Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 228
Перейти на страницу:

Ён зноў ужо быў пры вясельцы, падкручваў ім ваду, утрымліваючы лодку на цячэнні, і глядзеў на мяне, а я — на яго. Лукаш-страннік хітраваў. Хітрун з хітруноў быў гэты мужычок-складнічок. I ў мяне было да яго пытанне: ці не хворы ён на галаву? Лукаш нібы разгадаў яго, засмяяўся, пусціў лодку, штурхнуўся ў дно вяслом, заспяваў: «Дубы стаяць высокія...» Крыкнуў, добра ўжо адплыўшы:

— Мы яшчэ сустрэнемся, цяпер і ты ўжо мяне ведаеш...

Пад раніцу ўжо дзяды ўгаманіліся, наспяваліся, схапіліся сварыцца, але хуценька памірыліся, па-старэчы прыкархнулі, зноў скамянелі, без астатку ўвайшлі ў бетон, як нябожчыкі, выставіўшы насустрач ветру каменныя бароды. I Сноўдала лізнуў іх у гэтыя бароды, збіраючы вільгаць, што назапасілася ў ямках. Вільгаць была крыху саланаватая і цэментна-даўкая. Адчуў, што прагаладаўся, адламаў некалькі голек ад кустоў, якімі былі ўкрыты дзяды. Голькі здаліся яму горкімі, але не па-лясному, як у асіны ці бярозы, прыкра-горкімі, то былі садовыя язмін і бэз. I Сноўдала выплюнуў іх, паглядзеў на аціхлую саляна-шэрую бетонку. Па ёй якраз кацілася машына, метраў пяцьдзесят ад'ехала ад дзядоў і спынілася. З машыны, мусіць, прыкмецілі яго, таму што на дарогу адразу ж выскачылі людзі, жанчына і дзевачка. У жанчыны і дзевачкі цераз плечы і ў руках сеткі са свежаспечаным пяшчотна-пахкім на світанні хлебам, следам за імі выпхнуў сябе з чэрава машыны, цяжка дыхаючы, неабдымны мужчына, увешаны крыж-накрыж бліскучымі нейкімі прычындаламі.

— Ой, што ж гэта такое,— пляснула ў далоні жанчына, не адводзячы вачэй ад зубра і дзядоў.— Ды ён жа нас дадому не пусце.

— А мы ціхенька, мама, ціхенька,— тоненька, заходзячыся ад радасці, сказала дзевачка.— Мы бачком,бачком.

— Вой, не, прыпёр жа яго чорт рагаты і сам рагаты.

— Не трэба так, не трэба так,— тоненькім, ломкім галаском працягвала радавацца дзевачка.— Пачуе, не просціць.

— Я яму пачую, я яму не прашчу. Я яму вось зараз хусткаю па вачах,— жанчына разматала, скінула з галавы хустку і, размахваючы гэтай хусткай, зусім разгубілася, павярнулася да мужчыны: — Вой, міленькі, вой, добранькі, а мо вы нас праведзяце ці правезяце на сваёй машыне. Мо ён нас з вамі не кране...

Але мужчына як і не чуў, як яго ўпрошваюць і моляць, стаяў, пазіраў на зубра, як цэліўся ў яго з ружжа. I Сноўдала цемечкам, незарослым, свабодным ад косткі макавым зернем, адчуў гэтую нацэленасць вадзяністых сонных вачэй, якія раптоўна ўзбліскам маланак знайшлі, скрыжаваліся на гэтай яго неабароненасці, неахаванасці. Але раззлавацца не паспеў. Мужчына кінуўся да машыны, адчыніў яе, ускалыхнуў, узняў усю сваім грузным непаваротлівым целам, схаваўся ўвесь у машыне, выпхнуўшы вонкі толькі нецярплівы тоўсты азадак. Калі ж ён нарэшце выкалупаўся з машыны і тварам зноў павярнуўся да звора, на раскрытых далонях яго выцягнутых перад сабою рук ляжала па яблыку, крамянаму, наліўному. I, трымаючы гэтыя яблыкі, дар дрэў, на раскрытых пульхных далонях, ён не спяшаючыся пакрочыў насустрач зубру.

Сноўдала пераступіў з нагі на нагу, таксама гатовы крочыць насустрач яму, але мужчына папрасіў:

— Не трэба, стой на месцы. Будзь каля дзядоў.Сноўдала дачакаўся яго каля дзядоў. Спакойна і з годнасцю прыняў яблыкі з далоняў чалавека, нібыта ўсё жыццё еў вось так, з рук чалавека і толькі яблыкі, прыняў, хаця ўсё ў ім было напята і дрыжала ад напругі і жадання скалупнуць, кулянуць гэты жывы скураны мех на дзвюх нагах, у якім таксама ўсё было напята, насцярожана, трымцела і пазвоньвала. Але Сноўдала ўпусціў імгненне, калі гэта можна было зрабіць, у наступнае ж імгненне іх напятасць, напружанасць і трымценне сутыкнуліся, зліліся, сышліся дзве пары вачэй, прасвяціліся, праясніліся да донца. I на тым донцы і ў чалавека, і ў звера не было нічога, акрамя дабрыні, жадання адарыць і прыняць дар. Хаця Сноўдала і не вельмі ведаў, чым яго адорваюць, ніколі яблыкаў не еў. Але ад іх сыходзіў такі прывабны і спакойны пах, пах зямлі і сонца, што ён не паспеў занепакоіцца і ўстрывожыцца. Языком, які здаўся чалавеку вельмі маленькім, амаль што дзіцячым, Сноўдала злізнуў з рукі чалавека спачатку адзін яблык, рот у яго быў таксама маленькі, і цалкам яблык у роце не памесціўся. I Сноўдала акуратна раскусіў яго, на далонь чалавека пры гэтым не капнула ні кроплі сліны і соку, пражаваў адну палавінку, зняў другую, вызваліў цалкам руку, сунуўся мысаю да цэлага яблыка. Тут чалавек злёгку замітусіўся, зацерабіў нікеляваныя і лакіраваныя свае прычындалы, што віселі ў яго цераз плячо і на грудзях. Сноўдала занепакоіўся, і чалавек адчуў гэта.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)