Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 191
Перейти на страницу:

— Усім пакінуць памяшканне! — паўтарыў суддзя. — Палісмены, вы што, не чуеце? Выдаліць усіх з памяшкання!

Загад быў выкананы, і раздражнёнага містэра Браўнлоў вывелі з залы, як ён быў: з кніжкай у адной руцэ, з бамбукавым кійком — у другой, абуранага і раз’ятранага. Ён выйшаў у двор, і тут ягонае шаленства і злосць прапалі. На брукаваным двары ляжаў маленькі Олівер Твіст. Яго кашуля была расшпілена,скроні змочаны вадой; твар быў бледны як смерць, і ўсё ягонае цела білася ў ліхаманцы.

— Бедны, бедны хлопчык! — сказаў, нахіляючыся над ім, містэр Браўнлоў. — Спыніце кэб, хто-небудзь, малю, спыніце як мага хутчэй.

Пад’ехаў кэб, Олівера абярэжна паклалі на сядзенне, за ім у кэб падняўся стары джэнтльмен.

— Ці можна мне суправаджаць вас? — запытаўся ўладальнік кнігарні, зазірнуўшы ў кэб.

— Бог з вамі, а як жа яшчэ, дарагі мой сябра, — хутка сказаў містэр Браўнлоў. — Божа мой, я зусім забыўся на гэтую кнігу. Ускоквайце. Бедны хлопчык! Нам нельга губляць часу.

Уладальнік кніжнага шапіка падняўся ў кэб, і яны паехалі.

РАЗДЗЕЛ ХІІ,

у якім пра Олівера клапоцяцца больш, чым калі-небудзь раней, і ў якім зноў распавядаецца пра вясёлага старога джэнтльмена і ягоных юных сяброў

Кэб са стукам з’ехаў уніз па Маўнт Плезан, падняўся па Эксмаўт-стрыт прыкладна тамсама, дзе ішоў Олівер, калі ўпершыню ў кампаніі з Махляром з’явіўся ў Лондане. Потым кэб, даехаўшы да «Анёла» ў Айлінгтоне, спыніўся нарэшце перад прыгожым дамком на спакойнай цяністай вулцы бліз Пэнтанвіла. Тут безадкладна разаслалі пасцель і пад кіраўніцтвам містэра Браўнлоў асцярожна ўладкавалі ў ёй ягонага маленькага падапечнага. Тут ім заапекаваліся з бязмежнай пяшчотай і спагадай.

Аднак шмат дзён Олівер не мог ацаніць усёй дабрыні сваіх новых сяброў, бо быў непрытомным. Сонца ўзыходзіла і заходзіла, гэта паўтаралася шмат разоў, а хлопчык ляжаў прыкаваны да ложка сваіх пакутаў — яго з’ядаў спусташальны жар ліхаманкі. Магільны чарвяк не робіць сваёй працы над трупам больш няўхільна, чым гэты павольны, паўзучы агонь — над жывым целам.

Кволы, празрысты, Олівер прачнуўся з гэтага доўгага кашмарнага сну. З цяжкасцю адарваў сваё цела ад ложка, падпёр галаву дрыжачымі рукамі, спалохана азірнуўся.

— Што гэта за пакой? Куды мяне прынеслі? — спытаў Олівер. — Я тут не клаўся спаць.

Ён прамовіў гэтыя словы ціхім голасам, аслабелы, блізкі да таго, каб самлець, але яго адразу пачулі, бо фіранка за ўзгалоўем ложка адразу адхінулася, і мацярынскага выгляду старая лэдзі, апранутая вельмі чыста і акуратна, паднялася з крэсла, дзе яна сядзела і вязала.

— Ціха, мой даражэнькі, — лагодна сказала яна. — Ты мусіш ляжаць вельмі спакойна, інакш ты зноў захварэеш, а табе было вельмі кепска, так кепска, як толькі можа быць, вось. Ляж зноў, мой харошы!

Сказаўшы гэта, старая лэдзі абярэжліва паклала Олівераву галаву на падушку, адхінула з ягонага лба пасму валасоў і паглядзела на хлопчыка так добра, так ласкава, што ён не мог перасіліць сябе, узяў сваёй маленькай празрыстай рукой ейную і абняў ёю сваю шыю.

— Крый Бог! — прамовіла старая лэдзі са слязамі на вачах. — Што гэта за ласкавая добрая душа. Мілае дзіця! Што адчувала б твая маці, каб так вось сядзела тут на маім месцы і бачыла цябе!

— Можа, яна бачыць мяне цяпер, — прашаптаў Олівер, склаўшы далоні, — можа, яна каля мяне сядзела. Я амаль пэўны, што так яно і было.

— Гэта была ліхаманка, мой мілы, — мякка запярэчыла старая лэдзі.

— Напэўна, — азваўся Олівер, — таму што Нябёсы далёка, і яны там збыт шчаслівыя, каб сысці да ложка беднага хлопчыка. Але калі б яна ведала, што я быў хворы, то, пэўна ж, яна шкадавала б мяне, нават там, наверсе, таму што яна сама вельмі хварэла перад смерцю.

— Олівер перапыніўся на хвілю. — Каб яна ўбачыла, як мяне скрыўдзілі, яна вельмі засмуцілася б, а яе твар быў заўсёды задаволены і шчаслівы, калі я яе сніў.

Старая лэдзі нічога на гэта не адказала, толькі выцерла насоўкай вочы, а потым акуляры, якія ляжалі на коўдры, як быццам яны былі адным цэлым з яе вачыма. Потым яна прынесла Оліверу халоднага пітва, пагладзіла яго па шчацэ і сказала, што ён мусіць ляжаць вельмі ціха, бо інакш зноў захварэе.

Такім чынам, Олівер ціхенька сабе ляжаў, часткова з той прычыны, што баяўся не паслухацца старую лэдзі, а часткова таму, што размова вычарпала яго апошнія сілы. Хутка ён упаў у лёгкі сон, і абудзіла яго святло свечкі; свечка, калі яе паднеслі блізка да ложка, асвятліла джэнтльмена з вялікім залатым гадзіннікам у руцэ, які гучна цікаў. Джэнтльмен праверыў яго пульс і сказаў, што хлопчыку стала шмат лепш.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)