Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77
Перейти на страницу:

Зрэшты, цi бываюць першыя крокi ў дзiцяцi свядомыя i лягчэйшыя? Хутчэй, не. Клэп-клэп-клэп. І пайшоў, пайшоў, упаў, узняўся. Усмешка бяззубая. І далей, далей. Клэп-клэп. Вось так, прыкладна, пачаў i я. Значна пазней я ўбачыў сапраўднага тэрарыста, лацiнаамерыканца Карлiса, якi расказаў пра Чылi.

Карлiс быў у свае пятнаццаць гадоў перакананым камунiстам, хаваючыся ў сутарэннях, чытаў Ленiна i Маркса, а калi да ўлады прыйшоў Пiначэт — удзельнiчаў у страйку. Бедная працоўная сям'я, вера ў лепшую будучыню, Чэгевара. Карлiс панёс бомбу ў аўтобусны парк i падклаў яе ў машыну штрэйкбрэхера, як рабiлi кнiжныя i кiношныя рэвалюцыянеры. Загiнула чатыры чалавекi. Карлiс уцёк у Еўропу. З Францыi яго прагналi за ўдзел у нейкiх там чылiйскiх "чырвоных брыгадах". У Мiнску Карлiс скончыў медыцынскi iнстытут i працаваў... кiм бы ты думала? Гiнеколагам! Вось бывае.

Пры першым знаёмстве Карлiс, з якога Гена Цацкевiч маляваў партрэт, абазваў мяне Пiначэтам. Цi не смешна? Ну, якi я Пiначэт! Усё вайсковае я з дзяцiнства недалюблiваў. Я хацеў быць блазнам, а не генералам. А тут раптам бэнц — i Пiначэт. І за што? Назваў Фiдэля Кастра тэрарыстам. Дык яно ж так i ёсць, для ўсяго свету. Ну ды Бог з iмi. З Карлiсам я памiрыўся, i ён запрасiў на свята ў чылiйскае таварыства. Нiколi не думаў, што ў Мiнску так многа знойдзецца лацiнаамерыканцаў. Іх набегла поўная студэнцкая сталоўка. Жанчыны ў понча, а вось мужчыны, чамусьцi, былi апранутыя па-еўрапейску, iм зусiм не пасавалi гэтыя апранахi. Ім да твару былi б чорныя капелюшы, паходнi i мачада. На вялiзных пано я i маляваў на замову Карлiса лацiнаамерыканскiя твары i кулакi з паходнямi.

— Нам бы такiх мастакоў паболей. Мы, калi вернемся на Радзiму, усе сцены размалюем рэвалюцыйнымi карцiнамi. Вось пабачыш! — сказаў Карлiс i ўзнагародзiў мяне i Гену Цацкевiча дзвюма пляшкамi чырвонага вiна, потым знiк у натоўпе танцораў.

Ён знiк назаўсёды. Казалi, Карлiс паехаў у Карэю дабудоўваць камунiзм. Можа, i так, мне ўсё роўна. Я чамусьцi не перажываю за чылiйскага Карлiса. Хто-хто, а тэрарыст-гiнеколаг сябе ў крыўду не дасць. Калi каму варта паспачуваць, дык ягоным ахвярам з аўтобуснага парка, якiх паразрывала на дробныя кавалкi. Карлiс расказваў: тыя кавалкi збiралi ў празрысты пластыкавы мех, якi завязалi белым матузом. Пэўна ж, такiм, якi я выцягнуў з кiшэнi ў сутарэннях, калi намерыўся забiць ката.

Я паспрабаваў скруцiць пятлю, але нiчога не атрымлiвалася, замiналi вялiкiя бацькавы пальчаткi, дый левая рука была занятая — цiснула жывёлiну да падлогi. Я строс пальчатку з правай рукi i паспрабаваў перахапiць кацiны карак, але ў гэтае iмгненне жывёла выгнулася i ўвагнала iклы ў маю далонь памiж вялiкiм ды ўказальным пальцамi. Я ўскочыў, узняўшы ката над зямлёю, i што было сiлы сцiснуў яму шыю. Ен захакаў, разявiўся, я вызвалiў руку i пачаў залiзваць ранку. Болю не чуў. Мяне ўсяго калацiла ад не вядомай дагэтуль нервовай узбуджанасцi.

Убачыўшы пустую скрынку, я ўзрадаваўся магчымаму перадыху i засадзiў ката пад яе. Павольна звiў пятлю, другi канец вяроўкi перакiнуў праз трубу, што цягнулася пад бетоннай столлю. Пятля пагойдвалася, нiбыта вялiзная, намаляваная лiнiяй лямпачка. Каб дастаць ката з-пад скрынкi, давялося праламаць верх i зноў уздзець пальчаткi. Потым я ўсунуў кацiную галаву ў пятлю i пацягнуў за канец вяроўкi. Кот павiс. Ён уздрыгваў, круцiўся, спрабуючы кiпцямi садраць з шыi пятлю. І раптам жывёлiна ацiхла, хвост i лапы выцягнулiся, цела зрабiлася худое i нейкае пустое. Такiмi вялымi i пустымi выглядаюць футравыя цацкi, з якiх высыпалася пiлавiнне.

Вяроўку з павешаным катом я згадаю праз дзесяць гадоў у Маскве, на выставе чэшскага графiка Густава Вары. Буду стаяць i глядзець на маленечкi малюнак тушшу — начное зорнае неба з лiмоннай костачкай месяца, светлая сцяна, голая галiна, вяроўка, павешаны чорны кот. З усёй паездкi ў Маскву, дзе купляў эцюднiк, палiтру, фарбы i пэндзлi, застаўся ў памяцi маленечкi малюнак. Можа, я крыху блытаю мужнасць з жорсткасцю, але, каб намаляваць павешанага ката, безумоўна, патрэбна была мужнасць.

Гэта знiтавана з перакосамi ў афiцыйна прынятай маралi, што панавала на тэрыторыi сацыялiстычнага лагера. Мастакам дазвалялася маляваць трупы людзей, якiя загiнулi ў барацьбе. І чым больш было тых трупаў, тым большую павагу меў iх стваральнiк. На палотнах i кiнаэкранах ляжалi горы трупаў, i нiкога яны не хвалявалi. Былi свае i чужынцы, было апраўданне крывi, дзеткi насiлi кветкi да абелiскаў. Войны падзялялiся на правiльныя i няправiльныя, захопнiцкiя i вызвольныя. У падручнiках па гiсторыi змяшчалiся фотаздымкi часоў другой сусветнай вайны: шыбенiца, вайсковец уздзявае пятлю на дзявочую шыю, побач вiсiць хлапец са звязанымi за спiнаю рукамi, цi — местачковы пусты пляц, чатыры павешаныя мужчыны. Яны нам такое рабiлi, дык мы iм зробiм яшчэ i не такое! Заставалася растлумачыць, хто — яны i хто — мы. Мы — рускiя, яны — немцы. Але гэтая схема падыходзiла да першакласнiка i зусiм не апраўдвала сябе сярод старэйшых. У дзедавай вёсцы расейскiя казакi закатавалi, паадразалi мужчынам чэлесы шаблямi за нейкую ўяўную сувязь з расейскiмi партызанамi. Таму схему дапрацавалi — увялi здраднiка. Ёсць яны, ёсць мы i яшчэ здраднiкi, юды. Але што рабiць з павешаным, закатаваным чорным катом? Дзе на малюнку вораг, а дзе свой? Кот не ўваходзiў нi ў якiя лагеры, не ўступаў у партыi, ён не мог здрадзiць, атрымлiваецца, што ён свой, наш. А той, хто павесiў, чалавек — вораг. Але чалавек — цэнтр сусвету, так вучылi ў школе на занятках па бiялогii. Чалавек — гучыць горда. Чалавек!

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)