвятыя, ад сьвятога чалавека.
Адварам зь іх вы напаеце
сваіх жадомых,
і самі выпіце па каўшу паўнюткім.
(дае пучок сухіх зёлак)
1-я Дзяўчына (бярэ даверліва)
Каб прываражыцл хлапцоў?
Пустэльнік
Але. Мір вам, ахрышчаныя.
2-я Дзяўчына
Здалёку, ойча?
Пустэльнік
Але. Сутола вам — баржджу… Бывайце!
(сам сабе, адыходзячы)
Далей, напэўна, будзеце, чым я ад вас…
(захопна)
Запалены на выгане агонь Купальскі
ад сьцюжы сьмерці не адагрэе вас.
Вашы грудзі, неказытаныя
бяззубым роцікам дзіцяці,
не дадаткнуцца іх.
Яны згніюць, як патарчакі,
непазьбіраныя на шырыні бароў…
Амін! Амін! Такая воля вызначаная.
(азіраецца, і чуе)
1-я Дзяўчына
Агата, вазьмі пучок травы сьвятойь
ён мне ня трэба. Без чараваньня
шчасьлівая каханьням я, ты-ж не.
Спрабуй чар Боскі.
2-я Дзяўчына (вясёліста)
… і я блізу, як ластаўка, прад выраем —
вясельле хутка.
Няраз свайго прываблівала —
апаўночы, кажуць, лепш,
варажбой усякай.
Трава сьвятая — моц.
3-я Дзяўчына
Хадзем адгэтуль,
абвянуць краскі хутка.
(адыходзяцьь наводдалька сяліба)
Пустэльнік (глядзіць усьледь чуе іхную гутаркуь
памалу ідзе за іміь гутарна сабе)
У вёсцы сьпяваюць пеўні —
пагода зьменіцца,
бы накаваньня мне.
Накаваньне? Як бездапаможна,
без супярэчак табе адаўся, Божа, я.
Бытнасьць існаваньня сьвету, адтады, нясяньня,
сталася ня ісьцінай мінаючай,
а даймом, што я зьбіраю для людзей,
чый сьпеў-мальба аднолькавы між сьцен сьвятыняў,
чый запал — на гонях бойкі
хлыняй гнеўнай акаймлёны
падзей свабоды прагне:
свабодным закавацца
да самай сьмерці каля ўзножжаў
Айчынных пакаленьняў…
Ды між імі іншыя адно голас толькі,
нават голас хочуць,
помнікам вылепліваць і мяркуюць,
каб ніхто падобным не зрабіўся ім
і ня сеў ў гордасьці на іх жыцьця-папас…
Я тору гэта гулка самаму сабе.
Вылез із будана ў лесе, бы тая мыш прыцішна,
і выгрызаю за кажным часам дзюрку
зла… Ці загіне зло ў зле?
Чаму ўспомнілася, што даўна да мяне прыліпла,
як лузга да рыбы?
(умеркавана)
Мне адзінаму асталося
вагу знайсьці, што скарыстаю важыць
задавольнасьці наўбожныя… а можа, і мае? -
бо-ж зло хапаецца за плечы зла —
стораж непалохлівы (ад яго не ўцякуць)
мерыць справядлівасьць усьцяражчы прычыны,
пачатыя наўмысна злом.
(да куста сярод лугу)
З кім не пагаманіць — як з кустом лазы?..
Людзі… сустракаў і сустракаю, блізу сьляды
на чым папала.
(зусім пэўна)
… дні мае ня зьнікнуць
у перамежках дня і ночы.
Куст караней на адным месцы!
А племя людзістае, пераменка зьвельнавечанае,
патокам зла абмытае і радасьцяй ухваляванае весялосьцяў
твой час ня сяньня, а заўтра скончыцца.
Хрысьціся ў імя Сьмерці, (яна была і ёсьць),
і сына яе, прычасніка, у імя Нядуха, амін.
(усьмешна)
А мне?
(атрахвае вопратку)
Калі глядзеў на дзяўчат кадзе,
перад пытаньням апынуўся я,
маўляў, як сенажаць вось гэтая,
сьцеліцца ніца, так ёй надаралася,
пасьля дажджу зелявай прыціскаць аблонь
і духату вадрыць духмяную,
задаволена спытаўся розум мой:
усё-такі някрохкае ў імя Бога