Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 162
Перейти на страницу:

Што тут было рабіць бедалазе Піку? Рахунак у порце ўсё расце — гэтак і ў турму нядоўга трапіць за неплацёжаздольнасць. Пагараваў містэр Пік, прадаў свае набыткі — і «Форд», і палову дома, і нават святочныя гарнітуры свае і жончыны — і паехаў у той порт. Там ён наняў буксір, каманду матросаў, якія выцягнулі тую старую бандуру з порта, адбуксавалі яе ў акіян і затапілі. Містэр Пік пасля гэтага стаў сівы, як той голуб, страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Вось, браце, якая гісторыя!

— Дзіўная гісторыя, — кажу я, і душу маю неяк агортвае сум. Хоць і чужое яно, тое гора, і даўняе, і далёкае, а неяк аж дрыжыкі бягуць па спіне ад гэтакіх драпежных парадкаў у той заморскай краіне. А дзядзька Пракоп, відаць, прывык ужо за трыццаць год да такіх пачварных з’яў капіталістычнага свету і цяпер толькі цмыгае сваю люльку ды хітра ўсміхаецца: вось, маўляў, як бывае.

А я ў той дзень не выйграў ні «Волгі», ні «Масквіча», ні нават пыласоса. Я выйграў дзіцячую каляску. I гэтая штуковіна мне здалася такой важнай і каштоўнай, што, параіўшыся з жонкай, мы рашылі не патрабаваць за яе грошы, а чакаць пасылкі натурай. Хоць у нас няма дзяцей, але хай прысылаюць: бадай, спатрэбіцца.

1957 г.

На возеры

У Мішкі Бурбона вясёлы настрой.

Гонячы перад сабою кароткі цень, Мішка зухавата завярнуў з перавулка, разагнаў у вішанніку курэй і апынуўся на двары. Там хлопец ураз затармазіў, саскочыў з сядзення і нядбайна штурхнуў да ганка свой блішчасты веласіпед.

— Маці, пастаў машыну! — гукнуў ён у хату тонам пестуна. — Я на возера.

Важна варушачы тугімі, рудымі ад загару плячыма, камлюкаваты і дужы, у аблезлай сіняй майцы, Мішка падаўся за ваколіцу. Ля апошняй хаты з новым, ненакрытым яшчэ трысценам ён збочыў на сцяжынку і пабрыў на недалёкі, у хмызняку, пагорак. 3 паўдзённага ліпеньскага неба пякло сонца, верашчалі жаўрукі над бульбянымі палямі, нагрэтая зямля апякала босыя хлопцавы ногі. Ззаду на дарозе загрукацела фурманка, нехта адтуль клікнуў Мішку. Хлопец з выразам незалежнасці на твары азірнуўся і стаў. Фурманка таксама спынілася — там сядзеў брыгадзір Сафрон і калгаснік з другой брыгады.

— Міхась! — закрычаў брыгадзір. — Ці ты скасіў, як я казаў?

У светлых хлапечых вачах, поўных упэўненасці і лянівае сілы, мільганула свавольная весялосць.

— I не думаў.

— Ну, ты не жартуй, дурань гэткі, а то я ўраз старшыні далажу. Што гэта за хамства — не выконваць нарады! — абураючыся, крычаў брыгадзір. — Дык кажы праўду, касіў ці не?

— Не верыш — правер, — свавольна ўхмыльнуўся Мішка.

Брыгадзір зноў пачаў лаяць хлопца, — тады Мішка, відаць, задаволіўшыся ягонай злосцю, крыкнуў:

— Скасіў. I на поплаве, і яшчэ ў кустах сотак з дваццаць.

— Ну глядзі, а то я пажартую, — ужо без злосці пагразіў Сафрон, і фурманка зноў загрукацела па ўсохлай дарозе.

Весела аглядаючы наваколле, хлопец пайшоў сваім шляхам.

3 пагорка з-за хмызняку яму адкрылася возера. Шырокае, прывольнае і блішчастае ад сонечнага ззяння, яно спакойна ляжала між чаротавых берагоў, дыхала прахалодай і ў паўдзённы час вабіла да сябе тутэйшы вясковы люд. Гаспадыні ў ім паласкалі бялізну, хлапчукі вучыліся плаваць і вудзілі рыбу, мужчыны таксама завітвалі часам, каб памыць скарэлыя на працы ногі ды пасядзець на прыволлі.

Мішка памалу шкандыбаў сцяжынкай праз нешырокі лужок і, паводзячы прыгожымі брывамі, цікаваў каго са сваіх шматлікіх хаўруснікаў. Але на беразе не відаць было ніводнага дзецэка пэўна, яшчэ бавіліся на працы — і хлопец не ведаў, куды падацца. Купацца ён не вельмі спяшаўся, а болей аднаму рабіць тут не было чаго, хіба толькі пераплыць на той бок да леспрамгасаўскіх дзяўчат, якія ў лесе збіралі жывіцу.

Аглядаючы берагі, хлопец думаў, на што скіраваць увагу, калі ўбачыў ля сцежкі шэрую касмылявую постаць дзядзькі Алёксы, старога з суседняй вёскі Зароўе. Гэты Алёкса некалі меў вялікую сям’ю, але жонка нядаўна памерла, тры сыны загінулі ў вайну, а малодшы, Восіп, скончыўшы доўгую навуку, жыў недзе ў горадзе. Алёкса ў калгасе вядомы быў сваёй бяскрыўднасцю, ціхманасцю і непрыкметнасцю. Не адно пакаленне вясковых падшывальцаў вытварала над ім смешныя, часам крыўдныя забавы, але дзядзька не крыўдаваў, толькі зрэдку гразіў свавольнікам, чаго тыя не дужа баяліся. Нядаўна яны прадзіравілі дзядзькаў човен, і стары, не ўмеючы плаваць, ледзь не ўтапіўся ў возеры. Пасля той човен зусім знік недзе, і да рыбацкіх паслуг старога засталася на возеры старэнькая, немаведама чыя дубіца. Учора яна спатрэбілася Мішку — хлопец сагнаў яе ў затоку і схаваў у трысці.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)