Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 162
Перейти на страницу:

— Не, голубе, тут справа ў трансмісіі, — не згаджаўся пажылы вусаты Астап Ільіч у старамодных акулярах з маленькімі шкельцамі. Франтаваты Зяблікаў, малады яшчэ хлапец з накручанымі валасамі і нахабным тварам, бесцырымонна адштурхнуў Слаўку і палез да наладчыка.

— Дай, маэстра, я загляну разок.

Ён паглядзеў унутр станка і ўпэўнена тыцнуў пальцам у нейкі вузел.

— Вось, маэстра, шукай тут.

Але наладчык праз момант ужо лаяў самаўпэўненага знаўцу і ўсё глыбей засоўваў сваю галаву ўнутр станка.

Слаўка глядзеў на марныя намаганні Прохарава і напружана думаў, уяўляючы сабе ўзаемадзеянне механізмаў і імкнучыся знайсці прычыну няспраўнасці. Раптам у яго знікла цікаўнасць да таго месца, куды была накіравана ўвага людзей, і хлопец зайшоў на другі бок станка, дзе не было нікога. Кішэнным ключыкам ён адкруціў гайкі і зняў заслонку. Было крыху цемнавата, і хлопец амаль вобмацкам даследаваў вось ролікаў слізгання і выявіў, што канічная шасцярня спаўзла са шліцоў. Ён памацаў стопар, але яго не было ў гняздзе, пэўна, дрэнна закручаны, ён выпаў і шасцярня паволі спаўзла са свайго месца. Нічога пакуль не гаворачы, хлопец пашукаў у кішэнях, дзе заўжды было шмат рознай металічнай дробязі, знайшоў здатны вінцік і часова замацаваў шасцярню. Усе тоўпіліся ля наладчыка і ніхто не сачыў за хлопцам, і не адразу звярнулі на яго ўвагу, калі ён папрасіў, каб далі абароты. Тады ён сказаў настойлівей:

— Дайце абаротаў.

Наладчык узняў ад станка злосны твар і крыкнуў:

— А ты яшчэ чаго тут? Не лезь не ў сваю справу.

Але Астап Ільіч абышоў станок і, убачыўшы занятага справай хлопца, таксама паўтарыў яго просьбу. Старога паслухалі, і Семянчук уключыў станок. З мяккім шэлестам рабочы агрэгат станка прыйшоў у рух, і рабочыя з таго боку ўсе разам перайшлі на гэты. Слаўка, які пільна ўглядаўся ў станочную адтуліну, нечакана гатовы быў зусім збянтэжыцца ад увагі многіх вачэй. Ён больш, чым патрэбна было, глядзеў на цьмянае зіхаценне імклівай шасцярні, але нарэшце ўзняўся. Ніхто не прамовіў ні слова. Скупыя на хвалу рабочыя стаялі некаторы час, сочачы за рухамі станка, а потым, страціўшы цікавасць да яго, ужо спраўнага і працавітага, пачалі разыходзіцца. Слаўка ўпершыню ўзняў вочы, не стрымаўшы жадання ўбачыць кплівага наладчыка, але яго не было тут. Адзін толькі Астап Ільіч усё гладзіў вусы, стоячы побач, і нарэшце сказаў:

— Аднак добра гэта ты справіўся, малайчына.

Слаўка выйшаў пакурыць на якую хвіліну, што заставалася да пачатку змены.

Яркае ранішняе сонца зіхатлівымі праменнямі і вясновай цеплынёй поўніла прасторны заводскі двор; безліч светлых блікаў ад шкла і металу блішчэла наўкола; зеленаватым рэдкім воблачкам быў ахутан малады клёнік, пад якім на скрынках дымілі цыгаркі рабочых. Слаўка накіраваўся туды, але ўбачыў там Прохарава і спыніўся. Не хацелася яму зараз бачыць гэтага свайго ворага. Аднак нешта новае і рашучае з’явілася зараз у ім, і хлопец цвёрда закрочыў да клёніка.

— Ну і спрытна, маэстра, гэты блазан уцёр табе нос, — гойдаючы нагою, загаварыў да Прохарава Зяблікаў. Слаўка з-пад ілба зірнуў на наладчыка, ён чакаў, што той зноў скажа што-небудзь абразлівае, і падрыхтаваўся не змаўчаць, а на гэты раз даць добры адпор. Але Прохараў нечакана спакойна сказаў:

— Ідзі сюды, Слава, сядай і закуры маіх, ленінградскіх.

Ад гэтых слоў Слаўка аж разгубіўся нават і, падпарадкоўваючыся сардэчнасці чалавека, падышоў да наладчыка і няёмка сеў побач. Ён закурыў тых, ленінградскіх, папярос і прыемна адчуваў, як паступова знікае ў ім злосць да гэтага чалавека і з’яўляецца новае, яшчэ нязведанае добрае пачуццё. Нейкі час ён маўчаў, рабочыя ўсмешліва і добразычліва пазіралі на яго, а наладчык сказаў:

— Ты не вельмі крыўдлівы, праўда? Ну і добра.

— А што яму крыўдаваць? — не сунімаўся Зяблікаў. — Ён, глядзі, хітрэйшы за цябе, маэстра.

Прохараў пільна з-пад ілба паглядзеў на франтаватага рабочага:

— А ты маўчы! Ну і хітрэйшы, і разумнейшы, дык што ж? Ён атэстат сталасці мае, а мы што з табой — па сямігодцы?

— Э не! Я больш.

— Усё роўна дурань, — адрэзаў Прохараў. — А ён вось малайчына.

Слаўка сарамліва ўсміхаўся ад наладчыкавых слоў і думаў: як гэта дзівосна атрымліваецца, што нечаканая ўвага нядаўна яшчэ непрыемнага чалавека стала такой прыемнай і жаданай, і сам чалавек гэтак адразу перамяніўся да яго. Але ўсё тое добра, што добра канчаецца. У Слаўкі ж вось апошняя ільдзінка, якая засмучала яго нядаўна, растала ў гэты пагодлівы ранак, і, зірнуўшы ў высокае чыстае неба, хлопец, здаецца, упершыню адчуў прамяністую звонкую радасць вясны.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)