Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 191
Перейти на страницу:

— Так, — адказала старая лэдзі, на момант адхіліўшыся ад булёну, — гэта партрэт.

— Чый жа ён, мэм? — з глыбокай зацікаўленасцю спытаў Олівер.

— Дапраўды, не ведаю, вось і ўсё, мой даражэнькі, — азвалася старая лэдзі ў ранейшым зычлівым тоне. — Па-мойму, гэта не тая асоба, якую ведаем ты ці я. Здаецца, партрэт моцна цябе ўразіў?

— Ён такі прыгожы, — адказаў Олівер.

— А ці не баішся ты яго часам? — заўважыла старая лэдзі, здзіўлена назіраючы, як зачаравана, з якой шчымлівасцю ўглядаецца хлопчык у партрэт.

— О, не, не, — заспяшаўся з адказам Олівер, — але вочы яе глядзяць маркотна, і адсюль, дзе я сяджу, здаецца, што яна глядзіць на мяне. У мяне пачынае мацней біцца сэрца, — дадаў Олівер, панізіўшы голас, — і здаецца, што яна жывая, хоча размаўляць са мной, але не можа.

— Крый Божа! — ускрыкнула старая лэдзі, уздрыгнуўшы, — дзіця, што ты такое гаворыш! Паберажы сябе, ты пасля хваробы яшчэ нервовы і слабы. Я зараз перакачу крэсла ў другі бок, і ты не будзеш бачыць гэты партрэт. Вось! — сказала яна, здзяйсняючы сказанае. — Вось так, цяпер, пасля ўсяго, што з табой здарылася, ты яго не бачыш.

Але Олівер сваім унутраным зрокам бачыў яго гэтаксама дакладна, як калі б не зрушыўся з месца; аднак ён палічыў за лепшае не турбаваць старую лэдзі, таму толькі лагодна ўсміхнуўся, калі яна паглядзела на яго, і місіс Бэдвін, задаволеная тым, што ён адчуваў сябе больш камфортна, пачала саліць булён і наломваць туды кавалкі падсмажанага хлеба, выконваючы гэтую ганаровую працэдуру з найвялікшай паспешлівасцю. Олівер расправіўся з булёнам надзвычай хутка і ледзьве паспеў праглынуць апошнюю лыжку, як у дзверы ціхенька пастукалі.

— Увайдзіце, — сказала старая лэдзі, і ў пакой увайшоў містэр Браўнлоў.

Стары джэнтльмен зайшоў досыць бадзёра, але варта было яму падняць акуляры на лоб, засунуць рукі пад барты халата за спіну і ўважлівым, доўгім позіркам паглядзець на Олівера, як з яго тварам стала адбывацца нешта незразумелае. Олівер пасля хваробы выглядаў вельмі стомленым, напаўпразрыстым; з пашаны да свайго дабрадзея ён зрабіў няўдалую спробу ўстаць, але абсунуўся назад у крэсла, і калі ўжо папраўдзе, дык трэба сказаць, што сэрца містэра Браўнлоў, такое вялікае, што яго хапіла б для шасці старых джэнтльменаў, схільных да гуманнасці, прымусіла яго вочы напоўніцца слязьмі дзякуючы нейкаму дзіўнаму гідраўлічнаму працэсу, які мы не ў стане растлумачыць, бо не ў дастатковай ступені з’яўляемся філосафамі.

— Бедны хлопчык, бедны хлопчык! — прамовіў містэр Браўнлоў, адкашляўшыся. — Нешта я ахрып гэтым ранкам. Баюся, што я прастудзіўся, місіс Бэдвін.

— Спадзяюся, што не, сэр, — адказала місіс Бэдвін. — Усе вашы рэчы былі добра высушаныя.

— Не ведаю, Бэдвін, не ведаю... — быў адказ містэра Браўнлоў. Здаецца, што мне ўчора за абедам далі мокрую сурвэтку, але што ёсць, тое ёсць. Як ты маешся, мой даражэнькі?

— Я вельмі шчаслівы, сэр, — адказаў Олівер. — І я насамрэч вельмі ўдзячны вам за вашу дабрыню.

— Добры хлопчык, — цвёрда сказаў містэр Браўнлоў. — Ці далі вы яму што-небудзь паесці, місіс Бэдвін? Што-небудзь негустое?

— Ён толькі што з’еў міску выдатнага густога булёну, — адказала місіс Бэдвін, злёгку падабраўшыся і робячы асаблівы націск на апошнім слове, маўляў, булён гэты не проста якая-небудзь негустая страва і не мае з ёй ані агульнасці, ані падабенства.

— Ух! — сказаў містэр Браўнлоў і ўвесь скалануўся. — Пару шклянак партвейну яму прыдаліся б куды больш. Ці не так, Том Уайт, га?

— Мяне завуць Олівер, сэр, — здзіўлена адказаў маленькі хворы.

— Олівер, — прамовіў містэр Браўнлоў. — Олівер, а як далей? Олівер Уайт?

— Не, сэр, Олівер Твіст.

— Дзіўнае імя! — зазначыў стары джэнтльмен. — Што прымусіла цябе сказаць суддзі, што цябе завуць Уайт?

— Я ніколі нічога такога не казаў, сэр! — запярэчыў збянтэжаны Олівер.

Гэта так выглядала на хлусню, што стары джэнтльмен пільна паглядзеў Оліверу ў вочы. Але не верыць яму было немагчыма: пра гэта сведчыла кожная рыса схуднелага, празрыстага твару хлопчыка.

— Мабыць, нейкая памылка, — сказаў містэр Браўнлоў.

Хоць матыву пільна ўзірацца ў Олівера больш не было, але

старая думка аб падабенстве рысаў твару хлопчыка і яшчэ нейкай знаёмай асобы раптам абудзілася з новай сілай, і ён працягваў разглядваць Олівера.

— Вы ж не злуяцеся на мяне, сэр? — умольна запытаўся хлопчык.

— Не, не! — азваўся стары джэнтльмен. — Што такое? У чым справа? Бэдвін, паглядзіце!

Сказаўшы гэта, ён паспешліва паказаў на карціну над галавой Олівера. а потым на твар хлопчыка. Яны былі падобныя як дзве кроплі вады. Вочы, галава, рот: кожная рыса была дакладна падобная. І выраз твару быў настолькі падобны, што найдрабнейшая дэталь здавалася скапіраванай з надзвычайнай дакладнасцю.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)