Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 162
Перейти на страницу:

Скончылася, вядома, тым, што містэр Пік, які ўжо звыкся з думкай аб страце долара, купіў білет. Але прадавец не адчапіўся, пакуль не сунуў яму тры. Пік маркотна паглядзеў на іх, пашкадаваў свае долары і, засмучаны, сеў чытаць тэхнічны часопіс.

Дзядзька Пракоп спяшліва хапаецца за сваю люльку, якая ледзь не пагасла, хуценька цмокае яе, там нешта сіпіць, і перад тварам з’яўляецца клуб шызага дыму. Дзядзька прагна зацягваецца разы са тры — чалавеку, відаць, карціць курыць, але яшчэ больш хочацца расказаць гэты цікавы ўспамін.

— I вось, братка ты мой, мінуў час — месяц ці два, не памятаю ўжо, і адбылася тая латарэя. Містэр Пік газет не чытаў, увесь дзень корпаўся ў рухавіках і гэтую падзею прапусціў незаўважнай. Вядома, чалавек глядзеў на яе, як на баламуцтва, толькі шкадаваў сваіх трох долараў і ўсё бедаваў з прычыны такой страты. Мы, тым часам, жартуючы, супакойвалі яго: нічога, не бядуйце, маўляў, містэр Пік — тры долары не вернуцца, затое «Санта Марыю» выйграеце (так называўся той карабель — самы буйны выйгрыш). Казалі так, а самі смяяліся ў душы з гэтага сур’ёзнага, скупога чалавека, які дапусціў гэткую трохдоларавую слабасць.

Але жонка ўсё ж прымусіла яго знайсці табліцу і праверыць білеты. Праверка адбылася ў нядзелю, гэта я ўжо добра памятаю. Памятаю, бо я тады сядзеў ад суботы галодны, злосны і без цэнта ў кішэні. I раптам паштоўка: містэр Пік тэрмінова запрашае да сябе на сямейны абед з прычыны сямейнай урачыстасці. Што, думаю, за дзіва гэткае? Пяць год прапрацавалі разам — ніколі ў яго чарку віскі не выпіў, а тут — урачыстасць. I вось я ў містэра Піка. Там ужо народу багата — нашыя з гаража, інжынер, знаёмы чыноўнік, суседзі. У чым справа? Лагодны, радасны гаспадар паведамляе: на адзін яго білет выпаў выйгрыш — і думаеце што? Аўтаручка ці жавальная гумка? — Не! Сама «Санта Марыя». Усе дзівуюцца, віншуюць, глядзяць табліцу і той білет — сапраўды так. Наш аўтамеханік — уладальнік мільённага акіянскага парахода!

I вось для містэра Піка насталі дзівосныя дні. Ён перастаў ужо хадзіць на працу, на яго месца стаў другі, а гаспадар гаража містэр Сландэр афіцыйна запрасіў механіка ў свае кампаньёны. Знаёмыя віншуюць, жонка робіць набыткі — у растэрміноўку і ў доўг. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма. Для мільянера нічога не шкада. Сам Пік, як звар’яцелы, бегае па горадзе па нейкіх справах: афармляе дакументы на той карабель, ездзіць на тэлеграф, удакладняе, атрымлівае тлумачэнні, робіць запытанні, патрабуе даведкі; водзіць хвасты газетных рэпарцёраў, пазіруе фатографам і дае інтэрв’ю. На другі ўжо дзень газеты і радыё на ўвесь свет разнеслі вестку аб ашчасліўленым латарэяй чалавеку.

Але вось тут і пачаліся хібы. Містэр Пік, як табе вядома, аўтамеханік, а не капітан: а да таго порта, дзе стаяла гэта «Санта Марыя», тысяча міль. Караблік жа не шлюпка, яго ў кантэйнер не запрэш. Пік запрасіў латарэйных гаспадароў выплаціць яму ў доларах кошт парахода, але атрымаў адказ. Тады ён змясціў аб’явы ў газетах аб продажы судна, чакаў тыдзень, але не дачакаўся ніводнай прапановы. Ён — да гандлёвых і марскіх экспертаў — у чым справа? Аказваецца, справа ў скарачэнні гандлёвых абаротаў марскога флоту і ў старасвецкіх якасцях тае «Санта Марыі». Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Ад усіх гэтых навін містэр Пік схуднеў, і пінжак заматляўся на ім, нібы пашыты навырост. А тут новыя непрыемнасці: з порта прыйшла тэлеграма ад аб’яднання партавікоў і іхні рахунак — за ўтрыманне ля прычала судна заплаціце такуюта і такую суму, а ў наступныя дні тарыф за прычальнае месца будзе павышаны ў паўтара разы.

Містэр Пік пачаў сівець. Гандляры і крэдыторы, нюхам учуўшы благое, перасталі скідаць капелюшы пры сустрэчы з ім, а на форменных бланках пачалі страчыць напамінкі аб тэрмінах плацяжоў. Містэр Пік пачаў праклінаць тую латарэю і грызці жонку за дурную ініцыятыву, а жонка — грызці мужыка за камерцыйную неразваротлівасць.

Я пільна гляджу, як хітравата ўсміхаецца запалымі вачыма дзядзька Пракоп, як плывуць у зацішку шызыя струменьчыкі з яго адмысловае люлькі. У двары ціха, толькі часам з-за вугла ўрываецца вецер, недзе ў кватэры іграе прыёмнік ды на суседскім двары кудахча курыца. Дзіўныя справы тыя захапляюць мяне сваёй навізной, такім незвычайным для нашага жыцця паваротам падзей і логікай з’яў.

— Дык вось, значыць, задумаўся містэр Пік і парашыў хоць як-небудзь адкараскацца ад гэтага клятога выйгрыша. Праз аднаго знаёмага ў тым партовым горадзе напытаў ён купца на свой параход. Купец гэты не мараход, а гаспадар метызнага завода і, вядома, за чвэрць цаны, якая падышла б хутчэй для якога-небудзь рачнога катэра, купіў бы тое судна на металалом. Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца. Містэр Пік аж вар’яцее — чаму? Аказваецца такая справа: метызнік атрымаў таямнічую пагрозу: купіш параход — вылеціш у трубу. Вядома, сталеліцейныя трасты тут глядзяць пільна, і ім такая здзелка не панутру сталася. Містэр Пік яшчэ цану збавіў, кідаўся сюды — туды, але калі ўжо тыя магнаты цыкнулі, то хто адважыцца пайсці наперакор ім?

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)