Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 323 324 325 326 327 328 329 330 331 332
Перейти на страницу:

Магчыма, я сам іх і напісаў, а мо хто і надыктаваў, не ведаю, але ў апошні час яны пастаянна гучэлі ў маёй душы…

Цяпер я пазбавіўся ад сумненняў, няўпэўнасці і страху перад заўтрашнім днём.

У маёй кватэры, як і ў майстэрні, з’явіліся абразы Іісуса Хрыста і Божай Маці, Святой Тройцы, Кірылы Тураўскага і Еўфрасінні Полацкай, іншых святых, якія абаранялі мяне ад д’яблавых спакусаў. Жытло азарылася цудадзейным святлом і святым Духам, і ўсё лядайкае і шэрае знікла з хаты…

Прыходзячы на сход у свой творчы калектыў, найбольш маўчаў, не лез на трыбуну. Здзіўляўся са сваіх калег, як яны апантана ламалі дзіды ў пустых і непатрэбных спрэчках…

Марнатраўства часу і здароўя, – суета сует…

Што было заўтра, тое будзе ўчора, а што было ўчора, паўторыцца ў заўтрашнім дні… І ім я не мог нічога сказаць пра тое, як і не мог пераканаць, што няма ні ўчора, ні заўтра, а ёсць цяперашняе сёння – імгненне жыцця… Яно – як уздых і выдых, як позірк каханай жанчыны, як зорка на небасхіле, якая пагасла заўтра, як удар сэрца ў вашых грудзях перад вашым нараджэннем…

Не ад нас залежыць тое, што адбудзецца з намі заўтра-паслязаўтра-учора: учарашні дзень абавязкова напомніць нам пра будучы…

……………………………………………………………

Замест заключэння.

“Біблія” – кніга дасканалая і выключная, невычэрпная кніга, у якой усё сказана як пра Бога, так і пра чалавека.

Усюдыісны Бог у ёй шматвобразна адкрываецца і дае магчымасць нам быць духоўна відушчымі.

Біблія ўтрымлівае ў сабе вучэнне Рэлігійнага парадку, богашчырую ісціну, але і чалавечыя веды і ўся нашая розумавая дзейнасць знаходзіць у ёй страву багацця невычэрпнага. Многае ўзяла з яе і паэзія, і геаграфія, і сацыялогія. Яна легла ў фундамент еўрапейскага мастацтва. Без яе ні скульптары Шартрскага сабора, ні мазаісты Равены, ні Мікельанджэла, ні Рэмбрант, ні Грэка не былі б тымі, кім мы цяпер захапляемся. На гэтым жа падмурку трымаецца творчасць Шэкспіра, Расіна, Дантэ і Дастаеўскага. Народы белай расы абавязаны Бібліі той вядучай роллю, якую прызнае за імі гісторыя,а другія расы ёй жа абвязаны тым, што яны абудзіліся да большага святла.

Сама назва, якую мы даем гэтай кнізе, заключае ў сабе і адлюстроўвае ўсе яе выключныя якасці. Слова “біблас” у грэкаў ужо азначала “кніга”. Гэтае слова этымалагічна карэніцца ў тых далёкіх часах другога тысячагоддзя да Раства Хрыстова, калі фінікійцы горада Бібласа ператварылі свой галоўны порт у галоўны склад і рынак папіруса. Для нас жа гэтыя тры склады “Біблія” паказваюць вяршыню і сукупнасць усягонапісанага. Біблія – кніга кніг.

На працягу стагоддзяў яна далёка пераўзыйшла ўсе астатнія тварэнні духа, была і застаецца самай чытаемай кнігай у свеце.

Улічваючы ўсе друкаваныя выданні Бібліі, можна прыйсці да вываду, што агульны наклад яе дасягае амаль мільярд асобнікаў. У перакладзе яна існуе амаль на сямістах мовах і дыялектах. Яе можна чытаць на мове эскімосаў і ўолафаў (Сенегал), на мове фламандскай і брэтанскай.

Насуперак шырокараспаўсюджанай думцы, Царква не толькі не забараняе чытанне і вывучэнне Святога Пісання, але ўсяляк заахвочвае, прыняўшы папярэдне ўсе неабходныя меры да аховы богадухвеннага тэксту ад усёмагчымых ілжэтлумачэнняў і скажэнняў. За апошнія 80 гадоў, пачынаючы з 1893 года, Свяцейшы Прастол надрукаваў тры вялікія акруговыя пасланні – Энцыклікі, прысвечаныя пытанню аб неабходнасці чытання, вывучэння і выкладання Святога Пісання з падрабязнымі ўказаннямі як для вучоных і духавенства, так і для міранаў. Энцыклікі: папы Льва ХІІІ “Providentissimus Deus” (1893 г), папы Бенедзікта ХV “Spiritus Paraclitus” (1920г) і папы Пія ХІІ “Divina affiante Spiritu” (1943г) з’яўляюцца цвёрдымі кіруючымі правіламі для чытання і даследвання Святога Пісання. Гэтыя Энцыклікі і іншыя важнейшыя дакументы Свяцейшага Прастола, уваходзяць у асобны зборнік “Enchiridion Biblicum” (чацвёртае выданне, Рым 1960 г.), які выдаецца Папскай Біблейскай камісіяй у Рыме, зацверджанай папай Піем Х у 1902 годзе...

(З агульных уводзінаў у Святое Пісанне, Біблія – Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запавету, 1973 г., Выдавецтва “Жыццё з Богам”, Брусель).

……………………………………………………………

І адкрылася мне звыш… І сышло на мяне Боскае дабраслаўленне, каб я ўсвядоміў, дзеля чаго прыйшоў у гэты свет.

«Жыццё і смерць прапанаваў я табе, дабраслаўленне і праклён. Выберы жыццё, каб жыў ты і нашчадкі твае» – так сцвярджае Гасподзь у Другазаконні (30, 19). Сцвярджэнне як неўміручы запавет даў нам святы прарок Божы Майсей народу іўдзейскаму перад тым, як адысці да Бога. Два шляхі ў нашым жыцці – жыцця і смерці – ёсць перад намі. Шлях выканання запаветаў Хрыстовых – сцежка праведнасці і добрасумленнасці, і – дарога граху і беззаконня. Які выбіраем мы? Што адпрэчвае нас ад вечнага і духоўнага жыцця і няўхільна падштурховае да вечнай смерці? Спакусы, салодкія шматлікія спакусы і прывіды, патаемныя поклічы асалоды і багацця, ад якіх заўсёды было гора свету (Мцв. 18. 7).

1 ... 323 324 325 326 327 328 329 330 331 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)