Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 317 318 319 320 321 322 323 324 325 ... 379
Перейти на страницу:

Падстароста замоўк. Паднёс да рота гліняны кубак з пітвом, глынуў колькі разоў, крактануў, выцер даланёй вусы. Няспешна прыкусіў вяндлінай, задумаўся. Пасля ўстаў з крэсла, падышоў да парэнчаў веранды, што выступала ад церама ў бок засмужанай Прыпяці, глядзеў удалячынь – як там усё роўна шукаў адказы на пытанні, што непакоілі яго...

Я падышоў бліжэй, стаў побач.

– Ты можаш запытацца, сокал мой ясны, а што ў такіх варунках заставалася рабіць Вялікаму Княству? – павярнуўся да мяне, не адрываючы рук ад парэнчаў. – Вайну ж трэба весці на два франты. З аднаго боку незлічоная царская арда. А з другога – вымуштраваныя шведскія ваяры. А сілы для супраціву такой няма, і ніхто не здолеў бы выстаяць, тое зразумела...

– Цяпер для мяне трошкі выяснілася, падстароста Хведар, чаму Януш Радзівіл, вялікі гетман, аддаў перавагу шведскай пратэкцыі перад маскоўскай тыраніяй.

– Так, сокал мой, так, тут ты правільна ўсё разумееш. Таму гэта быў адзіна правільны і мудры крок вялікага гетмана. Ды і сам ён тое разумеў лепш за ўсіх, бо пісаў свайму стрыечнаму брату Багуславу: «Іначай ратавацца не было спосабу...» Вось і было прынята ім афіцыйнае рашэнне – прыняць пратэктарат Швецыі ды прызнаць шведскага караля Карла X Густава вялікім князем Ліцвініі...

Загаварыліся, загалуніліся з Хведарам, не заўважылі, як надпрыпяцкае наваколле ахутала начная цемрадзь.

Клаліся позна, пажадаўшы адзін аднаму добрага сну і Божай міласці...

Ранічкай, задоўга да ўсходу сонца, блаславіў мяне падстароста ў далёкую дарогу, перахрысціў, прачытаўшы малітву, дадаў:

– То хай беражэ цябе Бог. Кланяйся нізка ротмістру Глябовічу, і няхай цябе абыдзе няшчасце ў няроўнай бітве. Даю табе аднаго з лепшых маіх коней, каб не спазніўся да месца службы.

– Дзякую шчыра, падстароста Хведар! Разлічуся, як прыеду. Я і так вам шмат вінен.

– Разлічыся сваім подзвігам. І няхай паможа табе Гасподзь!

Спраўна і лёгка нёс мяне конік. Скакаў да Ашмянаў я і дзень, і ноч, і зноў дзень. Сапраўды, быў ён з добрай кагорты – вынослівы, пруткі, слухаўся мяне, як кожны дзень быў са мною і ведаў мае звычкі...

На месцы быў пад наступную раніцу.

Ротмістр Глябовіч – невысокага росту, чарнявы, рухавы, з вясёлымі вачыма, глядзеў на мяне – радаваўся бязмежна майму з’яўленню. Прыязна прыняў паклон ад падстаросты, падзякаваў. Распытаў яшчэ, як здароўе маіх бацькоў і малодшае сястры Ядвігі.

– Дзякаваць Богу, усё добра. Дакараць Бога ні ў чым не маем права. Тут як, цікава ведаць?

– Тут? – Глябовіч азірнуўся, быццам паказваў мне пазіцыі, кашлянуў у кулак. – Нашае войска рыхтуецца да бою з маскавітамі. А яны за Нёманам. Адтуль і чакаем нападу. Хутка пачнецца бой, шляхціц Антон Клімовіч! Нялёгкім ён будзе, ой нялёгкім! Але лепей смерць, чым маскоўскае ярмо. Гэта не мае словы, а ўсіх людзей – мяшчанаў і шляхты, што ў маім палку... Ну, што, сокал мой ясны, як любіць гаварыць Хведар, рыхтуй сваю харугву. Людзі падабраліся ў цябе смелыя, мужныя, вёрткія ў сечы, гатовыя памерці, але перамагчы заваёўнікаў. Ведаюць добра, што ад іх чакаць можна. І паможа няхай вам і нам Бог! Усё ў Яго ўладзе!

– Памажы, Божа!

Ротмістр, адчувалася, перажываў, хваляваўся. Ён як спрактыкаваны ваяр ведаў, што войска ў яго не адпавядала ўсім вайсковым патрабаванням. Прычына – у казне вялікага гетмана амаль не было грошай.

Ды адкуль, калі ўжо на тое, было брацца тым грашам, калі гаспадарка краіны была ўшчэнт падарвана крывавай вайной?Палова дзяржавы акупавана ворагам. Зборы ў земскі скарб Княства, можна лічыць, не паступалі. Тым жа летам, як сказаў ротмістр, сабралі толькі дзвесце тысяч злотых – замест двух мільёнаў. Як жа тады наняць войска? А чым карміць, абуваць, забяспечваць амуніцыяй і зброяй?

Мы не маглі нават перавезці з месца на месца некалькі сваіх гармат – артылерыя не магла ды і не мела для такіх мэтаў цяглавай сілы. Мы самі, прызнацца сорам, наймалі за плату бліжэйшых фурманаў...

Я растраціў амаль усе свае злотыя. Як, дарэчы, і ротмістр.

1 ... 317 318 319 320 321 322 323 324 325 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)