Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 77
Перейти на страницу:

Вораг не чалавек. Вораг — мастак, iнтэлiгент, драбок праслойкi памiж сапраўднымi людзьмi: пралетарам i селянiнам. Толькi вораг мог намаляваць павешаную жывёлу i тым абразiць як савецкага чалавека, так i Чалавека з вялiкай лiтары. 1975 год, у СССР нiхто не парушае ўсталяванай маралi, акрамя вар'ятаў i паўвар'ятаў, якiм лекары паспешлiва выдаюць даведкi. Не любiш таталiтарны рэжым — вар'ят. Не хочаш служыць у войску, дык толькi скажы, i на сорак дзён трапiш у вар'ятню. А тут раптам маленечкi малюнак: павешаны кот. Прыстойная заля з мяккiм святлом, цiшыня, зашклёныя рамкi, малюнкi. У адной з рамак фотатвар мастака: барадаты сярэдняга веку чалавек i зусiм не вар'ят, здаецца дзiўна, але чэшскi мастак падтрымаў мяне вельмi моцна. Значыцца, можна парушаць таталiтарную мараль, бо ёсць шчылiны, нiшы, закуткi, куды не трапляе святло цэнзурных лiхтароў. Ёсць патаемныя месцы, пра якiя забылiся напiсаць у iнструкцыях i цыркулярах. Іх трэба знайсцi, убачыць.

I я шукаў, спачатку адзiн, потым шукалi ўтрох — я, Алесь Ласевiч дый Сiмачка Кудлач. Нам пашанцавала, бо вельмi хутка мы праскочылi ўласныя намеры стварыць тэрарыстычную суполку. Нават праз дваццаць гадоў я здзiўляюся жудасцi сваiх прапаноў, калi ў лесе каля вогнiшча гаварыў: тэрор у iдэале сваiм не мае адраса, бо ахвяра павiнна быць выпадковая — на каго Бог пашле. I адзiнае, над чым варта задумвацца тэрарысту, як пры мiнiмальных затратах энергii зрабiць максiмальнае разбурэнне грамадства i дзяржаўных iнстытутаў. Да прыкладу: выбух у маленькiм аўтобусе з дзецьмi зрушыць грамадскую думку пра ўрад у сто разоў больш, чым пажар на бензаскладах. Матэрыяльная шкода мiзэрная ў параўнаннi з маральнай. І хай сабе старажытныя габрэi сцвярджалi, што выбiтае вока цi зуб можна кампенсаваць грашыма, але кампенсаваць смерць дзiцяцi, як i любой iншай жывой iстоты, немагчыма нiчым, нават забойствам злачынцы. Таму дзяржава, у якой з'яўляецца тэрарызм, раней цi пазней будзе вымушана змянiць свой грамадскi лад, цi самой увесцi тэрор, надзялiўшы мiлiцыянтаў правам забiваць.

Пры ўсёй наiўнасцi i рамантызме, мы ўсё ж разумелi i ўсведамлялi, што ў 70-х у СССР быў толькi адзiн шлях: аднаўленне карнага апарату. Карацей, наш гурток так i не правёў нiводнай акцыi, бо, чытаючы класiку, мы паверылi не Янку Купалу i Максiму Багдановiчу, а Францiшку Багушэвiчу. Знаць Чачота ўсе павiнны, i пра Зана дабрачыннасць, пра Касцюшку i Манюшку, i пра песняроў. Рукi iм падаўшы, знаю, зробiм болей мы для краю, чымсьцi разам у бойках стойка пралiваўшы кроў. Можна было б не пагадзiцца з Францiшкам, якi ўпiсаў у шыхты iнтэлiгенцыi Т.Касцюшку. Але гэтая драбяза нас не засмуцiла, накiрунак — вось аснова. І я не шкадую, што яна прывяла да самазнiшчэння падпольнага таварыства аматараў беларускага слова. Былi ж набыткi: мы навучылiся чытаць беларускiя кнiжкi, навучылiся верыць адзiн аднаму, што было самым цяжкiм, навучылiся не саромеючыся абмяркоўваць патаемныя жаданнi i памкненнi. І хай у ахвяру быў пакладзены эгацэнтрызм i ў нейкай ступенi ягамосць, але ж прыйшло разуменне, што найвышэйшая пабудова iерархii — роўнасць, якая грунтуецца на даверы.

Юнацтва скончылася. Вядома, рэцыдывы са мною здаралiся, вось адзiн з iх адбыўся ў кавярнi "Рамонак". Яе столькi разоў перараблялi, што давядзецца расказаць, як яна выглядала на той час. На першым паверсе гандлявалi кандытарскiмi вырабамi. Палiцы зiхацелi цукеркамi з фабрык "Камунарка" i "Спартак". У зашклёных вiтрынах iльснiлiся тлустымi бакамi тарты. Каля касавых апаратаў вiлiся чэргi тоўстых кабетак сярэдняга веку, якiя так i не ўсвядомiлi, што ад салодкага набiраецца лiшняя вага. Зграйкi школьнiкаў падлiчвалi капейкi на мармелад i марозiва. Прадаўшчыцы раздражнёна пакрыквалi на шматлiкiх пакупнiкоў, што панаехалi з вёсак i мястэчкаў. На другiм паверсе панавала зусiм iншая атмасфера, бо не было дзябёлых жанчын з заводскiх ускраiн, не было разявак з правiнцыi ды гаманлiва-вiсклiвай дзятвы. Там вакол вялiкай стойкi, што стаяла пасярэдзiне лiтарай "О", фланiравалi дзяўчаткi i хлопчыкi, ахрышчаныя "залатой моладдзю". Яны знаёмiлiся адно з адным, пiлi каву, вiно i кактэйлi з прымiтыўнымi i кiдкiмi назвамi "Фламiнга", "Паўночнае ззянне", "Рамонак". Яны слухалi музыку "АВВА" дый "Boney M". Яны любiлi пагаварыць пра Швецыю, Югаславiю, ЗША, пра Альбэра Камю, Сальвадора Далi, крыта-мiкенскую культуру, ангельскую мову, секс i абмежаванасць усяго савецкага. Яны вучылiся пiць каву без цукру i не напiвацца алкагольнымi напоямi. Не ва ўсiх тое атрымлiвалася, але я пра iншае, пра мужнасць.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)