Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
“Для чаго табе і гэта патрэбна, Анатас?”
“Люблю справядлівасць і праўду”.
“Ты – змагар за праўду і не церпіш ніякага падману? Што я чую, Нэма?”
“Так, ты не верыш… Ну і ладна, цяжка ў тое паверыць і насамрэч…
Дык вось… Раз кумранскія світкі нашмат “маладзей” за хрысціянскія Евангеллі, то, відавочна, што адбыўся плагіят ці падробка. Біяграфія – жыццёвы шлых Хрыста – нейкім чынам нагадвае жыццё заснавальніка эсейскай секты. А ў тых жа світках яго называлі не інакш як Настаўнікам Справядлівасці. Ёсць шмат супадзенняў з жыцця абодвух. Настаўнік Справядлівасці яшчэ раней за Іісуса Хрыста ўзяў на сябе місію Прарока, як указана ў світках, папярэдне атрымаў дабраслдаўленне і Адкрыццё ад Бога, вёўшы свой род ад Аўрама. А Іісус, як вядома з Бібліі, па лініі маці паходзіў ад Давіда, таксама ад нашчадка Аўраама. І ў Настаўніка Справядлівасці, як і ў Хрыста, быў Папярэднік. Ён, як і Ян Хрысціцель, прапаведваў незвычайную вестку людзям, прарочыў блізкі прыход сапраўднага Прарока. Настаўнік Справядлівасці і стаўся тым памазаннікам Божым, Месіяй, якога чакалі. І смерць прыняў ад рук фарысеяў – артадаксальных іўдзеяў, яго, як і Хрыста, задоўга да апошняга, прыбілі цвікамі да драўлянай перакладзіны. Тое падрабязна ў рукапісах эсеяў.
Тыя ж вучоныя адзінадушна прызналі, што эсейскі Настаўнік – рэальная гістарычная Асоба. Ён, Настаўнік, у другім стагоддзі да новай эры, прапаведваў у Галілеі і прыняў смерць пакутніка. І тое адбылося за паўтара стагоддзі раней, а не тады, як пазней сцвярджала Евангелле… Ты мяне хоць слухаеш, Антон?
“Ды слухаю, ад цябе нікуды не падзенешся, але ты слова даў… Прасвятляй мяне, асатаньвай… Старайся…”
“Ды што тут старацца… У тойчас на Бліжнім Усходзе супернічалі між сабой мноства рэлігійных плыняў і сектаў. Ідэалогія эсеяў у першым стагоддзі, ужо новай эры, аказала вялікі ўплыў на хрысціянства. Але той факт чамусьці знарок выкінулі адэпты Новай Царквы, намагаліся нават знішчыць эсеёскія рукапісы, нават свае апакрыфічныя тэксты знішчылі. А дваццатае стагоддзе, дзякуючы знаходцы кумранскіх тэкстаў, расставіла ўсё на свае месцы. Гэта не мае выдумкі, зазначу, пра тое ты можаш і сам потым прачытаць у розных крыніцах, што захоўваюцца ў архівах, тое ўжо не тайна, і я, значыць, не тлумлю табе галаву, не апрацоўваю твае мазгі, як ты некалі палічыў разам з Янінай…”
“Раўнуеш, Нэма?”
“Можа і раўную…Прпаноўваю скончыць гэтую тэму. Эсеі вызнавалі іўдаізм, аднак прызнавалі, што фарысеі апаганілі рэлігію Майсея, сказілі божае вучэнне. Таму эсеям прыйшлося парваць з артадаксальным іўдаізмам, абвясціўшы “новы саюз” – Новы Запавет – з Богам, бо стары быў парушаны тымі ж фарысеямі…”
“Ты тое ўсё бачыў на свае вочы, Анатас?”
“Бачыў”.
“Бачыў, і не ўмяшаўся?”
“А навошта? Так, я мог усё перайначыць. Жыццё эсеяў азначала толькі падрыхтоўчы перыяд да бітвы, змагання ці вайны спаміж “сынамі свету” і “сынамі цемры”. Калі пачалася тая вайна, я толькі назіраў, пасміхаўся адно, бо ведаў: магу парушыць суладдзе неба і зямлі. Можа я ў душы і не згаджаўся з тым, што эсеі былі супраць таго, каб чалавек імкнуўся да матэрыяльнага багацця, а не да духоўнага…”
“Гэта ж чаму, цікава пачуць? – паддаўся я на спакусу: так і Гад узяў “на цугендзер” Еву, папытаўшыся ў яе: “Дык ці сапраўды сказаў Бог, што, з’еўшы яблык, не памрэце?..”
“Яны мелі цвёрдую веру ў тое, што прадвызначана Богам, але пакідалі за сабой права мець свабоду волі і выбару дзеянняў, свайго шляху выратавання. Былі ўпэўнены, што належаць да “сыноў свету”, як верылі ў канец таго ж свету, – у апошні Вялікі і Справядлівы Суд. Верылі і ў тое, што прыйдзе Збаўца Свету, памазаннік Божы. Галоўнае ў цэнтры эсейскага культу лічылася прызнанне Настаўніка Справядлівасці як Найвышэйшага Бога. Ты прачытаеш у крыніцах, што супраць гэтага выступіў “нейкі недобрасумленны жрэц”. Думаю, ты здагадаўся, хто ім быў. Але ні ў адных крыніцах ты не знойдзеш імя таго жраца…”