Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Толькi не гавары маёй маме...
Толькi не гавары маёй маме... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Толькi не гавары маёй маме...

Электронная книга - «Толькi не гавары маёй маме...». Краткое содержание книги:

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 77
Перейти на страницу:

Нейкi разумнiк кiнуў з трыбуны на арэну скураны мех з вiном. Матадор падняў бурдзюк, выпiў вiна i вярнуў бурдзюк гаспадару.

Сiчаз. 18. VIII. 1994

Гісторыя ката

Аповесьць пра мужнасьць

Кат, кiт, кот, кут... Правiльна. Пра iх i раскажу табе.

Толькi я гаварыў кiт i думаў зусiм не пра акiянiчную жывародную iстоту, а пра замазку, якой замацоўваюць шкло ў аконных рамах. У сутарэннях дзевяцiпавярховага дома, дзе я жыў, калi вучыўся ў школе i мастацкай вучэльнi, былi зусiм маленькiя, на адну шыбу, акенцы. Кiт перасох i вылушчыўся, шкло трымалася цвiчкамi, i яго лёгка можна было дастаць, каб стрэлiць з рагаткi драцяным прабоем у дзявочую лытку. Ахвяра хапалася за апечаную болем нагу i пазiрала ўгору — на гаўбцы, яна ж не здагадвалася, што прабой пускаўся з сутарэнняў, праз маленечкае акенца, пад якiм, душачыся смехам, хаваўся я.

Так можна было б пачаць аповесць пра першае каханне, пра першыя спробы падлетка звярнуць на сябе ўвагу супрацьлеглага полу, пра ўсёабдымныя адносiны мужчыны i жанчыны. Але я ўжо распавёў табе пра сваё першае каханне. А цяпер раскажу пра мужнасць, пра забойства. Менавiта ў прапахлых гнiлой бульбаю сутарэннях я забiваў ката. Але думка пра забойства, пра забiранне жыцця адной iстотаю ў другога жывога стварэння прыйшла ў iншым месцы — сонечным i залатым.

Кастрычнiцкiм ранкам я кiраваўся ў школу, каб у сваiм шостым класе разам з усiмi чакаць на доўгiх уроках кароткiх перапынкаў. Я абмiнуў сятчасты плот дзiцячага садка i ўбачыў на чырвоным маладым клёне, што рос каля белай сцяны трансфарматарнай будкi, ката. Чорны, блiскучы, з доўгiм пухкiм хвастом кот вiсеў на вяроўцы, перакiнутай праз кляновы сук i заматанай на камлi. Выпручанае, здзервянелае цела цiха пагойдвалася пад шалёсткiмi вогненнымi шатамi. З ашчэранага, белазубага рота тырчаў высалаплены пурпуровы язычок.

Я доўга не мог адвесцi вачэй ад чароўнага вiдовiшча блiзкай смерцi. Думкi зблыталiся, цела ахапiў паралюш, пытаннi грувасцiлiся ў маiм школьнiцкiм розуме. Чаму забiлi ката? Хто набраўся смеласцi, каб накiнуць пятлю на шыю жывой цёплай iстоце i перапынiць дыханне, каб адчуць асалоду кiта, пабачыўшы перадсмяротныя курчы? Нашто адзiн забiвае другога? Няўжо, калi я не навучуся забiваць — заб'юць, задушаць, павесяць мяне? Мае вочы павылазяць з вачнiц, язык вывалiцца з рота, а душа назаўсёды застанецца ў цялесным мяшку, яна не зможа вылецець i ўзняцца ў нябёсы. І трэба вучыцца забiваць, а гэтаму не вучаць у школе, на жаль.

У кабiнеце бiялогii давялося выслухаць малапрыемныя папрокi за спазненне. Сытая, круглатварая настаўнiца падкацiлася да мяне на сваiх кароткiх крываватых нагах з таўсценнымi лыткамi. Не ведаю, хто, мусiць, муж, разразаў ёй халявы на ботах, каб хоць неяк налезлi на круглыя лыткi.

— Адам, няўжо нельга выйсцi з дому на дзесяць хвiлiн раней? Няўжо трэба сто разоў паўтараць, што спазняцца на ўрокi — гэта хамства i непавага да ўсiх нас?

Хiба я змог бы задушыць гэтую сытую цётку са складчатай шыяй?

— Сядай i ведай, што ў наступны раз... — Не змагу я задушыць... — ...пойдзеш да дырэктара! — ... яе, i нiхто не зможа, гэтую гаспадыню бiялагiчнага кабiнета, дзе ў шклянках скурчылiся заспiртаваныя гадзюкi i вужы, а на палiцах распасцерлi пыльныя крылы шклавокiя пудзiлы качак i соваў, дзе ў кутку шчэрыцца штучны шкiлет, а на сценах выставiлi вантробы бясскурыя людзi. Якi непрыемны гук нараджае пастукванне ўказкi па вялiзным жоўтым муляжы кветкi, што ўзвышаецца на стале маёй нялюбай настаўнiцы паталогii.

Круп-круп-круп-круп-тр-руп... "Разгаворчы-кi!" Яна дужая, жорсткая, зможа схапiць мяне за горла, прыцiснуць да свайго пукатага жывата i задавiць. Ёй варта толькi захацець. А я нiчога зрабiць не змагу. Трэба купiць нож! I калi яна паспрабуе... Але спачатку... Навучыцца, пераадолець сполах, стаць мужным, стаць мужчынам i ваяром...

Па шчырасцi, я нiколi не думаў, што табе захочацца слухаць пра чыста мужчынскiя справы, пра забойствы i вайну, пра Шэкспiрава "Быць цi не быць?", якое для мужчыны гучыць iнакш... Забiваць альбо не забiваць? А для жанчыны... Нараджаць цi не нараджаць? Пытанне!

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)