Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 77
Перейти на страницу:

Разумею: мужнасць у паўп'яным асяродку — справа недарэчная, i адзiнае правiльнае азначэнне майго ўчынку будзе — суцэльнае глупства. І ўсё ж. Я абышоў стойку, за якой увiхалася восем барменак. Як я не люблю, калi вiно налiваюць жанчыны! Знаёмых мастакоў i хiпi не было. І я, узяўшы бутэльку белага сухога вiна, уладкаваўся на высокае крэсла. "Рыслiнг" быў кiслы. Я разглядаў дзявочыя клубы, якiя зманлiва пагойдвалiся пад мiнi-спаднiчкамi. І ўжо намерваўся завесцi гаворку з адной бялявай гаспадыняй крэпенькiх сцёгнаў, як побач са мною ўсеўся сiне-блiскучы афрыканец. Без уступаў i падрыхтовак, на благой расейскай мове ён пачаў прапаноўваць мне даляры, каб я знайшоў яму што-небудзь з цыцкамi на доўгiх нагах. Зразумела, былi ў "Рамонку" хлопцы з вусiкамi i залатымi ланцужкамi на шыi, якiя падшуквалi арабам i неграм асобiнаў жаночага полу, за што i атрымлiвалi добры заробак. Чаму афрыканец прыняў мяне за "ката", за сутэнёра? Можа, для яго ўсе белыя выглядалi на адзiн твар? Каб адразу не крыўдзiць юрлiвага чарнаскурага хлюста, я запытаўся, з якой ён краiны. Ён назваў нешта накшталт Камеруна, але з ягоным вымаўленнем можна было пачуць i Конга.

Пасля напружаных дэбатаў я даведаўся: дзяржаўная мова ў ягонай краiне ангельская, сваю родную ён ведае, але пiсаць i гаварыць на ёй не збiраецца, як не збiраецца вяртацца ў Афрыку наогул, яго вабяць Штаты i Лондан. Вiно ў мяне скончылася, i разам з жаданнем выпiць яшчэ захацелася трупнуць па маленькай кучаравай галоўцы парожняй бутэлькай. Мяне да самых глыбiняў душы пакрыўдзiў касмапалiтызм англамоўнага афрыканца. Я перайшоў на беларускую мову i пачаў лаяцца на збянтэжанага негра бруднымi словамi. Лаяўся я даволi гучна, i да нас падышлi хлопцы з вусiкамi, яны хутка па-ангельску даведалiся пра юрлiвыя намеры негрытоса i звялi яго, а мне, каб заткнуў зяпу, купiлi бутэльку кiславатага "Рыслiнгу". І я заткнуўся. І пакрыўдзiўся на самога сябе. Як можна так апускацца? Як гнюсна выглядае мой патрыятызм сярод прасталытак, студэнтаў i "катоў". Самае лепшае ў гэтым здарэннi тое, што ў мяне знайшоўся яшчэ адзiн вораг, i гэта я сам — п'яны, нястрыманы, нахабны. Трэба сачыць за сабою. Банальна i нудна, але неабходна. Так, як трэба дарасказаць табе гiсторыю пра забойства ката ў сутарэннях.

Калi жывёлiна перастала ўздрыгваць, я адпусцiў вяроўку, кот упаў на падлогу. Я схiлiўся над скамянелай жывёлiнай i пачаў абмацваць нерухомае цела. Не ведаю, як я адчуў, што кот жывы, нейкi iмпульс прабег па маiх пальцах, нешта накшталт ледзь чутных удараў току. Не памёр! Жыве! Прыкiдваецца! Радасць iмгненна ператварылася ў жорсткасць, у агрэсiю. Утаплю! Занясу на будоўлю, дзе ў катлаванах стаяць глыбокiя лужыны.

Кот не супрацiўляўся, нiбыта скарыўся свайму лёсу, ён важкiм камяком ляжаў у мяне пад курткаю, пакуль я бег праз мiкрараён да будаўнiчых пляцовак. Сцямнела. Белаваты, падобны да тлушчу, лёд зацягнуў лужыны. Пакiдаючы за сабою чорныя сляды, я зайшоў у ваду па каленi. Акуратна, з пяшчотаю дастаў жывёлу з-пад курткi i апусцiў у сцюдзёную цёмную ваду. Кот уздрыгнуў, паспрабаваў выкруцiцца з рук, як выкручваецца тоўсты мянтуз, але я нагою прыцiснуў яго да дна. Можа, хвiлiну цягнулася барацьба. Заплюшчыўшы вочы, я чакаў, калi кацiнае цела перастане ўздрыгваць пад маiм ступаком. Нарэшце кот супакоiўся, я расплюшчыў вочы i, здаецца, убачыў, як лёгкiм клубочкам пары з густой вады ўзнялася душа. Яна паплыла над малочным iльдом, а потым растала ў шчыльнай сiнечы.

Я выйшаў на бераг i азiрнуўся, па лёдзе расплывалася пякельная плямiна майго грэху. Я не плакаў, але i не з'явiлася пачуцця ўпэўненасцi, я не стаў мужным, я не стаў ваяром, мной авалодала пустата, таму i не было сiлы здзiвiцца, калi пабачыў, як усплыў кот, як ён выпаўз на лёд, як, хiстаючыся, нiбыта п'яны, пакульгаў на мяне. Ён прайшоў зусiм побач, i я мог яго схапiць, разадраць, знiшчыць. Але не варухнуўся.

Не стаў я забойцам. Зразумеў: героем не можа быць забойца. Чалавецтва робiць жахлiвую памылку, калi ўзнагароджвае i шануе людзей, якiя забiраюць жыццё ў iншых. Я ўзненавiдзеў войска, я неўзлюбiў вайсковых навукоўцаў. Цi можна называць чалавекам iстоту, якая разразае горла сабаку, устаўляе туды трубку, а потым дае мяса па гадзiнах, а потым не дае мяса i назiрае, як з трубкi крапае слiна i страўнiкавы сок? Хто пракляне лагерных дактароў? Вядома, не людзi, якiя прыдумалi маральны кодэкс вучонага, паводле якога можна забiваць пацукоў, катоў, сабак, толькi не на вачах у iхнiх суродзiчаў. Няўжо сапраўды можна адразаць пацучыную галаву нажнiцамi?!

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)