Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Электронная книга - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу». Краткое содержание книги:

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 37
Перейти на страницу:

Пасьля ўсяго сказанага, не астаецца ніякае няпэўнасьці ў пытаньні, якая канчальная мэта такой моўнай палітыкі Савецкага Саюзу. Гэтая мэта сфармуляваная ўжо ў словах вышэй цытаванага М.Крукоўскага: «Збліжэньне» беларускай з расейскай мовай «зайшло ўжо настолькі далёка, што пачынае ўтварацца пласт новых агульных слоў, якія зьяўляюцца пачаткам новага, будучага лексічнага адзінства»[52]. Із зразумелых прычынаў Крукоўскі забыўся дадаць, што гэтае «будучае лексычнае адзінства» дасягаецца вылучна на базе аднэй расейскай мовы, а не ўзаемных уплываў усіх моваў Савецкага Саюзу, бо ў практыцы толькі нерасейскія мовы змушаныя «разьвівацца», «удасканальвацца» й «узбагачвацца» на базе мовы «вялікага рускага народу». Затое расейская мова мае ўсе ўмовы свабоднага й натуральнага разьвіцьця й практычна разьвіваецца безь якіх-небудзь «узбагачэньняў» з боку нерасейскіх моваў.

Неазнаёмленым з усімі аспэктамі палітычных умоваў у Савецкім Саюзе можа выдацца вельмі дзіўным і незразумелым, што ня толькі партыйныя асьветчаньні, але й савецкія спэцыялістыя ў галіне моваведы адназгодна інтэрпрэтуюць факт яўнай русіфікацыі беларускае мовы, як працэс для яе натуральны й навет карысны. Гэтак ужо цытаваны кандыдат філялягічных навук А.Аксамітаў, пасьля прыведзеных ім аргумэнтаў у абароне апрычонасьці й чысьціні беларускае мовы, неўспадзеўкі прыходзіць да супярэчнага із сваімі разважаньнямі выснаву: «У сучасны момант беларуская мова разьвіваецца па шляху няўхільнага зьбліжэньня зь вялікай рускай мовай. Але ў гэтым працэсе было-б памылкова бачыць заняпад беларускай мовы, бо якраз тут адлюстроўваецца найбольш поўнае й інтэнсыўнае яе разьвіцьцё»[53]. Яшчэ перад Аксамітавам амаль тымі-ж словамі цьвердзіў і Крукоўскі, што працэс зьбліжэньня беларускай мовы зь «вялікай рускай мовай» адбываецца «не як вынік дэградацыі, заняпаду беларускай мовы, а, наадварот, як вынік найбольш поўнага і інтэнсыўнага разьвіцьця яе»[54]. Ані Аксамітаў, ані Крукоўскі, хіба-ж, і самі ня вераць у тое, што гавораць, а разглядаюць свае выказваньні, як няўхільную даніну камуністычнай дыялектыцы.

Мова мастацкае літаратуры

Як было ўжо няраз адцемлена, сьведамы супраціў русіфікацыі беларускае мовы ў БССР наважана й сыстэматычна праводзяць беларускія паэты й пісьменьнікі пры выдатным падтрыманьні настаўніцтіва й студэнцтва. Гэты супраціў асабліва стаўся выразным і адкрытым, пачынаючы з 1956-1957 гадоў, калі ў сувязі з пасьлясталінскай «адлегай» і асуджэньнем г.зв. «культу асобы» Сталіна настала некаторае злагаджэньне палітычнага курсу.

Калі прыраўнаваць абавязваючую ў БССР афіцыйную літаратурную мову - мову навуковае, палітычнае, тэхнічнае й прапагандавае літаратуры, у тым ліку й мову рэспубліканскага пэрыядычнага друку - да мовы мастацкае літаратуры, дык апошняя, хоць таксама засьмечаная русіцызмамі, усё-ж нагэтулькі розьніцца ад першай з гледзішча на сваю рэлятыўную чысьціню, што можна гаварыць аб ёй, як мове да некаторай меры асобнай і ад першай у ладнай ступені рознай. Аналізуючы мову мастацкай літаратуры, ня цяжка заўважыць, як яна бароніцца перад накіданымі беларускай мове русіцызмамі і ўжывае іх у асноўным у тых выпадках, калі гэтыя русіцызмы сталіся ўжо агульна прынятымі, здабылі поўнае права грамадзянства й зусім выціснулі адпаведныя ім беларускія граматычныя формы й словы. Гэтак, апрача русіцызмаў, накінутых моўнай рэформай 1933 году, у мове мастацкай літаратуры ўжо поўнасьцяй укараніліся такія русіцызмы, як, прыкладам, форма роднага склону множ. ліку назоўнікаў жаноцкага роду няпрыемнасцей, магчымасцей, бесканчатковыя формы дзеяпрыметнікаў назоўнага склону адз. ліку падбіт, зроблен, узят, дзеяпрыметнікі цяперашняга часу залежнага стану любімы, ствараемы, а такжа сынтаксычныя формы дапаўненьня ў вінанальным склоне, заміж роднага склону, калі дзеясловы, што імі кіруюць, ужытыя з адмоўем. З русіцызмаў у галіне лексыкі ўвайшлі поўнасьцяй у мову мастацкае літаратуры, прыкладам, такія словы, як ачаг, аплот, знешні, доблесны, лікаванне, подзвіг, іспыты, рабяты, урок, ісціна, накапленне, рэўнасць, сачыненне, скажаць, урач, хадайніцтва, член, чарціць, абавязацельства, аб'ява, ва, воінскі, злабадзённы, беззаветны, шэсце, узрост (зам. век) і г.д., якія ўжо ад даўжэйшага часу агульна замацаваліся ў савецкай беларускай літаратурнай мове, а некаторыя зь іх выконваюць ролю адмысловых тэрмінаў.

вернуться

52

М.Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 163.

вернуться

53

А.Аксамітаў, тамсама, б. 140.

вернуться

54

М.Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 163.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)