Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 191
Перейти на страницу:

ўнутраных спраў звярнуць на яго надзвычайную і асаблівую ўвагу. Суддзя быў не ў гуморы і злосна зірнуў на наведвальніка.

— Хто вы такі? — спытаў містэр Фэнг.

Стары джэнтльмен з некаторым здзіўленнем паказаў на візітоўку.

— Палісмен! — сказаў містэр Фэнг, з пагардай адкідваючы ўбок газету разам з візітоўкай. — Што гэта за чалавек такі тут?

— Мяне завуць, сэр, — азваўся стары джэнтльмен, прычым прамаўляў ён менавіта як джэнтльмен, — мяне завуць Браўнлоў. Дазвольце мне даведацца імя суддзі, які пад аховай сваёй пасады беспадстаўна, без дай прычыны абражае шаноўную асобу.

Сказаўшы гэта, містэр Браўнлоў агледзеў офіс, нібыта ён шукаў некага, хто даў бы яму патрэбную інфармацыю.

— Палісмен! — выгукнуў містэр Фэнг, кінуўшы ўбок аркуш паперы. — У чым абвінавачваецца гэты тып?

— Ён зусім не абвінавачваецца, ваша міласць, — адказаў палісмен. — Ён тут па справе хлопчыка.

Яго міласць выдатна гэта ведаў, але не мог абмінуць такой добрай і бяспечнай адтуліны, каб выпусціць раздражненне.

— Што, сапраўды? — спытаў містэр Фэнг, пагардліва мераючы містэра Браўнлоў позіркам з галавы да пят. — Прывядзіце яго да прысягі!

— Перад тым, як быць прыведзеным да прысягі, прашу даць мне магчымасць сказаць толькі адно слова, — прамовіў містэр Браўнлоў, — а менавіта: я хачу сказаць, што насамрэч ніколі не паверыў бы, каб не ўпэўніўся на ўласным досведзе...

— Заткніцеся, сэр! — звысоку загадаў містэр Фэнг.

— І не падумаю, сэр, — быў адказ старога джэнтльмена.

— Ану, закрыйце рот ураз, або я загадаю выкінуць вас з памяшкання! — прыкрыкнуў містэр Фэнг. — Вы нахабны чалавек! Як вы можаце пярэчыць суддзі!

— Што? — усклікнуў, чырванеючы, стары джэнтльмен.

— Прывядзіце гэтую асобу да прысягі! — загадаў містэр Фэнг клерку. — Каб я больш не чуў ні слова. Выконвайце.

Раздражненне захліснула містэра Браўнлоў, аднак ён, відаць, падумаў, што можа нашкодзіць хлопчыку, калі дасць волю сваім пачуццям, авалодаў сабой і згадзіўся, каб яго адразу прывялі да прысягі.

— Ну, цяпер можна казаць і пра хлопчыка. Якое там супраць яго высунутае абвінавачанне? Што вы маеце сказаць, сэр?

— Я стаяў ля кніжнага шапіка, — пачаў містэр Браўнлоў.

— Патрымайце язык за зубамі, сэр! — сказаў містэр Фэнг. — Палісмен! Дзе палісмен! Давайце, прывядзіце да прысягі палісмена. Ну, палісмен, дык што там было?

Палісмен з належнай ціхмянасцю паведаміў, як ён затрымаў абвінавачанага, як абшукаў яго і нічога пры ім не знайшоў; распавёў пра акалічнасці.

— Ці ёсць сведкі? — пацікавіўся містэр Фэнг.

— Ніводнага, ваша міласць, — адказаў палісмен.

Містэр Фэнг пасядзеў колькі хвілін моўчкі, потым павярнуўся да пацярпелага і, наліваючыся агрэсіяй, прамовіў:

— Дык вы скажаце, у чым вы абвінавачваеце хлопчыка, вы, тыпус, ці не? Вас прывялі да прысягі. Цяпер вы стаіцё тут і адмаўляецеся сведчыць. Я пакараю вас за непавагу да суда, вось пабачыце, клянуся...

Кім ці чым ён клянецца, так і засталося невядомым, бо якраз у належны момант клерк і наглядчык вязніцы гучна чыхнулі, а першы яшчэ і выпусціў з рук цяжкую кнігу. Тым самым яны перашкодзілі таму, каб слова было пачутым, — выпадкова перашкодзілі, зразумелая справа.

Містэр Браўнлоў неяк агораў, хоць яго шматкроць перапынялі новымі абразамі, распавесці сваю гісторыю. Ён расказаў, што пад уражаннем здарэння бег за хлопчыкам таму, што той ад яго ўцякаў, і выказваў спадзяванне на тое, што суддзя, абвінаваціўшы яго не ў злодзействе, а ў супольніцтве са злодзеямі, абыдзецца з ім настолькі мякка, як гэта дазваляе закон.

— Ён ужо атрымаў пакаранне, — сказаў на заканчэнне стары джэнтльмен. — І я баюся, — дадаў ён з вялікай экспрэсіяй, гледзячы ў бок канторкі, — я напраўдзе баюся, што хлопчык вельмі хворы.

— А як жа! Справа зразумелая, — сказаў з ухмылкай містэр Фэнг. — Не, маленькі ты бадзяга, ніводзін з тваіх трукаў тут не спрацуе. Як цябе завуць?

Олівер паспрабаваў адказаць, але язык адмовіўся падпарадкоўвацца яму. Ён збялеў, і ўсё паплыло перад яго вачыма.

— Як цябе завуць, скончаны нягоднік? — дапытваўся містэр Фэнг. — Палісмен, як яго завуць?

Гэты запыт быў скіраваны да каржакаватага шаноўнага веку дзядзькі ў паласатай камізэльцы, які стаяў ля канторкі. Той нахіліўся да Олівера і паўтарыў пытанне, але бачачы, што той не можа зразумець, чаго ад яго хочуць, і ведаючы, што калі хлопчык не адкажа, дык гэта яшчэ больш раз’ятрыць суддзю, дадасць строгасці прысуду, ён рызыкнуў адказаць сам.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)