На лініі перасячэння
- Автор: Шамякіна Таццяна
- Год: 1981
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Критика
Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:
Як вядома, развіццё беларускай літаратуры ў XX стагоддзі ішло хутка, але не без унутранага напружання, таму што складанай была сама гістарычная рэчаіснасць, а асэнсоўваць яе прыходзілася літаратуры яшчэ досыць маладой. Грандыёзнасць сацыяльных пераўтварэнняў, неабходнасць выхавання чалавека сацыялістычнага грамадства прад'яўляюць да беларускай літаратуры і мастацтва надзвычай вялікія патрабаванні, вымагаюць ад пісьменнікаў пошуку новых, усё больш скандэнсаваных форм вобразнасці, новых тыпаў абагульнення. Беларускія пісьменнікі дасягнулі вялікага майстэрства ў псіхалагічным аналізе. Аднак побач з пільнай увагай да духоўнага свету асобнага чалавека, да яго перажыванняў, думак, пачуццяў пашыраецца ў беларускай сучаснай літаратуры тэндэнцыя да гістарызму, да філасофскага асэнсавання падзей. Аналіз унутранага свету герояў у сучасных творах звязвэецца з шырокімі абагульненнямі падзей з жыцця народа. Высокі ўзровень аналітычнага пачатку вымагае і ўзмацнення сінтэзу. Асабліва моцнае імкненне да маштабных тыпаў абагульнення праяўляецца іменна ў творах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Мы разглядаем і дылогію І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» як далейшы крок наперад усёй беларускай прозы ў авалоданні сінтэзам.
Сінтэтычны аналіз і грамадскіх з'яў, і ўнутранага свету чалавека ва ўсёй паўнаце іх сувязяў — важнейшая якасць дылогіі І. Чыгрынава. Паспрабуем удакладніць, што неабходна разумець пад сінтэзам прозы.
Як ужо адзначалася ўпачатку, прынцып гістарызму становіцца адным з важнейшых прынцыпаў усёй савецкай літаратуры. У паняцце гістарызму сучасныя даследчыкі ўключаюць канцэпцыю гісторыі, аўтарскую пазіцыю, пэўную сувязь характараў і абставін, гэта значыць, паказ людзей і падзей у суаднесенасці з гістарычнай праўдай, у суаднесенасці з мінулым і будучым народа.
У аснове гістарызму — ідэя пераемнасці, сувязі часоў. Гэта і вызначае цікавасць пісьменнікаў да адлюстравання народнага характару вайны, да шматграннага вырашэння праблемы суаднесенасці чалавека і эпохі, да сцвярджэння і раскрыцця сэцыялістычнай свядомасці асобы, яе камуністычнай марэлі.
І. Чыгрынаў у сваёй дылогіі «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» ставіць праблему неўміручасці сацыялістычных заваёў, перадачы эстафеты гуманістычных ідэалаў з мірнага ў ваеннае жыццё. Стыль дылогіі пабудаваны быццам на пераходах, на «паваротах» гэтай эстафеты. Сюжэт цікавы ўжо тым, што апісваецца ў раманах не фронт, не тыл і яшчэ не акупацыя, а нешта пераходнае, хісткае, няўстойлівае. Стылёвая дамінанта твораў трымаецца менавіта на атмасферы пераходнасці і ў абставінах, і ў паводзінах людзей, і ў руху чалавечай свядомасці. Вельмі цяжка людзям, якія яшчэ бачаць перад сабой звыклыя рэчы, робяць прывычныя справы, усведамляць, што недзе побач існуе нешта зусім супрацьлеглае таму, да чаго прывыклі, на што могуць спадзявацца. Цяжка, аказваецца, звязаць розным палюсы і катэгорыі вымярэнняў. Нездарма Зазыбе, які раптам пачуў упершыню за многа гадоў званы ў царкве, здалося, што гэта «адным часам і мінулае, патрывожанае імі, і будучае, пра якое нельга было пакуль даведацца, уставалі і напаміналі аб сабе». Звон, які заўсёды збіраў народ на агульную справу, і званы Хатыні... Маштабы народнага гора спачатку не ў поўнай меры ўсведамляліся нават вопытнымі і дасведчанымі людзьмі. Як піша С. Андраюк: «людзі гадамі, дзень у дзень, былі прызвычаеныя да пэўнага рытму, пэўнай атмасферы. Усё было натуральнае, гарманічнае. І раптам — усё зрушылася, перамянілася нешта вельмі істотнае і значнае».
Парфён Вяршкоў, адзін з самых глыбокіх і абаяльных народных вобразаў дылогіі, перад самай сваёй смерцю ў рамане «Апраўданне крыві» дапытваецца ў Масея, сына Зазыбы, «хто на етай зямлі, дзе мы цяпера, жыў да нас?». Масей падрабязна расказвае Парфёну пра радзімічаў, княствы, паўстанне Вашчылы. Парфён робіць з усяго гэтага свой вьыад: «Значыць, і раней неспакойная наша надбесядская зямля была, Дзянісавіч? Не давалася?» — «Выходзіць, што так, дзядзька Парфён»,— здаволена згадзіўся Масей. З упэўненасцю, што не давалася і ніколі не дасца ворагу родная зямля, памірае Вяршкоў, пакідаючы сваю ўпэўненасць Масею.
Гістарызм дылогіі І. Чыгрынава праяўляецца не толькі ў імкненні звязаць часы, працягнуць лініі ад мінулага да сённяшняга і будучага, а і ў праўдзівым адлюстраванні падзей вайны, у гістарычнасці лёсу і характараў герояў раманаў.
Гістарычная канкрэтнасць, праўдзівасць у абмалёўцы самых першых тыдняў вайны, самой атмасферы тых дзён робіць дылогію І. Чыгрынава каштоўнейшым мастацкім даследаваннем на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Прычым іменна выдатнае валоданне гістарычным матэрыялам дазволіла пісьменніку вырашыць і агульназначныя, маральна-этычныя праблемы.