Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 316 317 318 319 320 321 322 323 324 ... 332
Перейти на страницу:

– Больш не хочаш? – спытала Ліка.

Я пакруціў адмоўна галавой.

– Ну і добра, – адставіла шклянку, – ну і не трэба... Як ты адчуваеш сябе, Антон?

Мне так хацелася, каб мяне ўсе пакінулі ў спакоі. Пакінулі аднаго, каб ніхто нічога не пытаўся, і я не напручваўся, каб нешта адказаць…

Чаму яны не чуюць маіх думак, майго жадання? Я ж не ўсё яшчэ сказаў Хуану, не сказаў самага галоўнага, а тут аднекуль узяліся людзі, нешта хочуць ад мяне…

Як усё роўна ўгадаўшы мае жаданні, нешта сказаў усім прысутным кардыёлаг – мой добры Ян Міклашэвіч. Усе ціхенька выйшлі з палаты.

– Што са мной, Ян Пятровіч?

Голас у мяне яшчэ слабы, амаль шэпт.

– Цяпер ты ў норме... Але паўгода спаў. Наркапсія, так сказаць, – знаходзіўся ў летаргічным сне. Усё працавала ў цябе спраўна, толькі вось адключалася зрэдку свядомасць... І мы стараліся падтрымліваць тваю жыццядзейнасць усімі сучаснымі сродкамі...

– Я спаў шэсць месяцаў?! Сур’ёзна?

– А што тут такога? Здараецца з людзьмі такое. Дзякуй Богу, што ты прачнуўся і вярнуўся на нашую грэшную зямлю.

– Дык можа вы мне і пасведчанне пажарніка выдасце? Хай да маіх спецыяльнасцяў і гэтая далучыцца.

– А што? –падтрымлівае мяне доктар. – Трэба падумаць, трэба падумаць... Прыгожы ў цябе крыжык...

– Бабулі Настазі... То мяне крыжык і вярнуў адтуль. Ад Анатаса...

– Хто такі – Анатас?

– Ды раскажу пасля. Пакуль спаў, багата набралася, шмат перажыў. І шмат дзе пабываў. Будзе пра што расказаць...

– Добра... І гэта хутка можа адбыцца, бо паслязаўтра я цябе выпішу. А цяпер мо паклікаць жонку і дачку?

– Клічце! Цяпер я гатовы да размовы. Цяпер мне хочацца іх убачыць...

За спіной у доктара Яніна. Спакойная і, здаецца, задаволеная. Глядзіць на мяне пяшчотна і замілавана, і ў куточках вуснаў блукае ледзь прыкметная ўсмешка.

Ды то і не ўсмешка зусім, а проста знак для мяне, што паміж намі і цяпер не абрывалася сувязь, і што яна стала, можа быць, неразрыўнай. Бо столькі ж прыйшлося нам з ёю перажыць за нашыя некалькі жыццяў.

І тады ж падумалася: ”А куды ж закіне нас зноў лёс, у якія новыя прыгоды. І так бясконца, пакуль будуць доўжыцца нашыя жыцці, падораныя Вялікім Творцам!.. Таму што мы ўжо не можам без прыгод, кахання, вечнага імкнення да яднання, што амаложвае нашы душы і сэрцы… Такія мы ўжо з ёю героі невядомага і ненапісанага яшчэ рамана, – такімі і застанемся назаўсёды. Яніна – не толькі сымбаль кахання, сымбаль дабрыні і захавальніца нашага з Лікай сямейнага селішча, шчасця, нашага пошугу ў будучыню. Яна – маё натхненне, мае крылы і маё пяро.

...Ранічкай, у нядзельку, а шостай гадзіне, ішоў праліўны і халодны дождж. Я, накінуўшы на плечы плашч і, ўзяўшы стары парасон, які мне некалі падараваў матрос з рыбацкага сейнера (быў у далёкіх краінах) Барыс Лізагуб, папраставаў у Сабор – святых апосталаў Пятра і Паўла.

Быў дзень Сёмухі, Святой Троіцы. Богаслужэнне пачыналася а палове сёмай, але я амаль першы пераступіў Храм Бога. Перад уваходам купіў пук аеру, каб асвяціць у час малітвы.

Купіў некалькі вялікіх свечак. Паставіў да распяцця Хрыста, да Божай Маці, да Міколы Дагодніка…

Наклаў крыж, нізка схіліўшыся ў паклоне.

Нехта крануўся маёй рукі – далікатна, асцярожна.

– Я вітаю вас у Божым храме, брат Антон, – напаўголаса прамовіў айцец Георгій. – Выблыталіся са свайго палону?

– Выблытаўся, айцец Георгій! Збіўся з дарогі. Але цяпер з гэтай, на якую я ступіў, ніколі не збочу.

Святар паклаў даланю на маю галаву:

– Вы выбралі адзіную і правільную дарогу да Ісуса Хрыста. Бог усіх прымае, усім даруе. Але да даравання, да споведзі вам яшчэ трэба шмат прайсці шляху.

– Я прайду яго, айцец Георгій! І хачу, каб вы былі маім духоўнікам. Вам я магу даверыць сваю душу і сэрца, бо толькі ад вас пачую слова на роднай мове, і спавядацца буду на маёй мове… І дазвольце мне, на ёй, калі будзе ісці набажэнства, маліцца…

Літургія доўжылася каля чатырох гадзінаў. Але для мяне тое цяжкасці не складала. Сам падзівіўся з сябе. Тройчы, укленчыўшы, разам са святарамі ўзносіў малітвы Богу...

Аднекуль зверху да мяне далятаў патаемны і мілагучны голас:

– Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, на вякі вечныя. Амінь…

14.

Паўгода я праспаў у лякарні, потым з месяц яшчэ не выпісвалі, стараючыся дакапацца да прычыны майго летаргічнага сну…

Убачыўшы, што я адэкватна сябе паводжу, памятаю пра ўсё, што адбывалася са мной, – рашыў пусціць мяне доктар у цывільны свет, не асцерагаючыся, што са мной можа паўтарыцца нешта падобнае… Прасіў наведвацца, калі сам таго пажадаю.

1 ... 316 317 318 319 320 321 322 323 324 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)