Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 319 320 321 322 323 324 325 326 327 ... 379
Перейти на страницу:

І запісаў у сваім пастаменце такія словы:

«Пад канец ліпеня цар асеў у Маладэчне. А праз колькі дзён перанёс сваю стаўку ў Смаргонь, ад якой да сталіцы – рукой падаць. Манарх лічыў сябе пераможцам. А як жа – патрыярх Нікан падбадзёрваў яго, дасылаючы лісты з Масквы, раіў настойліва не спыняцца на Вільні, а далей здабываць Варшаву, Кракаў і нават усю Польшчу...

Апетыт у манарха і патрыярха бязмежны!

...Вільня! Мая прыгажуня, пекная Вільня! Якая ты магутная і слабая адначасова. Суперніца Масквы па прыгажосці. Ты чакала маўкліва свайго прысуду і не спадзявалася ўжо на міласэрнасць цара, як ягня, якое прынёс воўк у лес да свайго логава...

Былі яшчэ апошнія высілкі – прыйшлі на дапамогу вершнікі ад Лідскага павета ды Ашмянскага. Па дзвесце гусараў ды казакаў!

Большая ж частка тэрыторыі была з-за акупацыі вызвалена ад земскай службы – Віцебскае ды Полацкае, Амсціслаўскае ваяводства, Варшанскі, Мазырскі ды Рэчыцкі, Старадубскі паветы – спрэс ды частка Браслаўскага. Заставалася яшчэ рушанне Берасцейшчыны... Але (Божа, уратуй нас!) баявы дух быў зломлены. Януш Радзівіл накіраваў шляхту Браслаўскага павета і жамойцкае і вількамірскае рушанні пад Браслаў, а лідчукоў ды ашмянцаў – да Смаргоні. Але, мне здаецца, сам не верыў вялікі гетман, што тое можа даць хаця б якія пэўныя вынікі».

У мяне разрывалася сэрца, калі запісваў гэтыя радкі!

«Божа, чаму такая кара на ліцвінаў спаслана? Хто прыдумаў яе і за што?! Каб жа я быў... Каб ведаў... XX, XXI...»

«... Вільня гарэла семнаццаць дзён і начэй...»

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

«Каля дзесяці тысячаў загінула ў крывавым пажарышчы, што распаліў маскоўскі манарх. Выснова напрошвалася сама: там, дзе былі войскі Масковіі, – там пажары і смерць, там здзекі і гвалт над безабароннымі людзьмі... І такое доўжылася стагоддзі і стагоддзі. Як яшчэ выжылі, як выстаялі?

Маскоўскае княства здабывала свае перамогі праз кроў і пагардай да іншых народаў. Які д’ябал усяліў у душы гэтых людзей іх звышабранасць? І беспакаранасць... А патрыярх Нікан зноў шле дабраслаўленне цару (ці не кашчунства царквы над вернікамі, над душой чалавечай?!) – пара ўжо яму называцца «Вялікім князем Ліцвініі». І ў пачатку верасня цар загадвае называць «наше царское величество Великим князем Литвинским и Белые России и Волынским и Подольским».

Праз колькі дзён цар надумаўся вярнуцца ў Маскву.

З пустымі рукамі вяртацца не любіў. Таму прыхапіў з сабою радзівілаўскія сем пазалочаных купалаў, мармуровыя калоны. Садраў нават падлогу, забраў сталы, дываны, царкоўныя рэліквіі і шмат, і шмат чаго яшчэ іншага...»

Дзякаваць Богу, бацькоў заспеў жывымі, але слабых, на вялікі жаль, здароўем. Бяднота дакацілася і да іх. З Божай ласкі хоць жывыя і могучыя таптацца па двары, але ўрабляць зямлю ўжо не ставала моцы...

Доўга дома я не ўседзеў. Калі ж адчуў, што мае раны загаіліся, дзякаваць Богу і з Божае ласкі і любові да мяне і маіх бацькоў, наважыўся зноў вярнуцца на ранейшае поле бітвы. Абраза, якую нанёс мне Залатарэнка, не давала мне спакойна жыць на зямлі...Ён, як здань, як цень, не адставаў ад мяне. І ў снах, і наяве гнаўся за мною. Я бачыў яго ашчэраны ў ярасці твар, вочы, што свяціліся гневам. Лязо мяча сляпіла зыркім адлюстраваннем ад сонца.

Я даў слова Ліцвініі адпомсціць яму за здзекі над людам Княства, майго роднага Палесся...

Зноў вымушаны пазначаць новыя радкі – у спадзяванні, што іх некалі хто-небудзь прачытае:

«Вялікі цар ніяк не мог супакоіцца, што не ўсе ўладанні Княства падпарадкоўваліся яму.

Войскам Трубяцкога загадаў узяць Берасце. І яшчэ загадаў, каб “от Клецка идти войною до Слонима живыми и невоеванными месты розными дороги” – нішчыць усё жывое і нежывое».Тое і рабіў Аляксей Трубяцкой.І таму слаў цару лісты: «...и многие места, и села, и деревни, и за Слоним верст по двадцать и больше, выжгли и разорили...»

У запісах маіх быў нейкі перапынак – не памятаю, якія таму былі прычыны. І напісанае пазней пазначалася ўжо другім почыркам і чарнілам.

«З цяжкасцю былі заключаны наступныя пагадненні.

У новым акце пазначана, што Княства заключыла вунію са Швецыяй; абедзве дзяржавы павінны былі з’яднацца, выступіць разам супраць цяпер ужо агульнага ворага.

1 ... 319 320 321 322 323 324 325 326 327 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)