Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 191
Перейти на страницу:

Олівер не даведаўся пра прычыну гэтых воклічаў, бо самлеў, не маючы дастатковай моцы, каб перанесці выкліканае імі ўзрушэнне.

Гэтая яго слабасць дае нам магчымасць задаволіць цікаўнасць чытача да двух юных вучняў вясёлага старога джэнтльмена і зрабіць некаторыя зацемы. А менавіта: Махляр і яго супольнік Мастэр Бэйц, далучыўшыся да пагоні, якая імчала па пятах Олівера і пачалася праз тое, што яны, як было апісана, незаконна прыўлашчылі прыватную маёмасць містэра Браўнлоў, кіраваліся вельмі рацыянальным і карысным клопатам пра сябе. А зыходзячы з той прычыны, што кожны шчыры ангелец найперш выхваляецца свабодай асобы ды індывідуальнай вольнасцю, мне наўрад ці трэба звяртаць увагу чытача на тое, што такія паводзіны мусілі падняць іх прэстыж у вачах усіх сапраўдных грамадзянаў і патрыётаў у такой самай меры, у якой гэты неабвержны доказ іх клопату пра ўласную бяспеку і дабрабыт можа пацвярджаць і падмацоўваць невялікае кола законаў, якія пэўныя выбітныя філосафы здаровага сэнсу выклалі як падмурак усяго, што адбываецца ў Прыродзе. Названыя філосафы вельмі мудра скарацілі дзеянні гэтай добрай лэдзі да пэўных правілаў і тэорый і, зрабіўшы вельмі мілы і прыстойны камплімент яе высокай мудрасці і разуменню, зусім вывелі з поля зроку ўсё, што датычыць душы, руху чалавечых эмоцый і пачуццяў. Таму што гэтыя рэчы цалкам ніжэйшыя за ўзровень асобы жаночага полу, якая з агульнай згоды нашмат як вышэйшая за малыя слабасці і хібы, характэрныя для гэтага полу.

Калі б мне быў патрэбен які-небудзь доказ на карысць фі-ласафічнага характару гэтых маладых джэнтльменаў, я адразу знайшоў бы яго ў факце, які таксама быў згаданы ў папярэдняй частцы гэтага апісання, — яны адмовіліся ад пагоні ў той момант, калі ўся ўвага была сканцэнтраваная на Оліверы, і адразу накіраваліся дадому самым кароткім шляхам. Хоць я і не схільны сцвярджаць, што да мэт усёведных навукоўцаў належыць скарачэнне шляхоў да вялікіх высноў, — не, яны, хутчэй, робяць адлегласць да высноў яшчэ большай з-за розных шматслоўных адступленняў і хістанняў накшталт тых, у якіх заблытваюцца п’яныя пад ціскам занадта моцнай плыні думак, — але я схільны сказаць і скажу з рэўнасцю, што шмат якія вялікія філосафы нязменна ўвасаблялі свае тэорыі ў жыццё з вялікай мудрасцю і прадбачаннем, запабягаючы розным выпадковым праявам, якія маглі б як-небудзь ім зашкодзіць. Такім чынам, дзеля таго, каб зрабіць вялікае дабро, вы маеце права на маленькае зло і можаце карыстацца любымі сродкамі, якія нарэшце апраўдаюць сябе.

Вызначэнне меры дабра і меры зла, нават розніцы паміж імі цалкам пакідаецца на філосафа, занятага разглядам праблемы, з тым каб ён унармаваў і вызначыў з’яву шляхам яснага, усебаковага і бесстаронняга разгляду кожнай асобнай праявы.

Абодва хлопчыкі з найвялікшай хуткасцю прабеглі праз надзвычай заблытаны лабірынт вузкіх вулак і двароў і рызыкнулі спыніцца ў нізкім і цёмным пад’ездзе. Пастаяўшы там моўчкі роўна столькі часу, колькі трэба, каб аддыхацца і вярнуць здольнасць маўлення, Мастэр Бэйц завішчаў ад захаплення, радасна зарагатаў, паваліўся на ганак і стаў качацца па ім у прыпадку вясялосці.

— Што з табой? — запытаўся Махляр.

— Га! Га! Га! — роў Чарлі Бэйц.

— Ану перастань шумець! — загадаў Махляр, асцярожна азіраючыся. — Дурань, ты што, хочаш, каб цябе заграблі?

— Не магу стрымацца, — адказваў Чарлі. — Не магу, і ўсё. Як успомню, як ён падхапіўся, як памчаўся за вугал, налятаючы на слупы, падаючы, як усхопліваўся зноў, быццам ён, як і слупы, з жалеза, а вось я з насовачкай у кішэні, крычу яму ўслед — вой, не магу болей...

Жывая фантазія Бэйца аднавіла перад ім усё здарэнне ў занадта яркіх фарбах. Выдыхнуўшы апошнія словы, ён зноў стаў качацца па ганку і зарагатаў яшчэ гучней.

— Што скажа Фэджын? — запытаў Махляр, выкарыстаўшы чарговую задышлівую паўзу свайго сябра, каб паставіць пытанне.

— Што? — перапытаў Чарлі Бэйц.

— Але, што? — паўтарыў Махляр.

— Ну і што ён можа сказаць такога? — даволі раптоўна суняў сваю весялосць Чарлі, таму што Махляр, відавочна, дастаў яго. — Што ён такога скажа?

Містэр Доўкінз свістаў пару хвілін, потым, зняўшы капялюш, паскроб галаву і тры разы кіўнуў.

— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў Чарлі.

— Цір-ля-ля, брахня і лухта, зусім абы-што і шчэ нешта збоку, — сказаў Махляр, і на яго разумным профілі засвяцілася шырокая ўхмылка.

Гэта было тлумачэнне, але яго было замала. Мастэр Бэйц адчуў гэта і паўтарыў:

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)