Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 321 322 323 324 325 326 327 328 329 ... 379
Перейти на страницу:

І – зазяваўся я: праткнуў ён мяне металічнай пікай, як муху іголкай...

Скрываўлены, упаў я на лопухі. Не адчуваў ні болю, ні шкадавання, што так няўдала завяршыў свой жыццёвы шлях... Развітваўся з белым светам, да Бога прасіўся – каб прыбраў мяне пад сваю апеку...

Выратаваў мяне цуд, няйначай.

Нейкая незнаёмая дзяўчына – з даўгімі косамі і цудадзейнымі рукамі – зацягнула мяне, беспрытомнага, на балотны астравок. Туды ніводзін чалавек не мог дапяць. Лячыла мяне нейкімі горкімі зёлкамі.

Вочы ў яе чамусьці знаёмыя і родныя, але хто яна, адкуль і як яе звалі, не ведаў...

– Хто ты? – прашаптаў знясілена – голас пакінуў мяне.

– Ціха, маўчы, – закрыла мне рукой губы незнаёмка, другую да лба датуліла, – табе гаварыць нельга... смерць за табой доўга ганялася... упадабала чамусьці яна цябе, па пятах бегала. Ты з Залатарэнкам біўся?

Кіўнуў слаба галавой, адчуў тут жа, як мяне зноў пранізаў навылёт казацкі меч. Скрыгатнуў зубамі, ратаваўся ад болю і ўспаміну. Зноў знікае наваколле – у багну правальваюся.

Калі ачомаўся, дзяўчыны побач не было. І на наступны дзень я не ўбачыў яе. Ужо думаў, што яна ў кіпцюрах казакаў ці расейскіх ваяроў. А з’явілася яна сярод ночы, калі на небе высеяліся буйныя зоркі. Не чуў, як села побач, як пах маладога дзявочага цела змяшаўся з пахамі багуну і жывіцы.

– Я думаў, што ты больш і не прыйдзеш да мяне.

– Дадому бегала.

– Далёка куды?

– За сто вёрстаў.

– Сто?! Як ты прайшла такую дарогу?

– А што тут такога? Лекі прынесла. Маці-нябожчыца навучыла, як гатаваць жывую ваду. А толькі ў нас такая крынічка ёсць. І зёлкі яшчэ. На, выпі, толькі пасля гэтага паверу, што станеш на ногі...

Дзяўчына паднесла да губ гладыш.

Смак ці то малака, ці то квасу. Але з кожным глытком адчуваў прыліў сілы, жаданне жыць.

– Хто ж ты тады, незнаёмка?

– Тваё жыццё.

– Скуль ты? Як аддзячыць табе за ўсё, што зрабіла для мяне?

– Я з Вялікага Княства. А аддзячваць мне не трэба. Не ў нашых правілах тое.

– Што робіцца цяпер вакол нас?

– Тваё мястэчка Верасніца спалілі ўкраінскія казакі. Ад мяне пачуеш і цяжкую вестку: тваіх бацькоў забілі казакі Грышкі Чорнага. Не думай яму помсціць – ён і сам сваю смерць знойдзе гэтай зімой. Па ўсёй Тураўшчыне галоднымі ваўкамі шныраюць чаркасы. Маскоўскія ваяры гвалтуюць дзяўчат, распорваюць цяжарным жываты, каб не нарадзілі тых, хто ім помсціць за здзекі будзе... Сялян мучаюць, збіваюць насмерць. Вёскі спрэс паляць – разам з людзьмі... Усё, што добрае, забіраюць сабе. І маіх бацькоў спалілі – я ледзьве ў лес уцякла. Я ж з-пад Мазыра, з Кустаўніцы. Кажуць людзі, што кароў з усіх вёсак сабралі і пагналі на Украіну. Як жа будуць жыць палешукі-ліцвіны, як выжывуць?

Сціснуў дужую і цёплую руку паляшучкі, маёй выратавальніцы, якая не назвалася, але на ўсёй зямлі мне яна зрабілася самай блізкай і роднай. А мо была і да гэтага такой?

– Пойдзем са мною, мазыранка, разам будзем выжываць у гэтым пекле, – нечакана прапанаваў сваё рашэнне, – абаім лягчэй будзе. Абяцаю, слова шляхціца, што не пакіну цябе ніколі.

Дзяўчына нахілілася нада мною, шапнула даверліва на вуха як самаму блізкаму чалавеку:

– Не, мой любы, мне ніяк нельга, хаця чуць твае словы соладка і прыемна. Любы ты мне, не хаваюся, сэрца ў цябе добрае, таму і не перамог ты Залатарэнку. І добра, што не перамог. Так, я шчаслівая была б, каб пайшла за табою, ведаю. Але, на вялікі жаль, нельга мне. Так як і табе заставацца тут...

– Дзе – тут? У лесе?

– Не перабівай... Мала часу засталося табе тут быць... Шмат бяды вакол. Маскоўскае войска ад Турава ніжэй па Прыпяці пайшло на Смядынь. Ваяры і ратнікі людзей забівалі ў хатах і ў лесе, калі знаходзілі іх там. Да апошняй хаціны спалілі Букчу, Глінную, Храпіна, Колкі... У Астражанцы і Смядыні замардавалі святароў. І толькі за тое, што яны вялі імшу на ліцвінскай мове... А ў Гліннай прылюдна расстралялі святога айца. Перад гэтым доўга здзекаваліся. Катавалі і шмат іншых людзей, крывавую пацеху наладзілі над імі. А потым іх, яшчэ жывых, закапалі ў зямлю... Людзі, што засталіся ў жывых, хацелі пахаваць нябожчыкаў па праваслаўным звычаі, дык маскалі прыбеглі і павыкідалі мёртвых з дамавінаў. О Божа, куды глядзіш, чаму не караеш антыхрыстаў? Вось што прынёс нашаму люду маскоўскі цар са сваімі вылюдкамі!.. Не волю, як ён хоча паказаць і пераканаць, а ярмо і смерць...

1 ... 321 322 323 324 325 326 327 328 329 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)