Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 191
Перейти на страницу:

— Ён кажа, што яго завуць Том Уайт, ваша міласць, — адказаў міласэрны лавец злодзеяў.

— Ён што, не хоча гаварыць? — спытаў містэр Фэнг. — Добра, добра. Адкуль ён?

— Жыве там, дзе надасца, ваша міласць, — адказаў палісмен, зноў імітуючы, што ён перадае адказ Олівера.

— У яго ёсць бацькі? — запытаўся містэр Фэнг.

— Ён кажа, што памерлі, калі ён быў яшчэ дзіцём, сэр, — азваўся палісмен па колішняй схеме.

Тут Олівер падняў галаву і з умольным позіркам ледзь чутна папрасіў глыток вады.

— Лухта і малпаванне! — быў адказ містэра Фэнга. — Не спрабуй абдурыць мяне.

— Мне здаецца, што ён сапраўды хворы, — запярэчыў палісмен.

— Мне гэта ведама лепш, — адказаў містэр Фэнг.

— Трымайце яго, палісмен, ён зараз упадзе, — сказаў стары джэнтльмен, інстынктыўна падымаючы руку.

— Адысці ўбок, палісмен! — загадаў містэр Фэнг. — Няхай валіцца, калі яму ахвота.

Олівер скарыстаўся з міласцівага дазволу, самлеў і цяжка ўпаў на падлогу. Мужчыны ў офісе паглядзелі адзін на аднаго, але ніхто не асмеліўся што-небудзь зрабіць.

— Я ведаў, што ён прыкідваецца, — сказаў містэр Фэнг, як быццам гэта было доказам. — Няхай паляжыць. Хутка яму надакучыць ляжаць.

— Як вы думаеце вырашыць справу, сэр? — ціхім голасам запытаў клерк.

— Вельмі проста, — адказаў містэр Фэнг. — Ён асуджаецца на тры месяцы, — зразумела, на цяжкіх працах. Усім выйсці з памяшкання!

Адчынілі дзверы, і некалькі мужчын наважыліся было несці самлелага хлапчука ў камеру, але тут у офіс шпарка зайшоў дзядзька сталага ўжо веку. Выглядаў ён прыстойна, але бедна, быў адзеты ў стары чорны касцюм. Ён накіраваўся да канторкі.

— Стойце, стойце, не выносьце яго! Дзеля Бога святога. Пастойце хвілю! — крычаў дзядзька, запыханы ад хуткай хады.

Хоць духі, якія выконваюць уладныя функцыі ў такіх офісах, як гэты, маюць поўную і неабмежаваную ўладу над свабодай, рэпутацыяй, лёсам, адно што не над жыццём падданых Яе Вялікасці, у асаблівасці тых, хто належыць да бяднейшых класаў, і хоць у гэтых сценах штодня пракручваюцца такія махлярствы, што анёлы маглі б выплакаць вочы, яны, гэтыя махлярствы, невядомыя грамадству, хіба толькі тое-сёе часам трапіць у прэсу. Таму містэр Фэнг нямала абурыўся, калі ўбачыў, што няпрошаны госць так безуважна парушыў парадак.

— Што такое? Хто гэта? Завярніце гэтага чалавека. Усім пакінуць памяшканне! — закрычаў містэр Фэнг.

— Я хачу гаварыць! — крыкнуў у адказ дзядзька. — Не атрымаецца ў вас завярнуць мяне. Я ўсё бачыў. Я ўладальнік кніжнага шапіка. Патрабую, каб мяне прывялі да прысягі. Не ўдасца адсунуць мяне ўбок. Містэр Фэнг, вы абавязаны выслухаць мяне. Вы не можаце адмовіць, сэр.

Праўда была на баку чалавека. Ён паводзіў сябе рашуча і ўпэўнена, і справа прымала выгляд занадта сур’ёзны, каб яе можна было замазаць.

— Прывядзіце яго да прысягі, — азваўся з незадаволеным выглядам містэр Фэнг. — Ну, дык што вы можаце сказаць?

— Наступнае, — адказаў дзядзька. — Бачыў, як тры хлопчыкі, два і гэты вось, які пад вартай, швэндаліся па тым баку вуліцы, калі гэты джэнтльмен чытаў. Крадзеж быў здзейснены іншым хлопчыкам. Я бачыў, як гэта адбылося, і я бачыў, што гэты хлопчык быў надта здзіўлены і збіты з панталыку тым, што здарылася.

Крыху аддыхаўшыся, шаноўны ўладальнік шапіка больш грунтоўна расказаў пра ўсе акалічнасці крадзяжу.

— Чаму ж вы адразу не прыйшлі сюды? — спытаў Фэнг, крыху памарудзіўшы.

— Я не наважыўся пакінуць краму як ёсць, — адказаў шапікар. — Усе, хто мог папільнаваць кнігарню, далучыліся да пагоні. Толькі пяць хвілін таму мне ўдалося знайсці чалавека, і я адразу памчаўся сюды.

— Ісцец чытаў, ці не так? — пасля яшчэ адной невялікай паўзы запытаўся Фэнг.

— Так, — адказаў дзядзька. — Тую самую кніжку, якую ён цяпер трымае ў руках.

— Што? Гэтую кніжку, га? А за яе заплачана? — прамовіў Фэнг.

— Не, не заплачана, — з усмешкай адказаў дзядзька.

— Вось дык маеш, я пра ўсё забыўся! — шчыра выгукнуў рассеяны стары джэнтльмен.

— Ну і асоба, а яшчэ бярэцца абвінавачваць беднага хлапчука! — падагульніў Фэнг, робячы камічнае намаганне, каб падавацца чалавечным. — Я мяркую, сэр, што вы завалодалі гэтай кнігай пры вельмі падазроных і шкодных для вашай рэпутацыі абставінах. Можаце лічыць, што вам вельмі пашанцавала, што ўладальнік гэтай уласнасці не мае намеру заяўляць на вас у суд. Няхай гэта будзе вам урокам, мой шаноўны, у адваротным выпадку закон яшчэ зоймецца вамі. З хлопчыка здымаецца абвінавачанне. Усім пакінуць памяшканне.

— Каб цябе трасца! — закрычаў стары джэнтльмен, даючы волю ятры, якая даўно ўжо душыла яго. — Што за права! Ды я буду...

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)