Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 139
Перейти на страницу:

У кожнага чалавека ёсць патрэба час ад часу ўспамінаць сваё жыццё з маленства і да сённяшняга дня. Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. А негаваркія людзі, ідучы ў далёкую дарогу ці едучы на возе, неўпрыкметкі ўспамінаюць даўняе мінулае, думаюць, што трэба зрабіць заўтра, як жыць далей. На тое і чалавек, каб думаць.

Дарогаю дадому ўспамінаў Аляксандр Салавей сваё дзяцінства і маладыя гады. І так усё выразна ажывала ў памяці, што часамі здавалася, ці не ўчора гэта было.

Ён бачыў Хлебную паляну — лапік зямлі, раскарчаванай бацькамі сярод дрымучага лесу. Хлапчуком ён баяўся ваўкоў і страшыдлаў, што кігікалі то савою, то раўлі крумкачом. Потым адважыўся і пайшоў па сунічных узгорках, па грыбных баравінах, па цупкім бруснічніку і багуне. Лес быў таямнічы і ласкавы. Успаміналася бясхлебіца кожнай вясны, недароды і нястачы. Але ніколі ў сваёй хаце ён не чуў ні папрокаў, ні сварак. Калі так-сяк скідалі хату і трохі разжыліся, бацька выпісаў газету і вечарамі чытаў уголас усёй сям'і, хоць маці і яны, малыя, кепска разумелі тое, што ён чытаў: усе, апрача бацькі, гаварылі на матчынай мове.

Некалі ў Рудабелку аж з Курляндыі пераехала сямей сорак латышоў. Адны былі парабкамі ў пана Іваненкі, другія арандавалі такія ж ляды, як і ягоны бацька, трэція бандарылі, стальмахавалі, рабілі на бровары ці ў млынах.

Увосень нанялі латышы паўхаты і стары Трэйзін пачаў вучыць дзяцей. А ў нядзелю сюды збіраліся мужчыны і кабеты, каб памаліцца богу.

Чатыры зімы адхадзіў у гэтую школу Аляксандр. Ён добра чытаў і пісаў, складаў і памнажаў, але больш за ўсё любіў кніжкі пра расліны. Іх даваў яму настаўнік і часта казаў: «Вырасцеш, навучышся і будзеш аграномам». Аляксандр і сам марыў уведаць сакрэт, каб зямля добра радзіла, каб не было недародаў, каб не пухлі з голаду дзеці. Яму так хацелася абдурыць пана і збіраць на сваіх лядах столькі жыта і бульбы, што ні Мухелю, ні Іваненку і не снілася.

Але дзе там яму было да таго аграномства!

Увярэдзілася, варочаючы калоды ў лесе, маці. Паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. А бацька толькі што выплаціў арэнду, і ў хаце не было болей ані шэлега, каб наняць папа і адслужыць па нябожчыцы малебен. Не было грошай і ў дзеда. Прыйшлося ўпрасіць айца Серафіма, каб хоць за адработкі правёў гаротніцу на вечны спакой. Потым усю вясну Аляксандр араў і баранаваў папоўскія маргі...

Яму зрабілася маркотна і горка ад гэтых успамінаў. Ён павярнуўся назад, счакаў, пакуль дагоніць Цярэшка, і запытаў у яго:

— А Пракоп Гошка яшчэ жывы?

— Гэта каторы Пракоп, мо Півавар?

— Але, Півавар,— усміхнуўся Салавей.

— Што яму адходзіць? Ніякая трасца не бярэ.

Аляксандр зноў пайшоў спорнаю хадой і ўспомніў,

як некалі Пракоп на сваім хутары на хрэсьбіны варыў піва. А яно так усхадзілася, што выбіла шпунт. І трэба ж было, каб той шпунт якраз уцэліў Пракопу ў лабаціну, ды так лупянуў, што той аж звіўся. Паўдня адлівалі няшчаснага. Пра ўсё гэта напісаў Аляксандр заметачку і паслаў у Рыгу, у латышскую газету «Dienas Lapa».[1] Праз колькі тыдняў прыйшла тая газетка ў Рудабелку, прачыталі спачатку латышы, а потым пераказвалі кожнаму рудабельцу. Ну ж і парагаталі тады з Пракопа. Ад таго і пайшло — Півавар і Півавар. Аж дасюль не забыліся, і дзяцей, мабыць, піваварамі завуць.

Калі добра вывіднела, узышлі на халопеніцкі мост. На берагах пасівеў няскошаны сітнік, на голай лазе дрыжаў доўгенькі чырвоны лісцік. Завівалася на вірах цёмная вада.

Спыніліся перадыхнуць. Аляксандр паставіў каля парэнчы вінтоўку, дастаў кісет і пачаў частаваць фабрычнаю махоркай.

Стары доўга цмокаў люлькаю, а як добра ўгарэлася, сеў на брус, прыжмурыў хітранькія маленькія вочкі і пачаў распытваць:

— Скажы ты мне, Ляксандра, хто ж цяпер намі камандаваць будзе? Цара скінулі, міністраў разагналі, гэты аблакацік, кажаш, у спадніцы ўцёк. А без галавы ды без аброці народ, як чарада авечак без барана, разбрыдзецца куды каторы. Дык як яно будзе, а? Без, уласці неяк непрывычна.

— Удасць, дзядзька, у народа цяпер. Саветы будуць усім кіраваць. Рабочыя, сяляне, салдаты выбіраюць сваіх дэпутатаў, тыя збіраюцца і рашаюць, што і як рабіць. Саветы цяпер усяму галава.

вернуться

1

Штодзённы лісток». Адзін час газету рэдагавалі Ян Райніс і Пятро Стучка.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)