Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Гучныя галасы, — з задышкай закончыла місіс Уізлі.
Скрымджар адышоў на пару крокаў ад Гары, утаропіўшыся на дзірку, якую ен зрабіў у яго футболцы. Здавалася, ён шкадаваў аб тым, што выйшаў з сябе.
— Гэта… нічога… — прарычэў ён. — Я… шкадую аб вашым дачыненні. — Ён яшчэ раз паглядзеў акурат Гары ў твар. — Здаецца, вы думаеце, што міністр не жадае таго, чаго вы — роўна як і Дамблдор — жадаеце. Мы павінны працаваць разам.
— Мне не падабаюцца вашы метады, міністр, — вымавіў Гары. — Вы памятаеце?
Ён зноў падняў правую руку і паказаў Скрымджару шнар на далоні, які ўсё яшчэ здаваўся белым — надпіс “Я не павінен ілгаць”. Выраз твару Скрымджара згрубеў. Ён моўчкі павярнуўся і пакульгаў з пакою. Місіс Уізлі паспяшалася за ім, Гары пачуў, як яны спыніліся каля задніх дзвераў. Праз хвіліну ці каля таго, яна паклікала: “Ён пайшоў!”
— Чаго ён хацеў? — спытаў містэр Уізлі, аглядаючы Гары, Рона і Герміёну, пакуль місіс Уізлі вярталася да іх.
— Даць нам тое, што Дамблдор нам пакінуў, — адказаў Гары. — Яны толькі што адкрылі змест яго завяшчання, толькі зараз.
Звонку ў садзе, за сталамі, тры прадметы, якія Скрымджар даў ім, перадаваліся з рук у рукі. Усе здзіўляліся Дэлюмінатару і Байкам Барда Бідла і смуткавалі з таго факта, што Скрымджар адмовіўся перадаць меч, але ніхто не мог выказаць здагадку, чаму Дамблдор пакінуў Гары стары Снітч. Калі містэр Уізлі даследваў дэлюмінатар трэці або чацверты раз, місіс Уізлі асцярожна сказала:
— Гары, дарагі, усе вельмі галодныя. Мы не хацелі пачынаць без цябе. Магу я падаць вячэру?
Усе елі дастаткова хутка, і пасля паскораных спеваў “З днём Нараджэння” і пажырання торта вечарынка скончылася. Хагрыд, які быў запрошаны на заўтрашняе вяселле, але быў занадта вялізным, каб спаць у перанаселенай Нары, сабраў для сябе падстрэшак у суседнім полі.
— Сустрэнемся наверсе, — шапнуў Гары Герміёне, калі яны дапамагалі місіс Уізлі прыводзіць сад у нармалёвы стан. — Калі ўсе заснуць.
Уверсе на гарышчы Рон даследваў свой дэлюмінатар, а Гары напоўніў мяшэчак Хагрыда з аслінай скуры не золатам, а тымі рэчамі, якія ён вельмі шанаваў, сярод іх былі карта Марадзёраў, асколак зачараванага люстэрка Сірыюса і медальён Р.А.Б. Ён прутка зацягнуў шнурок і павесіў мяшэчак на шыю, затым прысеў, трымаючы ў руках стары снітч і разглядаючы яго крылцы, якія вольна трапяталі. Нарэшце Герміёна пастукала ў дзверы і на дыбачках пракралася ўнутр.
— Муфіята. — прашаптала яна, махаючы палачкай у кірунку лесвіцы.
— Я думаў, ты не ўхваляеш гэты заклён, — усміхнуўся Рон.
— Поры змяняюцца. — іранічна сказала Герміёна. — Такім чынам, пакажы нам гэты Дэлюмінатар.
Рон адрэагаваў імгненна. Утрымліваючы яго перад сабою, ён пстрыкнуў у яго. Адзінокая лямпа, запаленая імі, маментальна патухла.
— Сэнс у тым, — прашаптала Герміёна ў цемры. — Што мы маглі атрымаць тое ж самае, выкарыстаючы Перувійскі Парашок Сталых Працемкаў.
Раздалася ціхая пстрычка, і шар святла з лямпы вярнуўся да столі і зноў запаліўся.
— Усёткі, гэта цудоўна! — сказаў Рон трохі апраўальна. — Чаму ж тады яны гавораць, што Дамблдор вынайшаў яго самастойна?!
— Я ведаю, я ўпэўнена, што ён не выдзяліў бы цябе ў сваім завяшчанні толькі для таго, каб дапамагчы табе выключаць святло!
— Ты думаеш, ён ведаў, што Міністр канфіскуе яго завяшчанне і даследуе ўсё, што ён нам пакінуў? — спытаў Гары.
— Безумоўна! — упэўнена адказала Герміёна. — Ён мог сказаць у сваім завяшчанні, чаму пакідае нам гэтыя рэчы, але гэтае завяшчанне нічога не растлума…
— Чаму ён не мог даць нам падказку, калі быў жывы? — спытаў Рон.
— Ну, на самой справе, — збянтэжана вымавіла Герміёна, прагортваючы старонкі Баяк Барда Бідла, — калі гэтыя рэчы настолькі важныя, што праходзяць пад носам міністра, ён не здолеў вытлумачыць іх сэнс… калі толькі ён не з’яўляецца відавочным!
— Бо ён быў няправы, ці не так? — кінуў Рон. — Я заўсёды казаў, што ён быў крыху вар’ятам. Бліскучым і ўсё такое, але вар’ятам. Пакінуць Гары стары снітч — для чаго, чорт вазьмі, гэта было патрэбна?
— Я не ведаю, — збянтэжылася Герміёна, — Калі Скрымджар прымусіў цябе ўзяць яго, Гары, я была так упэўнена, што нешта здарыцца!
— Так, добра, — прамовіў Гары, яго пульс стаў мацнейшым, калі ён падняў Снітч пальцамі, — Але ж я як след не спрабаваў узяць яго перад Скрымджарам, ці не так?
— Што ты маеш на ўвазе? — здзівілася Герміёна.
— Снітч, які я злавіў у першым матчы па Квідытчу, — усміхнуўся Гары. — Няўжо ты не памятаеш?
Герміёна выглядала ашаломленай. Рон, наадварот, задыхаўся, хутка пераводзячы погляд з Гары на снітч і назад датуль, пакуль да яго не вярнуўлася здольнасць гаварыць: