Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 245
Перейти на страницу:

— Выглядае цудоўна, місіс Уізлі.

— О, гэта дробязі, дарагі, — сказала яна лагодна. За яе спінай Рон падняў вялікі палец угору і вымавіў:

— Добры торт…

Да сямі гадзін прыбылі ўсе госці, суправаджаемыя Фрэдам і Джорджам, якія чакалі іх у канцы сцяжынкі. Хагрыд аддаў пашану моманту, надзеўшы самае лепшае — страшэнны калматы карычневы касцюм. Хаця Люпін усміхнуўся, калі паціскаў руку Гары, той заўважыў, што ён задаваўся вельмі нешчаслівым. Гэта было дзіўна: Тонкс, наадварот, выглядала проста шыкоўна.

— З днём Нараджэння, Гары! — усклікнула яна, крэпка абдымаючы яго.

— Семнаццаць…. эх! — вымавіў Хагрыд, прымаючы ад Фрэда чарку віна памерам з вядро. — Шэсць гадоў прайшло з тае пары, Гары, ты памятаеш гэта?

— Не вельмі добра, — адказаў Гары, усміхаючыся яму. — ты, здаецца выбіў пярэднія дзверы, начараваў Дадлі свінячы хвост і сказаў, што я чараўнік?

— Я прапушчу дэталі, — фыркнуў Хагрыд. — Усе добра, Рон, Герміёна?

— У нас усё цудоўна, — адказала Герміёна. — А як ты?

— Хм, нядрэнна. Я быў заняты, у нас з’явілася некалькі навароджаных аднарогаў. Я пакажу табе, калі ты вернешся.

Гары ўхіліўся ад поглядаў Рона і Герміёны, пакуль Хагрыд корпаўся ў кішэні.

— Вось. Гары… не ведаў, што табе падараваць, але потым успомніў пра гэта. — Ён выцягнуў невялікі, крыху пацерты мяшэчак, завязаны доўгім шнурком, па ўсёй бачнасці прызначаны для таго, каб насіць на шыі. — Асліная скура. Сюды можна схаваць усё, што заўгодна і ніхто, акрамя гаспадара не зможа нічога з яго выцягнуць. Яны вельмі рэдкія.

— Дзякуй, Хагрыд.

— Дробязі, — сказаў Хагрыд і махнуў сваёй рукой, памерам з крышку ад мусарнай скрыні. — А вось і Чарлі! Ён мне заўсёды падабаўся… Гэй! Чарлі!

Чарлі наблізіўся, сумна праводзячы рукой па сваёй новай, бесчалавечна кароткай шавялюры. Ён быў ніжэйшы за Рона, каржакаваты, з мноствам апёкаў і драпінаў на мускулістых руках.

— Прывітанне, Хагрыд, як справы?

— Даўно хацеў напісаць табе. Як Норберт?

— Норберт? — засмяяўся Чарлі. — Нарвежскі грэбнехвост? Зараз мы клічам яе Нарберта.

— Што?.. Норберт — дзяўчынка?

— О так! — адказаў Чарлі.

— Як ты гэта зразумеў? — спытала Герміёна.

— Яны больш злобныя. — адказаў Чарлі. Ён паглядзеў на сваю шавялюру і ягоны голас задрыжэў. — Хачу, каб бацька паспяшыў прыйсці сюды. Мама становіцца нярвовай.

Усе паглядзелі на місіс Уізлі. Яна спрабавала размаўляць з мадам Дэлякур, але ўвесь час паглядала на вароты.

— Я думаю, мы лепш пачнем без Артура. — голасна прамовіла яна праз некалькі імгненняў да ўсіх, хто сядзеў у садзе. — Магчыма, ён затрымаўся на…. Вой…

Усе пабачылі гэта адначасова: рысу святла, якая пачала кружыцца над дваром і сталом, дзе яна стала танчэйшай, пераўтварылася ў светла-срэбную ласку, якя ўскочыла на заднія лапы і прамовіла голасам містара Уізлі:

— Міністр Магіі ідзе са мною.

Патронус знік у паветры, пакідаючы сям’ю Флер здзіўлена ўтаропіўшыміся на месца яго знікнення.

— Мы не павінны былі быць тут. — зараз жа сказаў Люпін. — Гары… прабач… я растлумачу другім разам. Ён узяў Тонкс за руку і павёў за сабой, яны дасягнулі плоту, залезлі на яго і зніклі з вачэй. Місіс Уізлі выглядала сканфужана.

— Міністр… але чаму? Я не разумею…

Але на абмеркаванне не было часу: секундай пазней містар Уізлі ўзнік з паветра каля варотаў разам з Руфусам Скрымджарам, якога лёгка было пазнаць па капне сядых валасоў.

Двое прыбыўшых прайшлі праз двор да саду і залітаму ззяннем ліхтарыкаў сталу, дзе ўсе маўкліва назіралі за іх набліжэннем. Калі Скрымджар уступіў у асветлены прамежак, Гары заўважыў, што ён выглядае нашмат больш старым, чым у мінулую іх сустрэчу, хударлявы і пануры.

— Прабачце за ўмяшанне, — прамовіў Скрымджар, дакульгаўшы да стала. — Асабліва таму, што я прыйшоў на свята без запрашэння.

Яго вочы на імгненне затрымаліся на велізарным торце ў выглядзе Снітча.

— Самыя найлепшыя пажаданні.

— Дзякую, — адказаў Гары.

— Мне трэба пагаварыць з табой сам-насам, — працягнуў Скрымджар. — Таксама, як і з містарам Рональдам Уізлі і міс Герміёнай Грэйнджэр.

— З намі? — здзіўлена перапытаў Рон. — Чаму з намі?

— Я раскажу вам гэта ў больш зацішным месцы. Ці ёсць тут такое месца? — патрабавальна звярнуўся ён да місіс Уізлі.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)