Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Так, вядома, — адказала місіс Уізлі, вяглядаючы нярвовай. — Гэта, м-м.. гасціная, чаму б не выкарыстаць яе?
— Ты можаш правесці нас, — павярнуўся Скрымджар да Рона. — Няма ніякай неабходнасці суправаджаць нас, Артур.
Гары ўбачыў, як місіс Уізлі абмянялася заклапочаным поглядам з містэрам Уізлі, калі ён, Рон і Герміёна ўсталі.
Пакуль яны моўчкі вярталіся ў дом, Гары ведаў, што астатнія думалі тое ж самае, што і ён: Скрымджар, відаць, якімсьці чынам даведаўся, што яны ўтраіх планавалі кінуць Хогвартс.
Скрымджар не казаў ні слова, калі яны праходзілі праз знаходзячуюся ў беспарадку кухню ў гасціную Нары. Хоць сад быў напоўнены мяккім залатым вячэрнім святлом, у доме было ўжо цёмна, на ўваходзе Гары рэзка ўзмахнуў палачкай у бок масляных ламп, і яны асвяцілі занядбаны, але ўтульны пакой.
Скрымджар прысеў на праціснутае крэсла, якое звычайна займаў містар Уізлі, прымушаючы Гары, Рона і Герміёну разам уціснуцца ў канапу. Пасля гэтага Скрымджар загаварыў:
— У мяне ёсць некалькі пытанняў да вас траіх, і я думаю, што будзе лепш, калі я задам іх вам асобна. Калі вы абое, — ён указаў на Гары і Герміёну, — зможаце пачакаць наверсе, я пачну з Рональда.
— Мы нікуды не пойдзем, — сказаў Гары ў той час, як Герміёна энергічна кіўнула галавой. — Вы можаце размаўляць з намі разам або ні з кім.
Скрымджар кінуў на Гары халодны ацэньваючы погляд. Гары здалося, што міністр задумаўся, ці варта праяўляць адкрытую варожасць у адказ так рана.
— Добра, тады пагаварым разам, — адказаў ён, паціснуўшы плячыма. Ён пракашляўся і працягнуў. — Я тут, упэўнены, вы гэта ведаеце, у сувязі з завяшчаннем Альбуса Дамблдора.
Гары, Рон і Герміёна паглядзелі адзін на аднаго.
— Нечаканасць, відавочна! Вам не паведамілі, што Дамблдор нешта вам пакінуў?
— Н… нам усім? — перапытаў Рон. — Мне і Герміёне таксама?
— Так, усім ва…
Але Гары спыніў яго:
— Дамблдор памёр каля месяца таму. Чаму ж перадача таго, што ён пакінуў, заняла столькі шмат часу?
— Ды няўжо гэта не ясна? — кінула Герміёна, перш чым Скрымжар паспеў адказаць. — Яны хацелі вывучыць тое, што ён нам пакінуў. У вас не было ніякіх правоў на гэта! — калі яна гаварыла, яе голас злёгку дрыжаў.
— У мяне былі ўсе правы, — спакойна вымавіў Скрымжар. — дэкрэт аб Апраўданай Канфіскацыі дае Міністру права канфіскаваць падозра…
— Гэты закон быў створаны, каб папярэдзіць выкарыстанне цёмных артэфактаў чараўнікамі! — працягнула атаку Герміёна. — А Міністр, здаецца, знайшоў відавочны доказ таго, што ўласнасць памёршага нелегальная, перш чым перадаваць яе! І вы распавядаеце мне, што вы думалі, што Дамблдор спрабаваў перадаць нам нешта праклятае?
— Вы плануеце зрабіць кар’еру ў Магічным Праве, міс Грэйнджэр? — спытаў Скрымджар.
— Не, ні ў якім разе, — рэзка запярэчыла Герміёна. — Наадварот, я спадзяюся зрабіць дзеля свету нешта добрае!
Рон засмяяўся. Вочы Скрымджара імгненна паглядзелі на Рона і зваротна, калі Гары загаварыў:
— Такім чынам, чаму вы вырашылі дазволіць нам атрымаць гэтыя рэчы зараз? Не змаглі прыдумаць прычыну, каб пакінуць іх?
— Не, таму што прайшоў трыццаць адзін дзень! — выпаліла Герміёна. — Яны не могуць трымаць аб’екты больш гэтага тэрміна, калі не дакажуць. што яны з’яўляюцца небяспечнымі. Верна?
— Вы скажаце, што вы былі блізкія Дамблдору, Рональд? — звярнуўся Скрымджар да Рона, ігнаруючы выпад Герміёны.
Рон выглядаў здзўлена.
— Я? Не…. не зусім… Наогул, Гары заўсёды быў тым…
Рон паглядзеў спачатку на Гары, потым на Герміёну, акая адарыла яго злобным поглядам “лепш— замаўчаць— адразу”, але ўдар ужо быў нанесены: Скрымджар выглядаў так, быццам пачуў тое, што чакаў і жадаў пачуць. Ён як драпежная птушка накінуўся на адказ Рона:
— Калі вы не былі блізкія Дамблдору, як вы растлумачыце той факт, што ён упамянуў вас ў сваім завяшчанні? Ён зрабіў выключна мала асабістых запытаў. Большасць яго ўласнасці — прыватная бібліятэка, магічныя прылады і іншыя асабістыя збяражэнні былі пакінутыя Хогвартсу. Чаму, вы думаеце, вас вылучылі?
— Я не… — пачаў Рон. — Я… Калі я сказаў, што мы не былі блізкія… Я маю на ўвазе, я думаю, што я яму падабаўся…
— Ты скромнічаеш, Рон, — перапыніла яго Герміёна. — Даблдор быў захоплены табой.
Гэта пераламляла праўду: наколькі Гары ведаў, Рон і Дамблдор ніколі не заставаліся сам-насам, а прамы кантакт паміж імі быў малаважным. Тым не менш. не падобна было, каб Скрымджар слухаў. Ён апусціў руку ў мантыю і выняў мяшок са шнурком надта большага памеру чым той, што Хагрыд падарыў Гары. З яго ён выняў скрутак пергаменту, які ён разгарнуў і зачытаў: