Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 315 316 317 318 319 320 321 322 323 ... 379
Перейти на страницу:

– Добра, што разумееш, спадар Яён! Дзякую за тое. У мяне будуць сюрпрызы для тваіх студэнтаў. Цікавыя відэазапісы жыцця мінуўшчыны. Я папрашу, каб Касмічная Рада дазволіла іх паказаць... Каб навучэнцы адчулі і паверылі ў немагчымае. Вельмі цікавыя дакументы-сведкі. Іх шмат. Ёсць жудасная сцэна ўкрыжавання Ісуса Хрыста. Пасля яе прагляду чалавеку цяжка жыць на зямлі без веры. Ён разумее, які ён грэшны... Шмат старонак пра «нябесны агонь», пра бессмяротнасць душы, як мяняецца з кожным годам час і прастора.

Расчыніліся дзверы, і на парозе з’явілася Яніна: у вязанай шапачцы, балонневая зялёная куртка ладна выдзяляла яе стан.

– Дзень добры ўсім! – павіталася з парога, на Змітраку позірк спыніла.

– Знаёмцеся: Яніна Альшанская, – назваў яе імя, абрадаваўся нечаканаму яе прыбыццю і яшчэ таму, што яна выглядала бадзёрай і вясёлай. – Даведалася пра Змітрака, прыйшла адведаць.

Села позаду мяне. Сабралася нас ніштаватая кампанія.

Мы яшчэ пагаварылі нейкі час – пра ўсё і ні пра што, і Кісялёў позіркам папрасіў, каб пакінулі іх з Веранікай адных.

Трошкі счакаўшы, падняўся з табурэціка, сказаў:

– На гэтым, Змітрок, усё. Нам пара. Клопатаў у нас шмат. Да сустрэчы. Папраўляйся.

Кісялёў неўпрыкмет міргануў мне.

Падняўся і Яён, паціснуў на развітанне руку хвораму. У вачах майго двайніка праглядвалася стома. І адначасова ўзнёсласць. Мо яшчэ і крыўда на мяне. За нетактоўнасць.

Калі выйшлі на вуліцу, бралася ўжо на вечар. Шэрыя воблакі нізка кусціліся над зямлёю, схавалі святло раней часу. Павяваў слабы ветрык, трывожыў галіны дрэў.

– Каму куды?

– Мне ў другі бок, даруйце, – прамовіў Яён, паціснуўшы мне руку, пасля Альшанскай. – Да сустрэчы на нашых арбітах.

– Бывай, Яён! Пра абяцанне памятаю. Чакаю выкліку.

І ён пашыбаваў асветленай ліхтарамі вуліцай, што вяла да прыпынку. Мой двайнік ніводнага разу не азірнуўся.

– Дык добры дзень, Янінка! Ты неяк раптоўна з’явілася. Як ты знайшла нас усіх?

Засмяялася, гледзячы на мяне, і я адчуў, як ёй цяпер хораша і лёгка.

– Ты ж штохвілінна клікаў мяне. Вось я і тут.

Прытуліў да сябе, стараўся сагрэць, бо і сапраўды на вуліцы ўжо было па-вечароваму золка.

– Цябе, спадар Антон, выклікаюць на пасяджэнне Касмічнай Рады. Ты павінен падрыхтавацца і прыбыць з гатовымі прапановамі. Час і месца дзеяння ты выбіраеш сам. Рада толькі дасць табе неабходныя рэкамендацыі.

– Калі неабходна з’явіцца?

– Як сам вырашыш, але скажаш загадзя.

– Зразумеў. Значыць, праз тыдзень. З панядзелка адпрацую за Змітрака, а потым зраблю два выхадныя. Такі расклад падыходзіць?

– Цудоўна.

– А ты ўжо выбраў час, у які адправішся?

– Выбраў.

Нясмела папыталася:

– А мяне з сабою возьмеш? Я вытрымаю... Буду табе памочніцай...

Рэзка адпрэчваць мне не хацелася (ці не досыць з яе таго, што перажыла?), таму адказаў няпэўна:

– А мо пакуль давай не будзем пра тое? Абмяркуем пасля.

– Хай будзе так, – уздыхнула мая спадарожніца. – А чым зоймемся цяпер?

– Давай сходзім у тэатр. Ставяць «Перамогу пад Воршай» – пра Кастуся Астрожскага. Яго перамога ўвайшла ў сусветныя аналагі вайсковага майстэрства і славы ліцвінаў.

– З радасцю пагляджу.

Узяла мяне пад руку. Праз колькі хвілін на сцэне ажылі героі, і сюжэт п’есы паглынуў нас, захапіў, зачараваў. Выдатны твор, цудоўныя акцёры і праўдзівы сюжэт! Як хораша, што ў нашай ліцвінскай гісторыі былі дні, якія множылі славу і гонар нашай дзяржавы.

Якія дабратворныя і жыццядайныя промні вылучала сцэна!

Мы бачылі, якой магутнай энергіяй сілкаваліся гледачы.

Вялікая сіла ў мастацтва і праўды!

...Я не прызнаўся Яніне Альшанскай, што для свайго падарожжа выбраў роднае Палессе – Тураўшчыну і Мазыршчыну...

Мяне даўно цікавіў з паляшуцкага жыцця адзін год – 1654-ы. Чаму менавіта гэты час? Бо пра падзеі таго года нідзе не змог прачытаць ні радка. Здзівіўся. Папытаўся ў пенсіянеркі-настаўніцы, што вяла ў нас гісторыю, хударлявай і строгай жанчыны, чаму такі прагалак у падручніку па гісторыі.

Яна зірнула на мяне праз шкельцы акуляраў і незадаволена адказала:

– Будзеш шмат ведаць, рана пастарэеш...

І добра, што так адказала. Яна толькі ўзмацніла маю цікавасць да таго перыяду, тым больш да сваіх родных мясцінаў. Не раз пасля той размовы думаў: ну няўжо маленькі лапік тураўска-мазырскай зямлі нічым не выдзяляўся на абсягах гісторыі, не адыгрываў ніякай ролі ў ліцвінскім Княстве? Ды быць жа такога не магло! Хавалі, значыць, ад нас праўду тыя, хто пісаў для нас такі падручнік? Тады ж – чаму не праверыць, не пераканацца, раз ёсць такая магчымасць, што нешта ж тады адбывалася значнае, раз вырвалі тыя падзеі з нашай памяці. Мне трэ было на свае вочы пабачыць усё тое, не давяраючы нават даследчыкам і летапісцам...

1 ... 315 316 317 318 319 320 321 322 323 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)