Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

Літаратурная беларуская мова за апошнія дзесяцігодзьдзі стала больш нармалізаванай, узбагацілася лексычна. І тое, што літаратурная, «кніжная» мова стала больш адрозьнівацца ад гутаркавай - зусім заканамерна. Але гэта не азначае, што нармалізаваная літаратурная мова павінна быць пазбаўленая бытавых, народных і навет мясцовых хварбаў, што яна можа нагадваць «перакладную» мову. Дыстыляваная вада хоць і чыстая, але мала прыемная на смак[60].

Як ужо гаварылася, у сілу русіфікацыйнага працэсу зь беларускай літаратурнай мовы сяньня выкідваюцца й заменьваюцца расейскімі ўсе тыя словы, якія сваім коранем або славатворнай будовай розьняцца ад адпаведных словаў расейскае мовы. Гэткая практыка абгрунтоўваецца патрэбай ачышчэньня літаратурнай мовы ад «вузкіх дыялектызмаў» або «правінцыяналізмаў». Вось-жа Ал. Адамовіч выразна бярэ ў вабарону такія «дыялектызмы». «І ня трэба нам занадта баяцца слова «дыялектызм», - піша ён, - раней неабходна прыслухацца, як слова гучыць, удумацца, на колькі яно трапнае і зразумелае. У любым, самым маленькім «засеку» жывой народнай мовы можна часам знайсьці буйныя зярняты народнай мудрасьці й дасьціпнасьці»[61].

Пытаньне беларускай мовы стаяла ў цэнтры ўвагі на сходзе актыву работнікаў літаратуры й мастацтва БССР, які адбыўся на пярэдадні 40-ой гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Спасярод многіх выступленьняў у вабароне роднае мовы й ейнае народнасьці на асаблівую заслугоўвала ўвагу выступленьне паэты Максіма Лужаніна. Ніжэй прыводзім найбольш харэктэрныя ягоныя словы:

Далейшае разьвіцьцё нашай культуры самым цесным чынам зьвязана з разьвіцьцём і пашырэньнем беларускай мовы. На жаль, некаторыя нашы таварышы па творчай рабоце, мастакі, артысты, кампазытары, людзі, чыё ўсе жыцьцё зьвязана зь беларускай культурай, вельмі часта ня ўжываюць мову народу. А ці можна стварыць нацыянальную культуру, не валодаючы ў дасканаласьці мовай народу? Гэтым самым людзі закрываюць сабе дарогу да народнай душы, да духоўных здабыткаў народу. Хочацца, каб мова чулася ня толькі ў творчых арганізацыях, але і ў установах, школах сярэдняй і вышэйшай, каб яна была і на папяроснай каробцы, і на трактары, і на станку. Гэта дасьць магчымагьць для разьвіцьця мовы, паспрыяе і прапагандзе беларускай кнігі[62].

Знаёмячы чытача з важнейшым матарыялам моўнае дыскусіі ў пісьменьніцкім асяродзьдзі БССР, нельга прайсьці міма цікавых і ўва ўсей шырыні пастаўленых заўвагаў Е.Ермаловіча аб г.зв. «дыялектызмах», пад якія, як ужо ўспаміналася, падцягваюцца адменныя ад расейскай мовы словы й формы і, як такія, мэханічна выкідаюцца з ужываньня. Ермаловіч піша:

Нераспрацаванасьць літаратурных нормаў часта прыводзіць да таго, што ў нас часамі лічаць дыялектызмамі такія словы, якія ніколі ня былі імі і ня могуць быць навет з пункту погляду самых элементарных патрабаваньняў лінгвістыкі... Дзе шукаць мяжу паміж дыялектызмамі й літаратурнай мовай? Такой абсалютнай мяжы, бадай, і быць ня можа. Але калі слова мае беларускі ці агульнаславянскі корань, бытуе ў народзе, калі народ яго разумее ці навет зможа зразумець па самой прыродзе кораня, пя трэба нашым крытыкам, рэдактарам прыдзірліва адносіцца да яго. Гэта значна ўзбагаціць і пашырыць нашу лексыку, якая ў ніякім разе не абмяжоўваецца слоўнікам у восемдзесят тысяч слоў (алюзія да «Руска-беларускага слоўніка» з 1953 г. - С.С.), а разы ў два, а можа і ў тры багацейшая[63].

Пытаньням культуры мовы, ейнай чысьціні й народнасьці шмат прысьвяціў увагі савецкі беларускі літаратурны крытык Уладзімер Юрэвіч. Спасярод многіх фактараў, што павінны фармаваць і разьвіваць беларускую літаратурную мову, Юрэвіч, падобна як і іншыя пісьменьнікі, высоўвае, як найважнейшы фактар - народнасьць мовы. У артыкуле пад вымоўным загалоўкам «Магутнае слова ты, роднае слова», узятым зь ведамага вершу Янкі Купалы аб ролі роднае мовы ў нацыянальным жыцьці народу, Юрэвіч піша:

Родная мова - гэта ў пэўнай ступені той грунт, на якім трымаецца народнасьць літаратуры, калі разумець яе, як імкненьне да праўдзівага адлюстраваньня ў мастацкіх творах нашай рэчаіснасьці, жыцьця народу. Праўдзівае асьвятленьне навакольнага жыцьця пад сілу толькі таму мастаку, які заўсёды з народам. Быць з народам абазначае для пісьменьніка ня толькі вывучаць зьмест яго жыцьця, але і формы выяўленьня гэтага зьместу. Аднэй з такіх форм, найбольш даступнай для ўспрыняцьця, як ведама, зьяўляецца мова народу. Здабыць хараство зь нявычэрпных народных скарбаў, якімі зьяўляецца жывая народная мова, і ёсьць адзін з найпершых клопатаў сапраўднага пісьменьніка[64].

вернуться

60

А.Адамовіч. Багацце творчых індывідуальнасцяў. «Літаратура і Мастацтва», № 21, 13.03.1957.

вернуться

61

Тамсама.

вернуться

62

«Літаратура і Мастацтва», № 88, 02.11.1957.

вернуться

63

«Літаратура і Мастацтва», № 8, 25.01.1958.

вернуться

64

«Полымя», № 3, 1960, б. 159.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)