Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 89
Перейти на страницу:

Пілі каньяк; грузінскі зь пяцьцю зорачкамі. Кіра, бестактоўна, паставіла на стол няшчасную качку; яе, усё-такі, зьелі. Пасмакаваў госьцю бігас, бязьлітасна наперчаны. Закуска больш падыходзіла пад вострую гарэлку, жытнёўку. Старшыня меў апэтыт і неўгамонна хваліў кожную страву. Ён адвёў у бок руку, мабыць, каб, залётна, ушчыпнуць Кіру за кульшу. (Сьцяпану так здалося?) Гасьціна адбывалася ў напружанасьці; анэкдоцілі, але бяз той хаатычнасьці, калі людзі зыходзяцца дзеля пустой забавы.

Уся таптаніна, стараньне аб добрыя адносіны са старшынёю, дбайнасьць аб апінію й гэтак далей — зьявіліся ў апошнія часы... Кіра мела рацыю, разглядаючы актыўнасьць Сьцяпана як звычную хілую барацьбу за ўласныя інтарэсы. У яго не было высокапастаўленых сяброў; Сьцяпанавы аднаклясьнікі не дабіліся чаго-кольвек значнага, мурашыліся яны ў тлумных фірмах, на безнадзейна нізавых пасадах. Такою, вось, атрымалася кляса, пасьляваенная, у якой вучыліся мужчыны, дэмабілізаваныя з арміі, нярэдка расьпітыя, зь інстынктамі банды. Калі Сьцяпан прывёў Кіру на выпускны баль, у зорны чэрвеньскі вечар, яна, ужо дзесяціклясьніца, са страхам слухала жартаў гэтых вучняў з густымі вусамі на абветраных тварах, пасечаных старэцкімі маршчынамі; яны паглядалі на яе адкрыта, шапталіся паміж сабою, адкліквалі Сьцяпана; каля іх круціліся ўгадаваныя дзяўчаты, яскравыя, пра якіх хлопцы кажуць з двухзначнай інтанацыяй голасу: "Такую ты нічым не спалохаеш". Тыя маляванкі выбягалі кудысьці, дзе знаходзілася люстра. Кіры хацелася паглядзець сваю прычоску, але яна не адважылася адыйсьціся: самавітыя дзеўкі маглі-б — крычы, не крычы! — выдаць яе на паганьбаваньне, пагасіўшы сьвятло, у туалеце... Што ім? Сьмех ды столькі! Шмат танцавалі, усе, пілі непрыстойна, па-змоўніцку, сьпяшаючыся выпіць i дакупіць у Кульгавай Зоські. Сьцяпан, ад непрызвычаенасьці да гарэлкі, званітаваўся ў расчыненае акно, пад воўчы рогат, якога ніколі не забылася... Сьцяпана завялі ў настаўніцкі пакой i ўкладавілі там на лаве. Кіра, седзячы каля яго, дранцьвела ад думкі, што ён, вось, возьме ды памрэ! Сьцяпану вярталася прытомнасьць, i ён шаптаў, пабялелы: "Хвароба на гэту гарэлку". Яна гладзіла яго па руцэ, быццам цяжкахворага, i перамагала жаданьне ўцячы адсюль, выбаяцца ў закуцьці, паплакаць у вахвоту. Нехта высадзіў галаву спаміж дзьвярэй, пра штосьці запытаў, не расшчаміўшы конскіх зубоў, усьміхнуўся шчакою да Кіры, як бы сказаў: "Цяпер ты ня выкруцісься з нашых рук!"

Перапалох, дзікі перапалох! Ад такога перапалоху нават i сьлязінка ў воку не пакажацца. Сьцяпан паволі прыходзіў у сябе, i гэта нешта гарантавала ёй. Яна падыйшла да тэлефону: куды званіць? У міліцыю? Выгаварыць усё й чакаць? Яна ня ўмела набраць нумар, бачыла, як рабілі гэта іншыя, але сама ні разу не званіла; у бацькоў не было тэлефону. У сябровак... Невыносна скрыпела падлога. Кіра зноў села ля Сьцяпана i ўся сьціснулася, так моцна, што ніякая сіла не разагнула-б яе, не расхіліла-б ёй ног, рук не раскрыжавала-б. Ведала, што няма выйсьця; на летнім сэаньсе, шанцовым, на якім яна апынулася як дарослая, у паўпустым кінатэатры, глядзела сцэну, сытуацыю, існаваньня якой толькі здагадвалася паводле мармытлівых чутак: зацюканая дзяўчына й трох хлопцаў, от, Кірачка й зграя тыпаў з зубялямі, п'яных... Ён, Сьцяпанка, любіць мяне, i калі даведаецца пра маё няшчасьце, гатовы пайсьці на самае вялікае глупства павесіцца або падрэзаць сабе жылы! Яна памятае, што менавіта тузала яго тады за руку, баязьлівая, каб ён урэшце падняўся з лавы, сеў. Іх, паганцаў, можа ўдасца ўпрасіць, вымаліць тую адцяжку, якая абазначала-б цьвёрдае абяцаньне прыйсьці па добрай волі ў дамоўленую кватэру, потым, i адпакутваць — у таямніцы й не на людзкіх вачох. Яна думала, угледжваючыся ў зьнерухомелыя да ўскраю бяспамяці зрэнкі Сьцяпанавых вачэй, i праклінала разбойніцкі баль. Не вінаваціла яго ў даверлівасьці да людзей... Тая ноч закончылася камічна звычайна: зьявіліся трох — адзін зь іх дакладна выгалены — і, катэгарычна раскалаціўшы Сьцяпана, пацягнулі яго й Кіру танцаваць ды піць да белага дня.

"Божа, як зь ім будзе мне жыць?!" Ён, згодлівы, не супрацьставіцца нікому. Не жыцьцё, але вечная цяганіна будзе, пастаяннае адцягваньне — ад кагосьці або ад чагосьці. Жадалася ёй, каб Сьцяпан быў бойкім хлопцам.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)