Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 77
Перейти на страницу:

Яна распакоўвала сумку, прынесеную з прадуктовае крамы, i мiж iншым пыталася: "Як ты тут адзiн?" А ты не згадваў пра чытача, якi так упарта шчамiўся, лез, iмкнуўся ў бiблiятэку. Ты пазнаў яго ў акне, але тады было ўжо сорамна за свае хованкi. Ты ж нават ведаў, дзе жыве гэты тоўсты, нязграбны ў сваёй паўнаце, бяскрыўдны дзяцюк, якi глытаў адзiн за адным французскiя класiчныя раманы. Ён любiў зборы твораў... Бальзак, Заля, Мапасан, Флабэр, Гюго... Якiх ты так i не палюбiш. Спешка. Мiтусня. Твае жанры — навела, апавяданне, мiнiяцюра... А ў яго — раман. Ён сапраўдны стопрацэнтовы бiблiятэчны чытач. А прозвiшча ён насiў — Сiмаковiч. Яму дазвалялася браць па пяць-шэсць тамоў, а iншыя выносiлi з бiблiятэкi не больш як тры кнiжкi. А ты быў неабмежаваны, ведаў самыя патаемныя мясцiны, самыя запаветныя стэлажы i шафы, мог даставаць i гартаць найкаштоўнейшыя выданнi мiнулых стагоддзяў, якiя ахвяравалi расейскiя бiблiятэкi будаўнiкам разбуранага сусветнаю вайною Мiнска. Ты мог перабiраць кнiжкi, якiя чытачы прынеслi на змену згубленых. Нават тумбачка з забароненай уладамi лiтаратураю адчынялася для цябе. Што казаць пра розныя там белетрыстычныя i модныя аповесцi. Бiблiятэка цалкам належала толькi табе. Усе астатнiя — супрацоўнiкi i наведнiкi, вартаўнiкi i госцi, а гаспадаром быў ты. І меў магчымасць, уладу, права не адчыняць нават бяскрыўднаму аматару класiчных раманаў, якi насiў такое папярова-шапаткое прозвiшча — Сiмаковiч.

У бiблiятэцы нiколi не адчуваеш сябе самотным. Там перажываннi iншага кшталту. Жаданне навучыцца чытаць дзве кнiжкi адначасова. І колькi гадзiн марнавалася на гэтую навуку! Але якое потым салодкае паветра, калi выйдзеш з бiблiятэкi на вулiцу! I нават дзiцячы садок, i нават будынак школы не выклiкаюць адразу непрыемных успамiнаў, не абуджаюць страху... Але ты спяшаешся, ледзь не бяжыш уздоўж цэментавага паркана, за якiм чарнее апусцелы зiмовы сад. Школьныя яблынi, якiя палiваў i ты, i твой малодшы брат. Ён не любiў школу. У яго былi вечныя канфлiкты з настаўнiкамi i вучнямi. Аднаго разу яго пабiў старшакласнiк. І брат, седзячы на кухнi, сказаў, што ў школу больш не пойдзе. І ты можа з гадзiну выпытваў у яго прычыну. А потым прапанаваў паслугi сваiх кулакоў. Брат дакляраваў, што ведае дом, дзе жыве крыўдзiцель.

Назаўтра ранiцай вы ўсталi яшчэ зацемна i прыйшлi да таго панельнага пяцiпавярховiка, дзе жыў старшакласнiк, якi разбiў i скрывiў нос твайму роднаму брату.

На вулiцы — мароз, снег, люты, вы чакалi ў пад'ездзе, каля гарачай батарэi. Ты сказаў брату, што, як толькi з'явiцца вораг, абавязкова трэба крыкнуць, той або не той. Паўз вас выходзiлi на мароз нявыспаныя i таму злыя людзi. А вы кожны раз, як толькi ляпалi дзверы, напружвалiся, збiралiся, спынялi дыханне. Нарэшце на сходах з'явiўся школьнiк з партфелем пад пахаю. Брат выкрыкнуў чамусьцi тваё iмя. Пераскокваючы праз дзве прыступкi, ты кiнуўся на хлопца з партфелем. Ударыў у нос. А калi ён пачаў падаць, схапiў за куртку i прыцiснуў да паштовых скрынак. Бiў трапна, моцна, жорстка. Пакуль не ўчуў братаў крык, з якога праступiла — не той. Тады выцягнуў хлопца на двор, на мароз, на снег...

Кроў падала з носа на сумёт, а ты хапаў чырвоны снег i прыкладаў да разбiтага твару — хацеў зрабiць, як было, сабраць, зляпiць, аднавiць... Цябе апанаваў страх. Школьнiк паслухмяна стаяў, схiлiўшыся над акрываўленым сумётам. Ты павярнуў ягоны твар да сябе i сказаў, гледзячы ў спужаныя шырокiя вочы: "Прабач, паблыталi".

Ты з братам пайшоў, а хлопец застаўся. У настаўнiкаў ты дазнаўся, у якiм кабiнеце знаходзiцца клас, дзе вучыцца сапраўдны крыўдзiцель. Настаўнiк фiзкультуры з непрытоенай садысцкай радасцю дазволiў табе вывесцi з залi дзябёлага хлопца, якi насiў траскучае, як пусты арэх, прозвiшча Шкробат. "Будзеце бiць?" — спытаў ён у школьным аснежаным садзе. А ты сказаў, што першы раз абыдзецца без бiцця. Цябе ўсё яшчэ калацiла ад выгляду акрываўленага сумёту. Шкробат паабяцаў, што больш не чэпiць брата i больш за тое — будзе яго баранiць. Ты прайшоў тады пад яблынямi, такiмi ж крохкiмi, голымi, чорнымi, як i цяпер, калi спяшаешся на работу. Ты бяжыш праз дзiцячыя i юнацкiя страхi, яны падпiльноўваюць за кожным рогам, на кожным скрыжаваннi... Ты так хацеў бы збавiцца ад iх, уцячы, забыцца... Але цi магчыма ўцячы? Навокал бясконцыя люстраныя лабiрынты дзiцячых страхаў, у якiх губляецца нават уласнае "я".

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)