Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:

Лепшыя ды багатыя здабыткамі яшчэ нядаўна традыцыі беларускае літаратуры ў ейнай арыентацыі на ўзоры народнае мовы, на ейныя нацыянальныя асаблівасьці, на культуру й нацыянальную чысьціню літаратурнае мовы сяньня ў БССР мусова занядбаныя. Аснова разьвіцьця нацыянальнае літаратурнае мовы - мова народная ў сваёй першароднай някранутасьці чужароднымі ўплывамі абвяшчаецца аджылым і незразумелым правінцыялізмам. Да ўсяго гэтага прывяла нязьменная праз увесь час антынацыянальная палітыка бальшавікоў нівэляваньня беларускае літаратурнае мовы на расейскі ўзор, што разам з выгнаньнем зь беларускае літаратуры нацыянальнае праблематыкі пасьлядоўна й пэўна ськіроўвае яе ў правінцыянальнае адгалінаваньне літаратуры расейскай[55].

Усё-ж, ня гледзячы на вышэй прыведзенае сьцьверджаньне А.Беразьняка, сьцьверджаньне зусім правільнае, трэба аб'ектыўна адцеміць, што мова беларускае літаратуры ў тых межах, якія для яе магчымыя, дадатна вырозьніваецца ад афіцыйнай беларускай савецкай літаратурнай мовы ня толькі значна меншай колькасьцяй русіцызмаў, але й некаторымі, хоць і вельмі нясьмелымі спробамі не адрываецца ад мовы народнае. У мове мастацкае літаратуры часта-густа знаходзім ня толькі агульна пашыраныя ў народнай мове словы й выражэньні, ужо зусім няўжываныя ў афіцыйнай беларускай літаратурнай мове БССР, як моцна адрозныя ад адпаведных расейскіх словаў, але часамі й такія, якія зьяўляюцца ведамымі адно ў некаторых частках беларускае моўнае прасторы. Вось жменька прыкладаў на гэтую зьяву:

Яна бегма кінулася ў хату (МЛ-ВД, I, 104). Чыста народнае слона, якому ў рас. мове адпавядае бегом.

Яна ціхенька падышла і з павагаю, нават з нейкай бояззю паглядзела на сынавы дакументы (ПБ-КЗР, 3). Боязь - слова пашыранае і ў літаратурнай мове перад русіфікацыйнай кампаніяй.

Лёдзю нібы выцялі чым (УК-ВЛ, VII, 1960, 24); Андрэй з размаху выцяў (АК-РНД, 86). Першы вячэрні жук вытнуўся аб шыбіну акна (МЛ-ВД, I, 92). Выцяць - сынанім слова ўдарыць, які ў афіцыйнай літаратурнай мове сяньня ня ўжываецца.

Ёсьцека, - ... адказаў дзед Грыша (МП-ЗП, III, 1956, 25). Афіцыйная літаратурная мова ня вызнае ўзмацняльнай часьціцы -ка ў такіх словах, як ёсьцека, нямашака, тамака, вуньдзека й пад.

Немцы, па-вар'яцку пручыся паперад, не надта зырыліся на прасёлкавыя дарогі (АК-РНД, 187). Зырыцца - сынонім слова заглядацца, а ў форме абвеснага ладу ў значаньні ўціхамірыць, пастрашыць, шырака ведамае ў народзе, але зусім ня ўжыванае ў афіыйнай савецкай літаратурнай мове.

Кустаўё усюды, нізіна, то там, то сям ля кустоў пабліскваюць зоркі (АК-РНД, 99). Ведамая ў народзе, але няўжываная ў афіцыйнан савецкай літаратурнай мове зборная форма ад слова куст.

а тут вось ідзі насупраць ночы (МЛ-ВД, II, 24). Выраз насупраць ночы ў значаньні перад ночай, на спатканьне ночы - тыповы для беларускае мовы, але няўжываны ў афіцыйнай савецкай беларускай літаратурнай мове.

адшукаў садоўніка дзеда Грышу, чалавека ўжо сівога і нягеглага (МП-ЗП, III, 1956, 25). Слова нягеглы, сынанім да недалужлы, зьнясілены, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.

Не гледзячы на сваю нямогласць, Адам Лабеня ня вытрываў і вышаў на працу (МП-ЗП, XII, 1959, 49). Слова нямогласьць у значаньні нездаровасьць, хворасьць, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.

Дзве пары ног захадзілі ў неўрымслівым рытме (МЛ-ВД, III, 14). Гэтае, пашыранае ў народзе, слова ў значаньні неспакойны, няўпынны, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.

На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам (МЛ-ВД, I, 85). Чыста беларускае народнае слова, якое ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.

ён адразу на нішчымніцу мяне пераводзіў (МЛ-ВД, I, 82). Гэтае тыпова народнае слова, утворанае з выразу ні з чым, абазначае посную ежу, ня ўжываецца ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.

вернуться

55

Алесь Беразьняк. Убітым шляхам сацыялістычнага рэалізму. «Беларускі Зборнік» Інстытуту Вывучэньня СССР, № 7, Мюнхэн, 1957, б. 36.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)