Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

А вунь там, каля тае студні, пазалетась дзед Ахрэм паслізнуўся і зламаў нагу (МП-ЗП, III, 1956, 60). Пазалетась, падобна як і летась, сёлета, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.

да таго нылі ногі, збітыя аб пнеўе (МЛ-ВД, I, 26). Зборная форма пнеўе, бытуючая ў народзе, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца. Заміж яе ўжываецца форма множнага ліку пні.

Пэўна, і прыгавор, які выносіць яму пасля смерці народны погалас, - самы справядлівы прыгавор (УК-ВЛ, IX, 1960, 107). Погалас, у значаньні расейскага молва, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.

Вялікі клопат мне праз гэтыя плыты... Я праз гэтыя плыты ноч не спаў (МЛ-ВД, I, 98). У афіцыйнай савецкай літаратурнай мове звычайна ўжываецца ў гэтым выпадку пад расейскім уплывам другі прыназоўнік - з-за.

Дык я ж цябе просам прашу, чалавеча (МЛ-ВД, III, 334). Чыста народны выраз у значаньні вельмі, настойліва прасіць.

Стралялі відаць больш для прыліку (МЛ-ВД, II, 30). У афіцыйнай літаратурнай мове ў гэтым значаньні ўжываецца выраз для віду, запазычаны з расейскае мовы.

лечачыся ад раматусу. Дужа той раматус назаляў часам чалавеку (МЛ-ВД, I, 8). У афіцыйнай літаратурнай мове, паводля прынцыпу, што ўсе словы іншамоўнага паходжаньня павінны запазычвацца толькі за пасярэдніцтвам расейскае мовы й захоўваць ейныя формы, ужываецца толькі рэўматызм. Характэрна, што беларуская форма раматус у прыведзеным прыкладзе з Лынькова выступае ня ў гутарцы сялянскага гэроя твору, што не магло-б яшчэ быць дзіўным, але ў мове самога аўтара.

у пустую апоку на стале яе машыны рынулася чорная зярністая зямля (УК-ВЛ, VII, 1960, 25). Гэтае народнае слова ў значаньні кінуцца, зваліцца, у афіцыйнай літаратурнай мове ня ўжываецца.

Пакуль... гаспадар свежаваў зайца, яны пачалі размову з Алёшам (ІШ-Кр, 265). Сьвежаваць - чыста беларускае слова ў значаньні разьбіраць сьвежа забітую жывёліну.

Быў той слаўны вечар..., калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні (МЛ-ВД, IV, 363). Стынь, у значаньні лёгкі холад, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.

Нельга сказаць, каб такая сховань (зямлянка ў лесе - С.С.) падабалася Клышэўскаму (ПБ-КЗР, 127). Беларускае народнае слова, якое ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.

На рынак, кажа, таечка, ездзіла (УК-ВЛ, VIII, 1960, 66). Асабісты зварот, пашыраны ў Магілеўшчыне й былой Чарнігаўшчыне.

Ложкі іх былі ссунуты ўпрытык (УК-ВЛ, VII, 1960, 56); Цімка прысунуўся да Юркі ўпрытык (тамсама, 43). Народны выраз ад тае-ж асновы й таго-ж значаньня, што і ў дзеясловах прытыкацца.

Ваня Труцікаў не вытрымаў, пайшоў на хацішча, пачаў разграбаць рукамі снег (АК-РНД, 385). Хацішча - чыста народнае слова, якое абазначае месца, дзе раней стаяла хата.

яшчэ пакажам, пачым хунт ліха (МЛ-ВД, I, 119). Згодна з абавязваючым прынцыпам, што іншамоўныя словы могуць прыходзіць у беларускую мову толькі за пасярэдніцтвам расейскае мовы, у афіцыйнай савецкай беларускай мове ўжываецца фунт.

Цёмначы, пратаптанымі Ладуцькам сцежкамі, яны без асаблівых перашкод дабраліся да кватэры Еўдакіі (АК-РНД, 344). Цёмначы - народны выраз у значаньні папоцемку.

Аднойчы паспытаў ужо ласкі ягонай (УК-ВЛ, VII, 1960, 19). Прыналежныя займеньнікі яго, яе, іх маюць у беларускай мове яшчэ й прыметнікавую форму ягоны, ейны, іхны, у якой у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываюцца.

і яшчэ адна сям'я, каторая не выехаўшы, - абласнога пракурора жонка і трое дзетак (МЛ-ВД, I, 102). Тут маем вельмі характэрную асаблівасьць беларускае мовы - прошлы час абвеснага ладу ў форме «пэрфэкту» падобна да нямецкае, ангельскае ды іншых моваў. Зразумела, што гэтая чыста беларуская форма ня можа ўжывацца ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.

Беларускі савецкі аўтар В.Красоўскі, прыводзячы многія прыклады заганных перакладаў, робленых з расейскай на беларускую мову ў рэспубліканскіх беларускіх газэтах і ў БЕЛТА, паказвае й асноўную прычыну гэтае заганнасьці. «Гэта адбываецца таму, - піша ён, - што да перакладу ня ўсюды падыходзяць творча - часта робяць так, каб, скажам, пяці словам рускага тэксту абавязкова адпавядалі пяць слоў тэксту беларускага»[56]. Гэтая вельмі трапная спасьцярога Красоўскага можа быць з поўным правам аднесеная да ўсяе афіцыйнае літаратурнае мовы БССР, як у перакладных тэкстах з расейскае мовы, гэтаксама і ў тэкстах арыгінальных. Затое да мовы мастацкае літаратуры, навет пры ейных русіцызмах, ейнай ненатуральнай убогасьці й вялікім адрыве ад мовы народнай, гэтай заўвагі Красоўскага прытарнаваць было-б нельга.

вернуться

56

В.Красоўскі. Аб мове газет. «Літаратура і Мастацтва», № 40, 18.05.1957.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)